Барэткі жаночыя туфлі’ (Касп.). Рус.дыял.баре́тки ’розныя віды жаночага абутку’ (смал., тул., свярдл., ярасл. і г. д.), баре́ты ’модныя чаравікі’ (данское). Паводле Шанскага, 1, Б, 43, магчыма, запазычанне з ісп. мовы (ісп.barreta ’скураная сцілка’). Няпэўна. Параўн. рус.дыял.баре́товый ’скураны’ (?): Надевал перчаточки баретовые (з песні). Зыходзячы з рус.дыял. варыянта буре́тки ’жаночы абутак’, можна лічыць, што слова таго ж паходжання, што і рус.буре́т, польск.burat, buret, boradek, boratek ’гатунак баваўнянай ці шарсцяной або шаўкова-шарсцяной матэрыі, якая мела ўзоры і зажывалася на парцьеры і для пакрыцця мэблі’ (а гэта з франц.burat, італ.buratto; Варш. сл., 1, 190, 235, 236). Тады значэнне ’скураны абутак’ другаснае, а першаснае ’абутак з матэрыі’ (гэта значэнне яшчэ вядома ў рус. гаворках). Таксама рус.перчаточки баретовые хутчэй за ўсё ’пальчаткі з матэрыі барету’ (гл. Краўчук, БЛ, 1973, 4, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасталы́, пасталэ́, постолэ́, постолы́, браг.пасту́лі; посто́лі, пустолы́ ’лыкавыя лапці’ (Маш., Булг., Янк. 3., Янк. БФ, Шпіл., Эр., Бес., Тарн., Сл. ПЗБ, Малч., Мат. Гом., Ян., Сл. Брэс.), ’скураныя лапці’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Сл. Брэс.; віц., Хрэст. дыял.), ’падстаўкі для ўмацавання ножак церніцы’ (Уладз.). Укр.пості́л, постоли́, рус.постолы́, польск.postoł, славен.póstol, серб.-харв.по̀сто̑, балг.постал, бостал ’чаравікі’, ’туфель’. Радлаў (4, 1291), Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 144), Гараеў (276), Вахрас (Наим. об., 151) выводзяць з тур.postal ’туфель’ (тур., крым.-тат.post ’скура’ < новаперс. < с.-перс.pōst ’тс’. Іншыя (Праабражэнскі, 2, 113; Младэнаў, 496) мяркуюць, што гэта слова мае і.-е. паходжанне (з *pod‑ і *tol‑), прыводзячы ў якасці роднаснага ст.-інд.padatalē ’падэшвы чаравікаў’, што малаімаверна. Улічваючы геаграфію пашырэння лексемы можна меркаваць аб асобным запазычанні цюркскага слова ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.
1.‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны.Нядзведскі.
2.‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія».Мікуліч.//Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей.Васілевіч.
3.‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
4.‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.
[Фр. toilette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
get on
а) узье́хаць, узыйсьці́; узьле́зьці (на гару́)
б) апрана́ць, адзява́ць; абува́ць (чараві́кі)
в) мець по́сьпех, до́бра ме́цца
How is he getting on? — Як ён ма́ецца? Як у яго́ спра́вы?
г) ла́дзіць з кім
д) увайсьці (у гады́)
to get on in years — старэ́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.
1.каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.
Ц. нагой на рыдлёўку.
Ц. на кнопку званка.
2.перан. Прыгнятаць, душыць.
Боль ціснуў грудзі.
3. Сціскаць.
Крыгі ціснулі лодку.
Ц. руку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.
У час вайны людзей ціснуў голад.
7. Прыціскаць, туліць.
Маці ціснула дзіця да грудзей.
8.што. Выціскаць.
Ц. сок з яблык.
Ц. алей.
9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).
10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).
Мароз цісне.
11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).
Ц. дысертацыю.
|| наз.ціск, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тава́р, ‑у, м.
1. Прадукт працы, выраблены на продаж.
2. Усё, што з’яўляецца прадметам гандлю. Тавары масавага ўжытку. □ Развозяць і разносяць з .. пякарні тавар: булкі, абаранкі, хлеб.Бядуля.Калі пакупнікоў ля ларка станавілася меней, старая італьянка пачынала на ўсю вуліцу расхвальваць свой тавар.Лынькоў.
3.Абл. Свойская рагатая жывёла. На захадзе сонца, калі будуць з пашы гнаць тавар, я паеду дадому, каб заўтра зранку зноў быць тут, на гэтай ціхай лясной паляне.Сачанка.Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы.Прымаўка.
4. У шавецкай справе — вырабленая скура. Накупіў юнак гавару і пашыў сам чаравікі.Дубоўка.
•••
Жывы тавар — людзі, якімі гандлююць у эксплуататарскім грамадстве (рабы, прыгонныя, прастытуткі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што, чым і без дап. Есці або жаваць, утвараючы храбусткі гук. Людзі хрумсталі крамяныя яблыкі, мядовыя грушы.Жычка.Цімох жа сапраўды схапіў з талеркі [а]гурок і пачаў гучна хрумстаць і прычмокваць.Ваданосаў./ Пра жывёлу. Распрэжаныя коні хрумсталі сена.Гартны.Лось паслухаў, варухнуў галавою. Потым супакоіўся і ў цішыні ночы пачаў хрумстаць аўсом.Лупсякоў.Начлег... За рэчкай луг з духмянымі травамі, смачна хрумстаюць спутаныя коні.Васілеўская.
2. Утвараць хруст. А там, дзе хрумсталі сярпы, Вятрам адкрыты далі.Калачынскі.Чаравікі парудзелі, пад нагамі хрумсталі цвёрдыя тарфяныя грудкі.Грахоўскі./ Пра пыл, пясок і пад. [Дачка] піша: «Цяжка і горача, Хрумстае пыл на зубах».Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
годи́тьсянесов.
1. быць ва́ртым; быць прыда́тным;
э́та вещь ни на что не годи́тся гэ́тая рэч ніку́ды не ва́рта;
2.(быть подходящим, быть впору) падыхо́дзіць;
э́ти боти́нки мне годя́тся гэ́тыя чараві́кі мне падыхо́дзяць;
3./так поступа́ть не годи́тся так рабі́ць нядо́бра (нямо́жна, не ва́рта);
◊
никуда́ не годи́тся ніку́ды не гадзі́цца, ніку́ды не ва́рта.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
завяза́ць, завя́зваць
1. (змацаваць) zúbinden* vt, zúschnüren vt; úmbinden* vt (абвязаць); éinbinden* vt (у што-н in A); verbínden* vt (звязаць);