СЯНКО́ЎСКІ Восіп (Юльян) Іванавіч (літ.псеўд.Барон Брамбеус; 31.3.1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні — 16.3.1858),
расійскі вучоны-ўсходазнавец, дыпламат, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навук.-фантаст. аповесці ў рас. л-ры. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1828). Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі ун-т (1819) і ў складзе рас. місіі накіраваны ў Канстанцінопаль (Стамбул). Да 1821 падарожнічаў па Пярэдняй Азіі і Паўн.-Усх. Афрыцы. Авалодаў усімі мовамі араб. Усходу, асн. еўрапейскімі, кіт., тыбецкай, маньчжурскай і мангольскай. У 1822—47 праф. заснаванай ім кафедры ўсх. моў і арабістыкі Пецярбургскага ун-та (першы рас. прафесар-арабіст); адзін з заснавальнікаў рас.ўсходазнаўства. Заснавальнік і рэд. (1834—47, намінальна да 1856) час. «Библиотека для чтения», з 1840 рэд.час. «Сын Отечества». Супрацоўнічаў з час. «Северный архив», «Северная пчела» і інш. Падтрымліваў дзелавыя сувязі з М.І.Грэчам, Ф.В.Булгарыным, сяброўскія — з А.С.Пушкіным і А.Міцкевічам. Даследаваў гісторыю стараж. Усходу, у т. л. даісламскай Аравіі, вывучаў араб., перс., тур. філалогію; перакладаў на рус. мову і выдаваў творы класічнай араб. л-ры. Аўтар апісанняў сучасных яму краін Усходу, «усходніх», быт.навук.-філас. аповесцей.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—9. СПб., 1858—59;
Сочинения Барона Брамбеуса. М., 1989.
Літ.:
Каверин В.А. Барон Брамбеус: История О.Сенковского... М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎГУТ Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 5.8.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 у арміі. Удзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі, Крымскай вайне 1853—56 (у т. л. ў Севастопальскай абароне 1854—55). У 1862 падпалкоўнік у адстаўцы, жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага пав. У крас. 1863 узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які ў баях з урадавымі войскамі каля в. Горкі тройчы нанёс ім значныя страты. У чэрв. 1863 разам з Брэсцкім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну і паўн. Валынь. У ліп. 1863 з дапамогай Э.Ажэшкі выехаў у Варшаву. У чыне генерала быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой. З кастр. 1863 кіраўнік Нац. ўрада ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў, каб надаць паўстанню новы размах, пашырыць яго сац. базу, рэарганізаваць паўстанцкія ўзбр. сілы. 30.3.1864 арыштаваны і паводле прыгавору ваен. суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У Вял.Айч. вайну ў СССР была створана польская дывізія імя Т. У г. Свіслач Гродзенскай вобл.яму пастаўлены помнік.
Літ.:
Миллер И.С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г.М., 1964;
Бандарэнка М Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. №8;
Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980.
(Toulouse-Lautrec-Monfa)] Анры Раймон Мары дэ (24.11.1864, г. Альбі, Францыя — 9.9.1901),
французскі жывапісец і графік, буйнейшы прадстаўнік постімпрэсіянізму. Вучыўся ў Парыжы ў Л.Бона (1882) і Ф.Кармона (з 1883). Зазнаў уплыў Э.Дэга і яп. гравюры. Асн. тэма творчасці — забавы і быт начных парыжскіх кабарэ, кавярняў і інш., якія ён увасабляў без маральнасці, але з уласцівай яму хваравітай вастрынёй назіранняў, часта з едкай іроніяй, па-майстэрску перадаючы гратэскную дынаміку нібыта выпадкова выхапленых з жыцця мізансцэн, характарнасць поз і жэстаў: «Цырк Фернандо. Наезніца» (1888), «Танец у «Мулен Руж» (1890), «У «Мулен Руж» (1892), «Спявачка Івет Гільбер» (1894). Яго манеры ўласцівы абагульнены, гнуткі і ломкі малюнак, доўгія вібрыруючыя мазкі, халодная гама, адцененая буйнымі, яркімі, маляўнічымі плямамі. У 1890-я г. выканаў плакаты «У «Мулен Руж». Ла Гулю» (1891), «Арыстыд Бруан у «Амбасадэр» (1892), «Японская канапа», «Жан Аўрыль у «Жардэн дэ Пары» (абодва 1893) і інш., якія сталі рэв. крокам у развіцці рэкламнага плаката, у 1892—99 зрабіў больш як 300 літаграфій. Аўтар дэкарацый да спектакляў, ілюстрацый да твораў. Іл.гл. таксама да арт.Літаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАШО́ВА,
гарадскі пасёлак у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Левая Лясная (бас.р.Зах. Буг). За 20 км на З ад г. Пружаны, 32 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы, 97 км ад Брэста. 2,2 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў і партызан, партызан і ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: званіца (1799), Шарашоўская Петрапаўлаўская царква, Свята-Мікалаеўская царква (1872), касцёл Прасвятой Тройцы (1830—40-я г.).
