1. Тое, што і шнарыць. У наступны момант.. [немец] пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы.Чорны.
2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Сярод дарослых усюды шнырылі малыя.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел.заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус.навсегда ’назаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягды ’назаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдых ’усюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rove2[rəʊv]v.fml
1. вандрава́ць; бадзя́цца, блука́ць;
He roved in every land. Ён усюды пабываў.
2. блука́ць (пра вочы, думкі);
His eyes roved over the pictures. Яго позірк блукаў па карцінах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕРХАЯ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
горная краіна на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. З’яўляецца водападзелам басейнаў рэк Лена і Алдан, Амалой, Яна. Даўж. каля 1200 км ад дэльты Лены да р. Тампо (правы прыток Алдана). Утварае выпуклую на ПдЗ дугу шыр. ад 100 да 250 км. Складаецца са шматлікіх масіваў і хрыбтоў з высакагорным (Арулган) і згладжаным сярэднягорным (Хараўлахскі, Кулар) рэльефам і ўпадзін, што іх падзяляюць. Вышыні ад 700 да 900 м на Пн і Пд у сярэдняй ч. павялічваюцца да 2389 м. Верхаянскі хрыбет — антыклінорый, складзены з алеўралітаў, пясчанікаў, сланцаў, радзей вапнякоў. Месцамі асадкавыя пароды прарваны дайкамі дыябазаў і гранітнымі інтрузіямі. Да выш. 800—1200 м лістоўнічныя рэдкалессі, вышэй — хмызняковая вольха і кедравы сланік; на вяршынях высакагорных хрыбтоў халодная арктычная пустыня. Усюды пашырана шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, алавяных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗЮ́КА ЗВЫЧА́ЙНАЯ (Vipera berus),
ядавітая змяя сям. гадзюкавых, атр. лускаватых. Пашырана ў Паўн. Еўразіі і Сярэдняй Еўропе. Насяляе лясную і лесастэпавую зоны, пераважна мяшаныя лясы з палянамі і добрым травастоем, узлескі, высечкі, зарослыя горы, балоты, берагі рэк і азёр. Часта трапляецца ў агародах, радзей на лугах, у сухіх хваёвых барах і ельніках-зеленамошніках. На Беларусі — усюды. Аселая.
Даўж. да 85 см, самкі даўжэйшыя за самцоў. Уздоўж спіны цёмная зігзагападобная паласа. Зверху тулава шэрае, чырвона-бурае, чорнае; бруха шэрае, бурае, чорнае, зрэдку плямістае. На галаве іксападобны малюнак. Кончык хваста жаўтаваты або чырванавата-аранжавы. На верхняй сківіцы 1—2 ядавітыя зубы. Корміцца мышамі, палёўкамі, жабамі, яшчаркамі, птушанятамі, моладзь — беспазваночнымі. Палюе пераважна ўначы. Яйцажывародная. Укус балючы, выклікае працяглае недамаганне. Аб’ект адлову для атрымання змяінага яду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА (Леанід Аляксандравіч) (н. 25.10.1930, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1963). Гал. месца ў творчасці, якой уласцівы метафарычная афарбоўка, багатае вобразнае вырашэнне, займаюць канцэптуальныя сюжэтна-тэматычныя карціны: «П’ета» (1968), «Вызваленне» (1975), «Касінеры Каліноўскага» (1978), «У майстэрні» і «Гэта не павінна здарыцца» (абедзве 1986), «Эпілог» і «Людзі і манументы» (абедзве 1988), «Майму народу гэта кніга (Скарына)» (1990), «Баляванне драпежнікаў» (1993), «Усюды жыццё» (1995), «За што, Госпадзі?» (1996). Пейзажы і партрэты вылучаюцца моцнай пластыкай, выразнасцю малюнка: партрэты В.Быкава (1980), М.Багдановіча (1981), «Перад трэніроўкай. Н.Б.Сініцына» (1987), «Мая Наталля» (1997), пейзажы «Браслаў» (1982), «Раўбічы» (1988), «Пінск» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́лазіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.
Разм. Лазячы, усюды пабыць, усё аблазіць.
выла́зіць, ‑ла́жу, ‑ла́зіш, ‑ла́зіць.
Незак.да вылезці.
•••
Аж вочы на лоб вылазяцьгл. вока.
Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.
Не вылазіць з даўгоў — мець увесь час даўгі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну.Пташнікаў.// Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.
2.Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Прабіцца на паверхню ў многіх месцах, усюды (пра валасы). На.. [шыі] павысядала кароткае шчацінне.Чорны.
2.Разм. Высадзіцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Павысядалі пасажыры з аўтобуса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паз’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пашкодзіць ядавітым рэчывам што‑н. у многіх месцах, усюды. Паз’ядала кіслага скуру на руках.
3. Сцерці, затупіць усё, многае. Паз’ядаць зубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)