ЮШКЕ́ВІЧ Часлаў Іосіфавіч (н. 25.7.1942, в. Поня Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. валтарніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). У 1969—94 артыст Дзярж. сімф. акад. аркестра Беларусі. З 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Ігру Ю. вылучае яркае, насычанае, мяккае гучанне інструмента, віртуознасць. Першы выканаўца твораў бел. кампазітараў: Г.Вагнера, Я.Глебава, А.Мдывані, Дз.Смольскага. У рэпертуары таксама творы рас. і зах.-еўрап. класікі.
М.Г.Марозава.
т. 18, кн. 1, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)