на тэрыторыі Бангладэш, Індыі і зах. часткі М’янмы, у ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра, часткова на шэльфе Бенгальскага заліва. Адкрыты ў 1955, распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы газу 235 млрд.м³, нафты 0,6 млн.т. У газе 95—99% метану. Газаправоды Сілхет—Тытас—Дака, Тытас—Чытагонг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НВІЧ, Грынуіч (Greenwich),
горад у Вялікабрытаніі, у ніжнім цячэннір. Тэмза. З 1964 гар. акруга Вял. Лондана. Каля 250 тыс.ж. (1994). Праз Грынвіч праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. Астранамічная абсерваторыя (засн. ў 1675), у 1953 перанесена ў замак Хёрстмансо (15 ст.), за 70 км на ПдУ. У Грынвічы Нац. марскі музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗВА, Езаўка,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Грэза (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 126 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Старая Баяршчына. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 14 км. У сярэднім цячэнні і ў нізоўі цячэ па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночна-заходні праход Карэйскага прал. паміж а-вамі Цусіма і п-вам Карэя. Шыр. 52 км. Глыб. 56—184 м, у вузкім жолабе да 230 м. Цячэнні ў асноўным накіраваны на ПнУ, скорасць каля 1 км/гадз. Уздоўж паўн.-ўсх. берага часта цячэнне зваротнага напрамку. Порт Пусан (Паўд. Карэя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Усыса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 137 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малашанкі. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв.Асн. прыток р. Сутокі. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу каля 5 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́ПІНКА,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. і Кармянскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Беразякі 2-я Краснапольскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнніназ. Будзянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІДЗЕ́Я, Ліда,
рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Дзітва (бас.р. Нёман). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 167 км². Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда. Асн. прыток — р. Нарва. Даліна пераважна выразная. Пойма перарывістая, у ніжнім цячэнні парэзана меліярац. каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае. Берагі спадзістыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НКА, Нароўля,
рака ў Мазырскім і Нараўлянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 124 км². Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Міхалкі Мазырскага р-на. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае. Пры ўпадзенні Н. ў Прыпяць г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́ЎКА, Ломаўка,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 23 км. Вадазбор раўнінны (пл. 138 км²). Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Бойкавічы, вусце за 1 км на З ад в. Рудня. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку. У верхнім цячэнні называецца Ломаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГА (Congo),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, пераважна ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (дзе наз. Заір), часткова на яе межах з Рэспублікай Конга і Анголай. Даўж. 4320 км (ад вытоку р. Луалаба), пл.бас. 3,7 млн.км². Па даўжыні займае 2-е месца ў Афрыцы (пасля Ніла), па плошчы басейна і воднасці 1-е месца ў Афрыцы і 2-е ў свеце (пасля р. Амазонка). Вытокі на ПдУДэмакр. Рэспублікі Конга на плато каля мяжы з Замбіяй, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Банана. Верхняе цячэнне (да вадаспада Баёма) па пласкагор’ях і плато, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні (ад вадаспада Баёма да г. Кіншаса) у межах упадзіны Конга — раўнінная рака з шырокай далінай (да 20 км), падзяляецца на рукавы і пратокі. Ніжняе цячэнне (ад г. Кіншаса да вусця) пераважна ў глыбокай цясніне па Паўд.-Гвінейскім узв., шмат парогаў і вадаспадаў (Лівінгстана і інш.). Каля г. Матады К. выходзіць на вузкую прыморскую нізіну, рэчышча шыр. да 1,5 км. Каля г. Бома пачынаецца эстуарый. Гал. прытокі: Арувімі, Убангі, Санга (справа), Ламамі, Лулонга, Рукі, Касаі (злева). Да бас. К. належаць буйныя азёры — Танганьіка, Ківу, Бангвеулу, Мверу і інш. Жыўленне дажджавое. Макс. паводкі ў вярхоўях у ліст.—студз., у сярэднім і ніжнім цячэнні — у маі—чэрв. і ліст.—студзені. Сярэдні гадавы расход вады 46 тыс.м³/с. Вял. масы вады, якія К. выносіць у акіян, апрасняюць яго на 75 км ад берага. Цвёрды сцёк каля 50 млн.т за год. Значныя запасы гідраэнергіі (каля 390 ГВт). Вял. 1 ЭС — Нзіла, Нсеке (на р. Луалаба), Інга (у ніжнім цячэнні). Рыбалоўства (тылапія, нільскі акунь, барбель, тыгравая рыба, прэснаводны селядзец і інш.). Агульная даўжыня суднаходных шляхоў у бас. К. каля 20 тыс.км. Уласна К. (укл. Луалабу) суднаходная на б.ч. цячэння за выключэннем парожыстых участкаў, у абход якіх пабудаваны чыгункі. Ніжэй г. Матады заходзяць акіянскія судны. Гал. рачныя парты — Бразавіль (Рэспубліка Конга), Кіншаса, Кісангані, марскія — Матады, Бома, Банана (Дэмакр. Рэспубліка Конга).