НІ́ШЧА,

рака ў Пскоўскай вобл. (Расія) і Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 85 км, у т.л. на Беларусі 68 км. Пл. вадазбору 1380 км2. Выцякае з воз. Нішча (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на З ад в. Кульнёва. Асн. прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Галавач (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. 25—30 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,7 м³/с. У ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам.

т. 11, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)