1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў.М. Ткачоў.Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін...Вірня.// Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.
2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.
3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.
4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.
5.перан. Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары.Пестрак.
•••
Нябесная механікагл. механіка.
Нябесны мерыдыянгл. мерыдыян.
Манна нябеснаягл. манна.
Спадзявацца на манну нябеснуюгл. спадзявацца.
Царства нябеснаегл.царства.
Чакаць манны нябеснайгл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРМАВІ́Р,
сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э. Заснаваны на месцы г.Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г.Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст.н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРХЕМЫ́Ш, Кархеміш,
старажытны горад на правым беразе р. Еўфрат у паўн. Сірыі (каля сучаснага г. Джэраблус). Існаваў з 4—3-га тыс. да н.э. У часы Хамурапі (18 ст. да н.э.) знаходзіўся пад месапатамскім культ. уплывам, у 15 ст. да н.э. — у васальнай залежнасці ад Егіпта, пазней — да 12 ст. да н.э. — ад Хецкага царства. У 12—8 ст. да н.э. цэнтр самастойнага царства. У 717 да н.э. заваяваны Сарганам II. У 605 да н.э. пры К. адбылася бітва, у якой вавілонскі цар Навухаданосар II разбіў егіп. фараона Неха II і асірыйскага цара Ашурубаліта II, што прывяло да ліквідацыі асірыйскай дзяржавы. Раскопкамі 1876, 1878—81, 1908—19 у К. адкрыты абарончыя збудаванні, фундаменты і арх. дэталі палацаў, храмаў і інш. пабудоў, клінапісныя і іерагліфічныя надпісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН (Мікалай Аляксеевіч) (18.6.1818, Масква — 7.2.1872),
расійскі дзярж. дзеяч. Брат Дз.А.Мілюціна і У.А.Мілюціна. Скончыў Шляхетны пансіён пры Маскоўскім ун-це. З 1835 у Мін-ве ўнутр. спраў. У 1859—61 таварыш (нам.) міністра ўнутр. спраў, фактычны кіраўнік работ па падрыхтоўцы Сялянскай рэформы 1861 (у рэдакцыйных камісіях прадстаўляў ліберальную апазіцыю прыгоннікам). Узначальваў камісію па распрацоўцы праекта Земскай рэформы 1864. У час паўстання 1863—64 накіраваны восенню 1863 у Царства Польскае, дзе кіраваў ажыццяўленнем сял. рэформы. З 1864 статс-сакратар па справах Польшчы і кіраўнік цывільнай часткі канцылярыі ген.-губернатара ў Варшаве; праводзіў палітыку русіфікацыі. З 1865 чл.Дзярж. савета, гал.нач. Канцылярыі па справах Царства Польскага ў Пецярбургу і член Гал.к-та па ўладкаванні маёмасці сялян. Аўтар прац па эканоміцы і статыстыцы, успамінаў, дзённіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́люс — лаянкавае слова: Padlo! Tulus! (ваўк., Федар. 4). Слова цьмянага паходжання. Па форме і па тэрыторыі ўжывання блізкае да tuolis ‘чорт’ у т. зв. “Польска-яцвяжскім слоўнічку” (Зінкявічус, Балто-слав. иссл., 1983, 19). Апошняе залічана да балцкай лексікі, якая не мае ідэнтычных словаўваральных або семантычных адпаведнікаў у іншых балтыйскіх мовах. Паводле Зінкявічуса (там жа), можа быць звязана з імем прускага бога падземнага царстваPatollus, Patollos, літ.Patulas < pa + *tula ‘зямля’, ст.-прус.talus ‘падлога з гліны’. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sálbenvt
1) ма́заць, шмарава́ць; націра́ць ма́ззю
2) рэл. пама́заць (алеем);
zum König ~ пама́заць на ца́рства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АШО́Т IIIЛітасцівы,
армянскі цар [953—977]. З дынастыі Багратыдаў. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтралізаванай улады і аб’яднання краіны. У 961 перанёс сваю рэзідэнцыю з Карса ў Ані, які стаў сталіцай усёй Арменіі і адыграў важную ролю ў яе аб’яднанні (гл.Анійскае царства). Пры Ашоце III вяліся буйныя буд. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНЕМХЕ́Т I,
егіпецкі фараон [каля 1991—1962 да н.э.]. Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства). Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясц. правіцеляў-манархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават. Загінуў у час палацавага перавароту. Захавалася «Павучанне» Аменехета I яго сыну Сенусерту I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў у 1689—1727 пры Мінскім езуіцкім калегіуме. Захаваліся звесткі пра пастаноўкі лац. драмы «Ахвяра кахання»
(1698),
панегірычнай драмы «Працвітанне царства, якое ахоўваецца бяспекай цароў» (1713, сюжэт з гісторыі Кітая), драмы «Свяшчэнны саюз Мінервы і Марса» (1727, гал. герой К.Астрожскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАДО́КІЯ,
старажытная вобласць у цэнтр. частцы М. Азіі (тэр. сучаснай Турцыі). Напачатку яе насялялі хаты. У 2-м тыс. да н. э. асн. ядро Хецкага царства. У пач. 6 ст. да н. э. заваявана Мідыяй. З 2-й пал. 6 ст. да н. э. ў складзе Ахеменідаў дзяржавы, падзелена на 2 сатрапіі: Вялікую К. (займала ўнутр. вобласць) і Малую К. (узбярэжжа Чорнага м.), ці Понт. У 1-й пал. 4 ст. да н. э. намінальна ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. У канцы 4 ст. да н. э. падпарадкавана Селеўкідамі, з сярэдзіны 3 ст. да н. э. самаст.царства. У 1 ст. да н. э. заваявана Стараж. Рымам (з 17 н. э. рым. правінцыя). Пасля 4—5 ст.н. э. ў складзе Візант. імперыі, у 1074 захоплена туркамі-сельджукамі. У 15 — пач. 20 ст. ў Асманскай імперыі.