Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр.полотно́, ст.-рус.полотно, польск.płotno, серб.-харв.пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд.paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням.valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб.palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав.платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паста́ў1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).
Пастаў2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл.postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел.пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́чны ’прыстойны; дзябёлы, мажны’ (Ян.); відаць, сюды ж семантычна (да 1‑га знач.) і арэальна блізкае прылі́цы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (рэч., ЛА, 3) з рэгулярным чаргаваннем канцавога зычнага асновы. Узыходзіць да прасл.*priličьnъjь прэфіксальнае ўтварэнне ад *ličьnъjь, гл. таксама лі́чны2. Укр.прили́чний ’адпаведны, слушны, дарэчны’, рус.прили́чный ’які падыходзіць, прыстойны’, ст.-рус.приличьныи ’падобны’, ц.-слав.приличьнъ ’тс’, чэш.priličný ’адпаведны’, славен.príličen ’які падыходзіць, значны, вялікі’, серб.-харв.прѝличан ’дастатковы, значны; прыстойны’, балг.прили́чен ’падобны’. Гл. Фасмер, 3, 364.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабі́ннік1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус.дыял.ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус.рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.
Рабі́ннік2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус.ряби́нка ’піжма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапай ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (навагр., Дзмітр.; тут падаецца значэнне ’рапей’, што ўяўляецца вельмі сумніўным, параўн. кантэкст, на які спасылаецца збіральнік: Пашла дзеўка да гаю / Зеленъ рапай капаци), рапу́й ’тс’ (нараўл., ЛА, 1), сюды ж з тым самым значэннем рапні́к, рапе́шнік, рапі́шнік, раня́шнік (іўеў., ЛА, 1; мазыр., ГЧ; ельск., Жыв. сл.; Мат. Гом., Ян.), а таксама з пераносам націску на корань і заменай галоснага рэ́пнік ’тс’ (валож., ЛА, 1), імаверна, пад уплывам рэ́па (гл.): абедзве расліны падобныя адна на адну ліставой часткай. Да рапей (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талму́д ’звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл у іудзеяў’, ’вялікі рукапіс, кніга’ (ТСБМ), ’свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў; цяжкі для разумення тэкст, пісанне’ (Скарбы), тальму́д ’свяшчэнная кніга ў іудзеяў’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел.талмутъ, талматъ, талмотъ, толмутъ ’тс’ запазычана ў канцы XV ст. або непасрэдна з ідыш Talmud ’вучэнне; святая кніга ў габрэяў’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), або адтуль жа праз ст.-польск.talmud, talmut ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175, 184), што да іўр.talmū́dh ’вучэнне’ < lāmádh ’вучыўся’ (ЕСУМ, 5, 509; Голуб-Ліер, 477).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парк
(с.-лац. parcus = агароджаны лясок)
1) вялікі сад з алеямі, кветнікамі, вадаёмамі, прызначаны для прагулак, адпачынку;
2) месца для стаянкі і рамонту транспартных сродкаў (напр. аўтобусны п., тралейбусны п.);
3) сукупнасць машын у гаспадарцы (напр. машынна-трактарны п.);
4) ваен. тэрыторыя, прыстасаваная для абслугоўвання і рамонту бранетанкавай, артылерыйскай і іншай тэхнікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
то́ўсты, ‑ая, ‑ае.
1.Вялікі, значны ў аб’ёме, папярочным сячэнні; проціл. тонкі. Тоўстае дрэва. Тоўстыя ніці. Тоўстая кніга. □ Гудзіла расхіляе халат і раскручвае доўгую, тоўстую вяроўку.Колас.Ля невялікага млына, які выглянуў з-за тоўстых вербаў, .. пад коламі машыны расхістанымі дошкамі прагрукатаў масток.Корбан.// Зроблены з матэрыялу, які мае значнае папярочнае сячэнне. Тоўстая шклянка. □ [Ладымер] скінуў тоўстую суконную камізэльку і сеў за стол чакаць вячэры.Чорны.
2. Які мае мажную, паўнацелую фігуру. Дні праз тры пасля прыезду Васіль прыйшоў брацца на партыйны ўлік, яму адразу сказалі: — А мы табе ўжо і работу знайшлі, як толькі даведаліся, што ты прыехаў. — Сказаў гэта вясёлы тоўсты чалавек.Шамякін.//Вялікі, мясісты, пухлы (пра часткі цела, твару). Тоўстыя губы. Тоўстыя ногі. □ Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках.Васілевіч.[Лапінка:] — А Раман Дуля — ух ты, у новым кажушку, грудзі ўперад, сцёгны тоўстыя, .. халявы блішчаць, бах на калені...Брыль.
3. Нізкі, густы (пра голас, гук). — А Мядзведзь з лесу, — бабуля робіць тоўсты мядзведжы голас: «Я ў лесе, я ў цёмным, прыйду к табе вячэраць!»Брыль.
•••
Тоўстая кішкагл. кішка.
Тоўсты часопісгл. часопіс.
Тоўсты кашалёкгл. кашалёк.
Тоўстыя кішэніўкагогл. кішэнь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЬГЕ́РД (1296 — май 1377),
князь крэўскі і віцебскі, вял. князь ВКЛ [1345—77]. Сын Гедзіміна. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Каля 1318 ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і ў хуткім часе стаў віцебскім князем. Пасля смерці Гедзіміна, калі Вільня і велікакняжацкі пасад дасталіся яго малодшаму брату Яўнуту, арганізаваў супраць яго змову з братам Кейстутам. Кейстут заняў Вільню і захапіў Яўнута, аднак велікакняжацкі пасад дастаўся Альгерду, што сведчыла аб прызнанні Кейстутам дамінуючага месца бел. зямель у дзяржаве. Альгерд паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства (1340-я г.), у паліт. залежнасці ад яго апынулася Смаленскае (1350-я г.). Імкнуўся пашырыць свой уплыў на Цвярское княства, што абвастрыла яго адносіны з Масквой. Ажыццявіў 3 паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). У бітве каля Сініх Водаў 1362 разбіў татараў і далучыў да ВКЛ Падолле. Авалодаў Кіевам і пасадзіў там князем свайго сына Уладзіміра. У выніку барацьбы з польск каралём Казімірам III за Галіцкую і Валынскую землі яму дасталася (1377) апошняя. Шмат разоў узначальваў войска для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна. За час яго княжання тэр.ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было на карысць бел. землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзярж. жыцці, спрыяла развіццю эканомікі і культуры ВКЛ.