міра́ж
(фр. mirage)
1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой узнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў у сувязі з пераламленнем сонечных праменяў у нераўнамерна нагрэтых слаях паветра (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);
2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
На́мачы займ. ’нам’: Дарога к намачы нялёхкая была (узд., Жд. 2). Афармленне займенніка прыслоўным суфіксам ‑чы, параўн. цяпе́рачы, сё́ннячы, надоечы, відаць, у сувязі з сінтаксічнай функцыяй акалічнасці месца (к на́мачы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэакліматыза́цыя
(ад рэ- + акліматызацыя)
аднаўленне мясцовых відаў жывёл і раслін у пэўным раёне, дзе яны раней жылі, але потым зніклі ў сувязі з рэзкай зменай асяроддзя або ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Следапы́т ‘той, хто добра распазнае сляды, хто высочвае каго-небудзь па слядах’ (ТСБМ). З рус. следопы́т, дзе, як мяркуюць, з’яўляецца калькай англ. pathfinder, мабыць, у сувязі з перакладам рамана Ф. Купера “The Pathfinder”, рус. выданне — у 1841 г. Да след і пытаць; Трубачоў у Фасмер, 3, 668.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выжыма́йла ’скнара’ (Бяльк.). Ад выжымаць пры дапамозе прадуктыўнага для ўтварэння прозвішчаў у бел. мове суф. ‑айла. Але ў сувязі з практычнай адсутнасцю гэтага суф. у Nomina agentis у іншых слав. мовах параўн. яго словаўтваральную актыўнасць у літ. мове (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 132). Параўн. таксама выжымальшчык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ілюстра́цыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і ілюстраванне.
2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест. Падручнік з ілюстрацыямі. Газетная ілюстрацыя. □ Характэрнай асаблівасцю кніг Скарыны, вельмі рэдкай для таго часу, было ўпрыгожанне іх цэлым радам арыгінальных, цудоўна выкананых ілюстрацый, гравюр. Алексютовіч.
3. перан. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што‑н. Бліскучай ілюстрацыяй перамогі ленінскай нацыянальнай палітыкі з’яўляцца сапраўдны росквіт савецкага друку на мовах усіх нацыянальнасцей нашай краіны. □ Пісьмы У.І. Леніну — яркая ілюстрацыя непарыўнай сувязі правадыра рэвалюцыі з народам, з працоўнымі насамі. «Звязда».
[Ад лац. illustratio — выява, жывое апісанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мабіліза́цыя, ‑і, ж.
1. Прызыў ваеннаабавязаных запасу на абавязковую ваенную службу ў сувязі з аб’яўленнем вайны. У чатырнаццатым годзе Вінцук Адамавіч трапіў на фронт па першай мабілізацыі. Машара. // Прыцягненне, прызыў каго‑н. для выканання важнага масавага мерапрыемства. Мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з паводкай.
2. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў стан гатоўнасці да вайны. Мабілізацыя арміі. // Перавод усіх галін народнай гаспадаркі на ваеннае становішча. Мабілізацыя прамысловасці.
3. перан. Давядзенне чаго‑н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое‑н. заданне. Мабілізацыя сіл. Мабілізацыя ўвагі.
[Фр. mobilisation ад лац. mobilis — рухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пясту́к ’вялікі палец’ (Стан.), параўн. укр. пʼясту́к ’кулак’. Хутчэй за ўсё, да пяць ’расцягваць, напінаць’ (гл.) у сувязі з вымярэннем, пры якім выцягнуты вялікі палец утварае пядзю (гл. пядзя); параўн. ЕСУМ, 4, 651.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эмба́рга
(ісп. embargo = накладванне арышту, забарона)
1) забарона на ўвоз у краіну ці вываз за яе межы золата, пэўных відаў тавараў, зброі і інш.;
2) затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Міргіта́ць ’іржаць’ (калінк., ДАБМ, к. 299), міргіту́н ’бакас, Capella gallinado’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да марката́ць, меркета́ць < марка́ч, марка́ль (гл.). Матывацыя: птушка названа паводле голасу, які яна выдае у час палёту, падобнага да казлінага. Параўн. у сувязі з гэтым польск. koziełek, baraniec ’бакас’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)