французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧА́ДА-І-РУ́ІС ((Machado y Ruiz) Антоніо) (26.5.1875, г. Севілья, Іспанія — 21.2.1939),
іспанскі паэт.Чл. Каралеўскай акадэміі (з 1927). Вучыўся ў Свабодным ін-це асветы ў Мадрыдзе. Аўтарпаэт. зб-каў «Тамленні» (1903), «Палі Кастыліі» (1912), у т. л. паэмы ў манеры нар. раманса «Зямля Альваргансалеса», п’ес у вершах («Дон Хуан дэ Маньяра», 1927; «Алеандры», 1930, і інш., усе з А.Мачада-і-Руісам), эсэ, артыкулаў. Яго паэзія адметная гуманізмам і грамадзянскасцю. На бел. мову асобныя вершы М. пераклаў А.Зарыцкі.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1975.
Літ.:
Григорьев В.П. Антонио Мачадо (1875—1939). М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЭДЗІТ ((Meredith) Джордж) (12.2.1828, г. Портсмут, Вялікабрытанія — 18.5.1909),
англійскі пісьменнік; адзін з заснавальнікаў сац.-псіхал. рамана. Вучыўся ў Германіі і Англіі. Пачынаў як паэт (зб. «Вершы», 1851). Майстэрствам псіхал. аналізу вызначаюцца раманы «Выпрабаванне Рычарда Феверэла» (1859), «Прыгоды Гары Рычманда» (1870—71), «Кар’ера Б’ючэмпа» (1874—75), «Эгаіст» (1879), «Адзін з нашых заваёўнікаў» (1891) і інш. Яго проза адметная трагічным пачаткам і горкай іроніяй, напружаным інтраспектыўным псіхалагізмам. Аўтар зб-каў паэзіі «Чытанне зямлі» (1888), «Чытанне жыцця» (1901), эсэ. Паўплываў на творчасць Дж.Голсуарсі, Г.Уэлса, Э.М.Форстэра і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ (Аляксандр Захаравіч) (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТРА́ЛЬ ((Mistral) Фрэдэрык) (8.9. 1830, Меян, Францыя — 25.3.1914),
правансальскі паэт; адзін з кіраўнікоў руху фелібраў, якія мелі на мэце адраджэнне правансальскай л-ры, мовы і культуры. Паэзія М. развівалася пад уплывам рамантызму (зб. «Залатыя астравы», 1876; «Збіранне аліў», 1912). На фалькл. аснове стварыў паэмы «Мірэйо» (1859), «Паэма пра Рону» (1897) і інш.Аўтар правансальска-франц. слоўніка «Скарб Фелібрыжа» (1879—87). Для яго твораў характэрны багацце фалькл. матэрыялу, рамантычнасць, ідэалізацыя нар. жыцця. Зрабіў вял. ўклад у развіццё нац. л-ры і мовы. Нобелеўская прэмія 1904 (разам з Х.Эчэгарай-і-Эйсагірэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТЧЭЛ ((Mitchell) Маргарэт.) (8.11.1900, г. Атланта, штат Джорджыя, ЗША — 16.8.1949),
амерыканская пісьменніца; прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана. Па адукацыі журналіст. Аўтаргіст. рамана «Знесеныя ветрам» (1936, экранізацыя 1939) пра жыццё амер. Поўдня ў час грамадз. вайны 1861—65 і ў перыяд рэканструкцыі. У рамане крытычна асэнсоўваецца «паўднёвы міф» пра веліч плантатарскага Поўдня, пра высакароднасць і вытанчанасць паўд. джэнтльменаў, пра еднасць белых і чорных. Пасмяротна апублікавана кн. «Лісты Маргарэт Мітчэл пра «Знесеныя ветрам», 1936—1949» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕЛЬСО́Н (Абрам Іосіфавіч) (4.3.1902, Мінск — 23.3.1971),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1928). У 1931-41 і 1945—58 у Мінскім мед. ін-це, з 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Аўтар аперацыі пузырна-кішачнага сувусця, якую ўкараніў у практыку лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.
Тв.:
Методика исследования урологических больных. 2 изд. Мн., 1955;
Оперативное лечение недержания мочи на почве врожденных аномалий мочевой системы. Мн., 1957.
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі, з 1808 — у Вене ў І.Г.Альбрэхтсбергера і А.Сальеры. З 1816 гастраліраваў па еўрап. краінах. З 1821 у Лондане, да 1846 праф. каралеўскай Акадэміі музыкі, у 1832—41 дырыжор і адзін з дырэктараў Каралеўскага філарманічнага т-ва. У 1846—70 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. Майстар фп. імправізацыі, развіваў традыцыі В.А.Моцарта і І.Гумеля Выступаў у фп. дуэтах з Ф.Мендэльсонам. Інтэрпрэтатар і прапагандыст музыкі Л.Бетховена. Па даручэнні Бетховена зрабіў клавір яго оперы «Фідэліо» (1814). Аўтар 8 фп. канцэртаў, камерных ансамбляў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСА́ТАЎ (Аляксей Іванавіч) (25.3.1911, в. Лізунова Аляксандраўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 28.12.1976),
рускі пісьменнік. Скончыў Рэдакцыйна-выдавецкі ін-т (1934), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1938). Друкаваўся з 1930. Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Асн. тэмы творчасці — школа, праца на зямлі, экалагічнае выхаванне: аповесці «Шанхайка» (1930), «Стажары» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Дом на гары» (1951), «Вялікая вясна» (1957) і інш.Аўтар зб-каў апавяданняў «Сярдзіты Кузька» (1965), «Медуніца» (1967) і інш. Пісаў нарысы, артыкулы па праблемах дзіцячай л-ры.
рускі хімік. Скончыў Пецярб.ун-т (1862), дзе і працаваў з 1865 (з 1869 праф.), з 1902 у Пецярб.політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы арган. рэакцый. Даследаванні М. па ўплыве прыроды растваральніка і будовы малекул рэагентаў на скорасць хім. пераўтварэнняў (1887—90) ляглі ў аснову класічнай кінетыкі хімічнай. Адкрыў рэакцыю алкіліравання трацічных амінаў алкілгалагенідамі з утварэннем амоніевых солей (рэакцыя М.; 1890). Аўтар падручніка «Аналітычная хімія» (1871; 16-е выд. 1931).
Літ.:
Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Н.А.Меншуткин, 1842—1907. М., 1969.