Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр. пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус. пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск. pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск. pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг. пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́ца ’празрыстая вонкавая абалонка вока’ (ТСБМ), рус. рогови́ца, укр. рогі́вка, польск. rogówka, чэш. rohovka, в.-луж. rohowka, серб. ро̏жна навлака, славен. roženica, балг. ро́говица, літ. ragenà. Хутчэй за ўсё, слова мае сувязь з арагаве́цьстаць цвёрдым’, паколькі абазначае цвёрдую абалонку вока, параўн. ням. Hornhaut ’рагавіца’, якое складаецца з Horn ’рог’ і Haut ’скура’, франц. cornée ’рагавіца’, corne ’рог’, ’арагавеласць’. Паводле Бязлая (3, 191) адпаведнае славенскае слова з нямецкага слова, што з’яўляецца калькай лац. cornea ’тс’. Менш верагодна сувязь з рог2 ’вугал, куток’, аднак, тады цяжка даць семантычнае абгрунтаванне. Па іншай версіі лічыцца суфіксальным вытворным ад ро́гавы (< рог), матывацыяй у такім выпадку мог паслужыць рознакаляровы адліў знешняй часткі рогаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нядо́шлы ’кволы, слабы, хваравіты’ (стаўб., З нар. сл., Крыў., Дзіс.), недо́шлы ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС), нядо́шлы, нідэшлы ’тс’ (дзярж., Нар. сл.), няду́шлы ’тс’ (Мат. Гом.), нядэшлы ’благі, мізэрны’ (Сцяшк. Сл.). Зыходнае значэнне, відаць, у беласт. нэдо́шлы ’які хацеў стаць кім-небудзь, але не стаў’ (Сл. ПЗБ), што, паводле аўтараў слоўніка, з польск. niedoszły ’былы кандыдат на якое-небудзь месца’; аднак для большасці формаў нельга выключыць самастойнае развіццё ад не дайсці адно са значэнняў дайсці ’памерці, зачахнуць’, г. зн. ’той, хто блізкі да смерці, але яшчэ не дайшоў да яе’, параўн. недо́йда ’дахадзяга’ (Сл. ПЗБ), магчымы ўплыў прыметніка до́хлы (гл. дохнуць) ці дзеяпрыметніка ад няду́жыць ’хварэць’ (гл. нядуга).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ружьё ср. стрэ́льба, -бы ж., ружжо́, -жжа́ ср.;

противота́нковое ружьё супрацьта́нкавае ружжо́;

охо́тничье ружьё паляўні́чая стрэ́льба;

двухство́льное ружьё дубальто́ўка;

в ружьё стать воен. у ружжо́ стаць;

быть под ружьём быць пад ружжо́м;

в ружьё! воен. у ружжо́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. закіс, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць кіслым, укіснуць. Цеста закісла.

2. перан. Зрабіцца бяздзённым, абыякавым да ўсяго; апусціцца. Практыка паказвае, што нават самыя вопытныя, выдатна падрыхтаваныя кадры могуць закіснуць і адстаць ад жыцця, калі яны застануцца стаяць на месцы, не будуць пастаянна ўзбагачаць свае веды. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Схуднець, змарнець. Як яна зблажэла! Страшна стала глядзець, якая яна высокая! І твар яе ўчарнеў за тры дні. Чорны. Міроніха за адны суткі страшэнна асунулася, — упалі вочы, зблажэў твар. Гурскі.

2. Абл. Стаць дрэнным, благім; сапсавацца. Галя .. бачыла [позіркі Альбіны] і не магла даўмецца, чаго зблажэў настрой у сяброўкі, чаму яна неяк прымоўкла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́быць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; заг. выбудзь; зак.

1. Выйсці са складу чаго‑н.; пакінуць службу, заняткі і пад. Выбыць з піянерскай арганізацыі па ўзросту. Выбыць са школы.

2. Разм. Прабыць, правесці нейкі час дзе‑н. [Магдалена] намервалася быць тут тры тыдні, а ледзьве выбыла тыдзень. Чорны.

•••

Выбыць са строю — па якой‑н. прычыне стаць непрыгодным для выканання якіх‑н. абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.

2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.

3. Азнаменавацца чым‑н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Прывучыцца, набыць звычку да чаго‑н. непажаданага. Панадзіліся зайцы ў малады сад. □ [Жанчына:] — Гэта ж рады не даць. Панадзіліся [карова] у шкоду, дык хоць ты махалам махай. Гроднеў. // Стаць частым і дакучлівым наведвальнікам каго‑, чаго‑н. — Не толькі сам прыйшоў на вяселле, дык яшчэ і сабаку прывалок, — перашэптваліся госці. — Панадзіўся на кожную бяседу цягацца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параскашне́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца раскошным, раскашнейшым. Хадора была рада гэтаму: утрох жа як возьмуцца шыць, дык вунь як іх жыццё параскашнее. Сабаленка. За тры гады дрэвы ў вёсцы пабольшалі, параскашнелі. Гаўрылкін.

2. безас. Стаць раскапгаей, папрастарнець. Калі .. Завішнюка раптам падкінула ўгору, ударыла каленам аб кузаў і наваліліся мужчыны, ён са злосцю выпрастаўся — тады чуць-чуць параскашнела. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)