ЮШКЕ́ВІЧ Часлаў Іосіфавіч (н. 25.7.1942, в. Поня Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. валтарніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). У 1969—94 артыст Дзярж.сімф.акад. аркестра Беларусі. З 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Ігру Ю. вылучае яркае, насычанае, мяккае гучанне інструмента, віртуознасць. Першы выканаўца твораў бел. кампазітараў: Г.Вагнера, Я.Глебава, А.Мдывані, Дз.Смольскага. У рэпертуары таксама творы рас. і зах.-еўрап. класікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМА́ТА,
племянны саюз у стараж. Японіі з цэнтрам каля сучаснага г. Нара. Узнік у 2-й пал. 3 ст., да сярэдзіны 4 ст. аб’яднаў пад сваёй уладай б.ч. краіны. На базе Я. паступова склалася яп. дзяржава. Тэрмінам «Я.» называюць таксама археал. культуру эпохі ранняга жалеза (3—6 ст.) у Японіі, для якой характэрны пахаванні знаці ў вял. курганах чаравікападобнай формы з каменнымі пахавальнымі камерамі і саркафагамі. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Японія.
латышскі і расійскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1944). З 1931 скрыпач арк. Ліепайскай оперы і філармоніі. З 1944 дырыжор Латв.т-ра оперы і балета, адначасова з 1947 сімф.арк.Латв. радыё; з 1952 2-і дырыжор Ленінградскага сімф.арк., адначасова ў 1961—68 кіраўнік сімф.арк. Ленінградскай філармоніі. З 1972 праф. Ленінградскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРКО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (5.1.1941, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл. — 7.8.1991),
бел. дыктар радыё і тэлебачання. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1972). З 1962 дыктар Бел. радыё, з 1966 — Рэсп. тэлебачання. Быў вядучым грамадска-паліт. і інфарм. праграм, перадач пра падзеі з жыцця Беларусі, трансляцый урачыстасцей. Найб. значныя праграмы і цыклы перадач: «Панарама», «Публіцыст», «Наш дом», «У жывапісе, графіцы, скульптуры», «Зямля і людзі», «Чалавек зямлі маёй» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАВА Людміла Барысаўна (н. 19.3.1937, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Жонка Ю.М.Яфімава. Нар.арт. Беларусі (2000). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1967 працавала ў Мінскім муз. вучылішчы, дзе стварыла канцэртны хор. З 1987 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.акад.хар. капэлы імя Р.Шырмы. Я. працягвае і развівае традыцыі заснавальніка калектыву, ёй уласцівы паглыбленае вывучэнне бел. песеннай спадчыны. Вял. ўвагу аддае стварэнню нац.хар. рэпертуару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1979). З 1979 артыстка Нац.акад.нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел.нар. («Не капайце крынічэньку», «І туды гара, і сюды гара», «З-за лесу-гаю», нізка «Вяночак калядных песень») і аўтарскія («Беларусь мая сінявокая» на словы У.І.Карызны, муз. У.У.Карызны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́ЛАЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 17.4.1961, г. Узда Мінскай вобл.),
бел. артыст гутарковага жанру, парадыст. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1986). Усерас. творчую майстэрню эстр. мастацтва ў Маскве (1989). З 1986 артыст Бел. філармоніі, з 1989 — Т-ра студыі «Тэатр песні» Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча ў групе «Шчаслівы выпадак», з 1991 — у ансамблі «Сябры». З 1998 арганізатар і маст. кіраўнік «Радзівілаў-тэатра» пры Белканцэрце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОН (Bonn),
горад у Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія; месца часовага знаходжання парламента і ўрада краіны. 296,9 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Рэйне. Міжнар. аэрапорт Кёльн-Бон. Прадпрыемствы паслуг, дакладнай механікі і оптыкі, эл.-тэхн., папяровай, фармацэўтычнай, паліграф., харч., тытунёвай, мэблевай, керамічнай, алюмініевай прам-сці. У Боне знаходзіцца гандл.-прамысл. палата ФРГ, шматлікія праўленні прамысл. і фін. канцэрнаў і інш. Раён Бад-Годэсберг — курорт з мінер. водамі. Ун-т (з 1818). Музеі: зямлі Рэйнланд, Гар.маст. збор Бона, Акад.маст. музей Бонскага ун-та, Дом-музей Л.Бетховена (нарадзіўся ў Боне), Бетховенгале, дзе кожныя 2 гады праводзіцца Міжнар.муз. фестываль, прысвечаны Бетховену (верасень).
