дрымо́тна,
1. Прысл. да дрымотны.
2. безас. у знач. вык. Пра дрымотны, санлівы стан. У невялікім фальварку пана Казіміра Рэклайціса не толькі ціха, але нават дрымота, сонна. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэлаці́н, ‑у, м. і жэлаці́на, ‑ы, ж.
Сумесь бялковых рэчываў жывёльнага паходжання, раствор якой пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваецца ў тэхніцы, фатаграфіі, кулінарыі, медыцыне і пад.).
[Фр. gelatine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здрабне́нне 1, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. здрабнець. Здрабненне плямён. Здрабненне жывёлы.
здрабне́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здрабняць — здрабніць. Здрабненне кармоў. Здрабненне сіласнай масы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.
1. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць (пра малако).
2. Ператварыць у вадкі стан; растапіўшы, расплавіўшы, аддзяліць адно рэчыва ад другога. Адтапіць сала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амо́рфны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які не мае крышталічнай будовы. Аморфнае рэчыва. Аморфны стан.
2. Які не мае форм змянення. Аморфныя мовы.
3. перан. Бясформенны; расплывісты. Аморфны твор.
[Ад грэч. amorphos — бясформеннасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абяздо́ленасць, ‑і, ж.
Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання, да рэвалюцыйнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў, памешчыкаў і самадзяржаўя. Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмабілізава́цца, ‑зуецца; зак.
Перайсці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю сваіх сіл. Мястэчка.. поўнасцю адмабілізавалася, паслаўшы мужчын прызыўнога ўзросту на зборныя пункты. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асляпле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асляпляць — асляпіць і асляпляцца — асляпіцца.
2. перан. Няздольнасць правільна меркаваць пра што‑н.; неразуменне таго, што адбываецца, дзеецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяншэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. памяншаць — паменшыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памяншацца — паменшыцца.
2. Спец. Велічыня, на якую што‑н. паменшана або паменшылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пану́расць, ‑і, ж.
Стан панурага. Вочы.. [селяніна] праясніліся, панурасць і заклапочанасць зніклі з твару. Колас. Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)