Маладая кабыла (да трох гадоў). [Грамабой:] А баранаваць і жарабку будзем запрагаць, няхай прывыкае.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трохма́ська ‘кошка трохколернай масці’ (Рэг. сл. Віц.). Да тры (гл. трох-) і масць (гл.), параўн. трохпау́сцёвы ‘тс’ (Барад.), одно́машны ‘аднолькавы’ (Клундук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕЛІКАРУ́СЫ, велікаросы,
назва рускіх, якая мела пашырэнне ў л-ры з сярэдзіны 19 ст. У сучаснай навук. л-ры захоўваецца ў тэрмінах «паўночнавелікарускі», «паўднёвавелікарускі» і «сярэдневелікарускі» для абазначэння трохасн. дыялектаў рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАСМАНАШВІ́ЛІ, Пірасмані,
Ніко (Мікалай Асланавіч; 1862?, с. Мірзаані, Грузія — 5.5?.1918), грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва. Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы нар. жыцця, пейзажы, нацюрморты, выявы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутр. драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш. На радзіме П. адкрыты яго Дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сасна́ж.бат. Kíefer f -, -n, Föhre f -, -n;
◊
заблудзі́цца ў трох со́снах aus éiner komplizíerten Láge kéinen Áusweg wíssen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АДНАРО́ДНАСЦЬ СУСВЕ́ТУ,
аднароднае размеркаванне рэчыва, што назіраецца ў межах Метагалактыкі. Лічыцца, што ў прасторы, маштабы якой у трох вымярэннях перавышаюць адлегласць у 50 Мпк і якая ўключае каля 6000 галактык, шчыльнасць рэчыва прыблізна аднолькавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыцы́кл
(ад гр. tri = трох + kyklos = кола)
трохколавы веласіпед, аўтамабіль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНЧА́Р (цюрк.),
старажытнаруская і ўсходняя колючая халодная зброя (меч) з прамым доўгім (да 1,5 м) вузкім трох- ці чатырохгранным клінком. У 14—16 ст. быў на ўзбраенні коннікаў, служыў для паражэння праціўніка праз кольчатыя даспехі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адначасо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым‑н. іншым. Адначасовыя падзеі. Адначасовае навучанне чытанню і пісьму. Адначасовае абслугоўванне трох станкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многастано́чнік, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае адначасова некалькі станкоў. [Семянкоў] хутка стаў многастаночнікам І дакладна авалодаў стаханаўскімі метадамі працы на трох станках рознага тыпу.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)