Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
alternate
[ˈɔltərneɪt]1.
v.i.
1) чаргава́цца, зьмяня́цца (па чарзе́)
2) пераплята́цца
Red and black alternate often in Belarusian design — чырво́ны і чо́рны ко́леры ча́ста пераплята́юцца ў белару́скіх узо́рах
2.
v.t.
чаргава́ць
to alternate work and pleasure — чаргава́ць пра́цу з прые́мнасьцю
3.[ɔlˈtərnət]
adj.
1) пераме́нны
2) ко́жны другі, праз адзі́н
on alternate days — празь дзень
4.
n.
засту́пнік, замяшча́льнік -а m.
•
- alternate angles
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КРЫ́МСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Крым,
на Пд Украіны. Абмываецца на З і Пд Чорным, на У Азоўскім морамі і Керчанскім пралівам. З мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Пл. 27 тыс.км². На У — Керчанскі п-аў, на З — Тарханкуцкі. Уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай. Паўн. частка К. — раўніна (т.зв. Стэпавы К.), паўд. (Горны К.) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўд. падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аюдаг) і стараж. вулканічнымі масівамі (Карадаг). Карысныя выкапні: жал. руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лек. гразі азёр. Клімат на Пн умераны, сухі, на Пд субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія т-ры студз. ад 1—2 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на Пн да 1200 мм у гарах за год. Рэкі малаводныя, найб. — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўн.-Крымскі канал. Глебы на Пн каштанавыя, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя. Стэпавы К. амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на Пн стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы. На тэр. К. — Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі запаведнікі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі бат. сад. Гал. гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш. Пра гаспадарку гл. ў арт.Крым (Аўтаномная Рэспубліка Крым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гру́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Моцна стукаць (у дзверы, акно і пад.), просячыся, патрабуючы, каб упусцілі куды‑н. Грукацца ў дзверы.
2. Ударацца, стукацца аб што‑н. Кравец пабіўся ад таго, што, падаючы, грукаўся аб выступы ніжэйшых папярочак і з размаху шмаргануўся аб дошкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл.
1. Грымнуць, пачуцца. Тым часам дзесьці за лесам грунуў залп, і пасля пачалася страляніна.Чорны.
2. Упасці з грукатам. Інстынктыўна адчуваючы небяспеку, Аліна з усіх сіл дзвюма рукамі штурхнула чалавека ў грудзі. Пацукевіч не ўтрымаўся і грунуў на падлогу.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамана́, ‑ы, ж.
Разм. Бязладны шум мноства галасоў; гучная размова. Песня, смех, гучная гамана вырываліся з вагонаў.Мікуліч.У зале.. стаяла такая гамана, што цяжка было пачуць якое-небудзь асобнае слова.Сабаленка.// Чуткі, пагалоска. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрасці́, ‑сце; зак.
Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў.Якімовіч.Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраці́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць агідным, невыносным для каго‑н. Яго гаспадар Сымон, Ракуцька здорава такі .. апрацівеў [Паліводскаму] сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы.Чорны.Усё.. [Нэлі] раптам апрацівела: і сённяшні вечар з нечаканай трывогай ад сустрэчы з Ласухам, падман маці, п’яны голас Сцяпана.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астро́г, ‑а, М ‑розе, м.
Уст.
1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў.Брыль.[Гаруе:] — Мяне польскія жандары пасадзілі былі разам з табою [Галенай] у астрог.Чорны.
2. У старажытнасці — умацаваны горад, абнесены тынам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афо́рміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Набыць закончаную форму, пэўны выгляд. Як.. [Марынка] вырасла, аформілася, папрыгажэла!Хадкевіч.Раптам аформілася ў.. [Захара Зынгі] думка, што добра ж вельмі, што піць ён пакінуў.Чорны.
2. Паступіць куды‑н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. — Паеду дадому, — сказаў [Янук], — можа нават заўтра, калі паспею аформіцца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)