ПАДСО́ЧКА,

спосаб атрымання жывіцы, цукрыстых сокаў і латэксу натуральнага з дрэў шляхам штучнага паранення ствалоў у перыяд вегетацыі.

На ствале спелага дрэва робяць косыя зрэзы, якія ўскрываюць смаляныя хады, і накіравальны жалабок, па якім жывіца сцякае ў прыёмнікі. Для стымуляцыі выдзялення ці змянення хім. саставу смалы зрэз апрацоўваюць хім. стымулятарамі. Пашырана таксама П. бярозы для атрымання бярозавага соку. З пачаткам руху соку ў ствале свідруюць невял. адтуліны, пад якія змяшчаюць жалабок і посуд для соку. П. аслабляе дрэвы, таму яе праводзяць за 10—15 гадоў да высечкі.

Забаронена П. ў запаведніках, заказніках, нац. парках, дрэў ці насаджэнняў — помнікаў прыроды, насенных дрэў. Для павышэння жыццеўстойлівасці падсочаных дрэў і актывізацыі працэсаў смола- і сокаўтварэння праводзяць іх падкормку, біял. меліярацыю і інш. На Беларусі асн. прамысл. значэнне мае П. хвоі звычайнай.

Г.​В.​Юзафовіч.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́НДКВІСТ ((Lundkvist) Артур Нільс) (3.3.1906, Удэр’юнга, Швецыя — 1991),

шведскі пісьменнік. Чл. Шведскай акадэміі (з 1968). У ранніх зборніках паэзіі («Спёка», 1928; «Масты ночы», 1936), рамане «Рэкі цякуць да мора» (1934) моцныя ўплывы сюррэалізму ў спалучэнні з элементамі псіхааналізу і прымітывізму. Паэт. зб. «Жыццё як трава» (1954), зб. вершаў у прозе «Дрэва, якое гаворыць» (1960), раманы «Вальс у Віндынгу» (1956), «Камедыя ў Хегерскугу» (1959) вызначаюцца яснасцю формы і сац.-крытычнымі матывамі. У аповесці «Малінга» (1952), гіст. раманах «Жыццё і смерць вольнага стралка», «Воля неба» (абодва 1970) рэаліст. і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Аўтар кн. «Макі з Ташкента» (1952), дарожных нататкаў («Вулканічны кантынент», 1957, і інш.), літ.знаўчых прац («Развагі пра замежную літаратуру», 1959, і інш.).

Тв.:

Рус. пер.: — Жизнь и смерть вольного стрелка. М., 1972;

Избранное. М., 1988.

Л.​П.​Баршчэўскі.

А.Лундквіст.

т. 9, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЛЬЦЭ́ВІЧ (Вікенцій Іванавіч) (н. 20.1.1936, в. Гарбавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. графік, акварэліст. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1963). У 1963—70 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Асн. творы: акварэлі «Партрэт студэнткі» (1964), «На Камчатцы» (1967), «Адзінокае дрэва» (1981), «Глыбокая восень», «Лучоса» (абедзве 1982), «Элегія» (1991), «Ран ша ва Ушачах», «Шторм», «Лета», «Вечар» (усе 1999); серыі «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Дрэвы» (1973—74), «Прасёлкі» (1975—78), «Партрэты сучаснікаў» (1970—80-я г.), «Пейзажы Віцебшчыны» (2001); серыя гравюр паводле аповесці «Мядзведзічы» К.​Крапівы (1963), трыпціх «Заваёўнікі» (1967—68); экзатэрычныя серыі «Абліччы», «Міфы», «Віцебск» (усе 1997—2000); тэмперныя кампазіцыі «Пасля дажджу», «Рэчка» (абедзве 2000). Творам уласцівы шырокае вольнае пісьмо, пластычныя і каларыстычныя абагульненні, дэкаратыўнасць, плаўныя кампазіцыйныя рытмы, паэтыка-сімвалічны характар вобразаў.

М.​Л.​Цыбульскі.

В.Ральцэвіч. Элегія. 1991.

т. 13, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ката́льпа

(англ. catalpa, ад індз. kutulpa = акрыленая галава)

лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае ў Японіі, Кітаі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пі́хта

(ням. Fichte = сасна)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае пераважна ў гарах Паўн. паўшар’я; дае каштоўную драўніну, піхтавы бальзам, піхтавы алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ранго́ўт

(гал. randhout = круглае дрэва)

сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне (мачты, рэі і інш.), якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́н від чырвонай фарбы’ (БРС). Рус., укр. бака́н. Запазычанне з тур.-араб. baḳḳamдрэва, з якога рабілі такую фарбу’. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 16–17; Фасмер, 1, 109. Адносна храналогіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адсача́ць ’адстаць (пра кару дрэў вясной)’ (Юрч.), адсачэць ’тс’ (калі вясной пад карой на дрэве з’яўляецца сок і лёгка адстае кара ад дрэва)’ (КЭС) да сок (гл.). Параўн. назву першага вясенняга месяца — сакавік (Мартынаў, SlW, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсік ’паўднёвае пладовае дрэва і яго плод, Persica vulgaris’ (ТСБМ). З рус. персик (Крукоўскі. Уплыў, 73), якое праз с.-н.-ням. persik, с.-в.-ням. pfërsich ’тс’ з лац. malum persicum ’персідскі яблык’ (Фасмер, 3, 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)