ца́рства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ца́рства ца́рствы
Р. ца́рства ца́рстваў
Д. ца́рству ца́рствам
В. ца́рства ца́рствы
Т. ца́рствам ца́рствамі
М. ца́рстве ца́рствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ца́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Дзяржава, якой кіруе цар (уст.).

2. Час праўлення цара (царыцы); цараванне.

3. перан., чаго або якое. Сфера, вобласць прыроды.

Птушынае ц.

Ц. кветак.

Соннае царства (разм., жарт.) — спакой, цішыня, калі ўсе спяць.

Царства Нябеснае каму (разм.) — гаворыцца пры добрым упамінанні нябожчыка.

Цёмнае царства — сімвал некультурнага, невуцкага грамадскага асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́рства ср., в разн. знач. ца́рство;

Маско́ўскае ц. — Моско́вское ца́рство;

раслі́ннае ц. — расти́тельное ца́рство;

со́ннае ц.шутл. со́нное ца́рство;

ц. нябе́снае — ца́рство небе́сное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́рства, ‑а, н.

1. Дзяржава, якой кіруе цар. Маскоўскае царства. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.

2. Праўленне цара (царыцы); цараванне.

3. перан.; чаго або якое. Сфера, вобласць прыроды; свет. Жывёльнае царства. □ Вялікі цяністы, шырока раскінуты па абодва бакі дарогі, .. [сад] стварае цудоўную панараму багатага расліннага царства. «Беларусь». Незлічонае птушынае царства на розныя галасы славіла радасць існавання, першы майскі дзень. Мележ. А ледзь толькі з поўдня ці захаду дыхне цёплы ветрык і ў памякчэўшым паветры закружацца «белыя мухі», мяккім абрусам засцілаючы наваколле, як усё падводнае царства прыходзіць у рух. Матрунёнак. // Месца, дзе пануюць або пераважаюць тыя ці іншыя з’явы; адна з сфер рэчаіснасці. Царства вятроў. □ — Зараз я вас у грыбное царства завязу, — сказаў дзядзька Мікола. Хомчанка. І амаль кожны назаве ў ліку тых, хто назаўсёды застаўся ў памяці, свайго першага бібліятэкара, чалавека, які навучыў нас любіць літаратуру, дапамог пазнаць невычэрпныя духоўныя скарбы, які ўпершыню адкрыў нам чароўныя таямніцы кніжнага царства. «Звязда». Усюды бярвенні — доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія. Штабялямі складзены дошкі. Сапраўднае царства драўніны! В. Вольскі.

•••

Бабскае царства (іран.) — аб пераважнай большасці жанчын дзе‑н.

Вечнае царства — пра рай.

Вянчацца на царства гл. вянчацца.

Мёртвае царства (нар.-паэт.) — пра той, замагільны свет.

Пусціць (адправіць) у царства нябеснае — забіць, застрэліць. [Таццяна:] — Уцякаў, сволач. Пусціла ў царства нябеснае... Навуменка.

Соннае царства — спакой, цішыня, калі ўсе спяць.

Трыдзевятае (трыдзесятае) царства (нар.-паэт.) — вельмі далёкая краіна, зямля.

Царства нябеснае каму — ужываецца пры ўпамінанні нябожчыка як нежаданне яму замагільнага жыцця. Стараста ўздыхнуў. — Добрая жанчына была Хрысціна. Царства ёй нябеснае, — і перахрысціўся. Нізавошта загінула... Шамякін.

Цёмнае царства — сімвал невуцкага, некультурнага, коснага грамадскага асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ртар, -а, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: падземнае царства мёртвых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́занне, -я, н. (уст.).

Царкоўны абрад, які заключаўся ў крыжападобным мазанні ялеем (мірам) у знак благаславення (пры хрышчэнні, узвядзенні на царства, удухоўны сан і інш.).

П. на царства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́рство в разн. знач. ца́рства, -ва ср.;

расти́тельное ца́рство раслі́ннае ца́рства;

живо́тное ца́рство жывёльнае ца́рства;

со́нное ца́рство со́ннае ца́рства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыдзявя́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзявятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыдзяся́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзясятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́рствие уст. ца́рства, -ва ср.;

ца́рствие небе́сное ца́рства нябе́снае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)