Засн. ў 1 ст. рымлянамі. З 1286 горад. У 1273—1794 рэзідэнцыя кёльнскіх архіепіскапаў. У 1794 акупіраваны франц. войскамі, з 1814 у складзе Прусіі. У 1949—90 сталіца ФРГ. У 1969 да Б. далучаны суседнія гарады Бад-Годэсберг і Боель.
Стары горад моцна разбураны ў 1944—45. У пасляваенны час рэканструяваны, пабудаваны раён з урадавымі і адм. вышыннымі будынкамі. Помнікі архітэктуры: раманскі сабор Санкт-Касіус-унд-Фларэнцыус (1150—1224), гатычная царква св. Рэмігія (1274—1317), барочная царква Іезуітэнкірхе (1686—1717), палацы курфюрстаў (1697—1726, цяпер ун-т) і Попельсдорф (1715—56).
Да арт.Бон. Панарама горада.Да арт.Бон. Раён Бад-Годэсберг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙМАР, Ваймар (Weimar),
горад у ФРГ, у зямлі Цюрынгія. Размешчаны ў Цюрынгенскай катлавіне на р. Ін. 60 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Развіта камбайнабудаванне і выраб дакладных вымяральных прылад. Паліграф.прам-сць. У Веймары мемар. музеі: Нац. музей Гётэ, Паркавы дом Гётэ, Дом Шылера, Дом Ліста, а таксама Музей ням. л-ры, архіў Гётэ і Шылера, Ням.нац.т-р (1906—08), Вышэйшая школа архітэктуры і буд-ва (1904—07, арх. Х.К. ван дэ Велдэ). Каля Веймара — мемар. комплекс Бухенвальд. Турызм.
Упершыню ўпамінаецца ў 975. З 1254 горад. У 1573—1918 сталіца герцагства (з 1815 — Вял. герцагства) Саксен-Веймар-Айзенах. У 18—19 ст. адзін з асн.маст. і культ. цэнтраў Германіі. У Веймары працавалі І.С.Бах, І.Г.Гердэр, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, Ф.Ліст. У 1919 у Веймары прынята рэсп. канстытуцыя Германіі (гл. ў арт.Веймарская рэспубліка). Аблічча Веймара вызначаюць маляўнічыя паркі (найбольшы — парк Гётэ) і арх. помнікі 16—18 ст.: Дом Кранаха (каля 1526), Герцагскі палац (цяпер музей; перабудаваны ў 1790—1803 у стылі класіцызму), палац Бельведэр (1726—32) і інш.
Да арт.Веймар. Герцагскі палац (перабудаваны ў 1790—1803, цяпер музей з мастацкім зборам).Веймар. Старажытная плошча ў цэнтры горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́КЛ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з найвыдатнейшых герояў, сын Зеўса і Алкмены, жонкі фіванскага цара. Меў незвычайную сілу. Сярод шматлікіх міфаў пра Геракла найб. вядомы цыкл паданняў пра 12 подзвігаў Геракла: забіў немейскага льва, шматгаловую лернейскую гідру, утаймаваў пачварную керынейскую лань, знішчыў сцімфалійскіх птушак, перамог эрыманфскага вепрука, вычысціў аўгіевы стайні, адолеў крыцкага быка, перамог цара Дыямеда, які кідаў іншаземцаў на з’ядзенне сваім коням, перамог амазонак і здабыў пояс іх царыцы Іпаліты, выкраў кароў трохгаловага велікана Герыёна, здабыў залатыя яблыкі з саду Гесперыд, утаймаваў і прывёў да мікенскага цара Эўрысфея вартавога Аіда — Цэрбера. Паводле інш. міфаў, вызваліў таксама прыкаванага да скалы Праметэя, перамог у адзінаборстве Антэя, абапал Гібралтарскага праліва паставіў 2 скалы, т.зв.Геркулесавы слупы і інш. Быў атручаны, пасля смерці Зеўс зрабіў яго бессмяротным і забраў на Алімп. Міфы пра Геракла шырока адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (размалёўкі храмаў у Алімпіі, Афінах, Дэльфах, Фівах, творы А.Дзюрэра, Я.Тынтарэта, П.П.Рубенса, Дж.Цьепала), л-ры (Сафокл, Эўрыпід), музыцы (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль). У рым. міфалогіі Гераклу адпавядае Геркулес.
Л.М.Драбовіч.
Да арт.Геракл. Немаўля Геракл душыць змей. Сярэбраная чаша. 1 ст.н.э.Да арт.Геракл. Геркулес (Геракл) і Как. Скульптурная група Б.Бандынелі. 1534.