РАДЗІВІ́ЛАЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 17.4.1961, г. Узда Мінскай вобл.),
бел. артыст гутарковага жанру, парадыст. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1986). Усерас. творчую майстэрню эстр. мастацтва ў Маскве (1989). З 1986 артыст Бел. філармоніі, з 1989 — Т-ра студыі «Тэатр песні» Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча ў групе «Шчаслівы выпадак», з 1991 — у ансамблі «Сябры». З 1998 арганізатар і маст. кіраўнік «Радзівілаў-тэатра» пры Белканцэрце.
т. 18, кн. 1, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)