У пісьмовых крыніцах вядома з 1380 як вёска. У пач. 16 ст. ўладанне берасцейскага старосты Ю.Іллініча. У 1536 Ш. купіла каралева Бона і дала ямугар. правы (пазбаўлена ў 1776). Было ў складзе Камянецкага, з 1566 Берасцейскага пав. Цэнтр нягродавага староства. У 16 ст. тут створана Шарашоўскае евангелле. З 1795 у складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У 1824 пабудавана Петрапаўлаўская царква. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв. З вер. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобл. У Вял.Айч. вайну з 23.6.1941 да 17.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ш. і раёне 1992 чал. З 17.12.1956 у Пружанскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРА́ Гнат Пятровіч (8.1.1888, с. Падлеснае Аляксандраўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 18.1.1966),
украінскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1940). На сцэне ў т-рах Украіны з 1907. Адзін з заснавальнікаў Укр.т-ра імя І.Франко (1920, у Вінніцы, з 1926 у Кіеве) і яго маст. кіраўнік (да 1961, з 1954 з М.Крушальніцкім), акцёр і рэжысёр. З 1938 выкладаў (з 1946 праф.) у Кіеўскім тэатр. ін-це імя І.Карпенкі-Карага. Яркі камед. акцёр, яму ўласцівы праўдзівасць пачуццяў, нар. гумар, сакавітасць быт. характарыстык, шчырасць. Сярод роляў: Мартын Баруля, Банавентура, Цярэшка Сурма («Мартын Баруля», «Сто тысяч», «Марнасць» Карпенкі-Карага), Лука («На дне» М.Горкага), Швейк («Прыгоды ўдалага салдата Швейка» паводле Я.Гашака) і інш. Паставіў спектаклі: «97» М.Куліша (1924, і роля Мусія Капысткі), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1933, роля Фігаро), «Украдзенае шчасце» Франко (1940), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1941), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (з Б.Нордам, 1950) А.Карнейчука, «Вяселле Свічкі» І.Качаргі (1960) і інш.; у іх глыбокае адчуванне народнасці, выразныя прыкметы нац. асаблівасцей характараў, майстэрства распрацоўкі масавых сцэн. Здымаўся ў кіно («Праметэй», 1936; «Кармялюк», 1939; «Тарас Шаўчэнка», 1951, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым. //перан. Вярнуць каму‑н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі.Броўка.Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню].Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́кша, ‑ы, ж.
Абл. Вавёрка. За шкуркі ён [дзядуля] мае і цукар, і хлеб, і ўсё, што належыць да людскіх патрэб, бо тыя здабыткі нясе не ў шынок: — у наш, у савецкі, нясе гарадок, а там — поўнай мерай адмераць яму за собаля, векшу, за лета — зіму...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лебядзі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лебедзя, уласцівы яму. Лебядзіны пух. □ Зацешуся чародкай лебядзінай, Што плавае пры ціхім астраўку.Гаўрусёў.
2. Які нагадвае лебедзя, такі, як у лебедзя. Лебядзіная паходка. Лебядзіная шыя. □ Пад белым пухам лебядзіным заснула вёска сном нямым.Машара.
•••
Лебядзіная песнягл. песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мага́,
У выразе: як мага — а) ужываецца ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Снедаючы, Юрка хацеў толькі аднаго — як мага хутчэй вырвацца з дому.Карпаў; б) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Забылі ўсё яны на свеце І, як мага, бягуць, смяюцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)