carriage and four horses — бры́чка, запрэ́жаная чатырма́ ко́ньмі
2) карэ́тка f. (друкава́льнай машы́нкі)
3)
а) пераво́з -у m., тра́нспарт -у m.
б) ко́шты пераво́зу, перасы́лкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
park
[pɑ:rk]1.
n.
1) парк -у m. (гарадзкі́)
2) запаве́днік -у m.
3) парк -у m. (аўтамабі́льны, трамва́йны)
2.
v.t.
1) паркава́ць (аўтамабі́ль)
2) ста́віць у парк (вайско́вы тра́нспарт, артыле́рыю)
3) informal ста́віць, пакіда́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
surface1[ˈsɜ:fɪs]n.
1. паве́рхня;
the Earth’s surface паве́рхня Зямлі́;
keep on the surface трыма́цца на паве́рхні;
rise/come to the surface усплыва́ць на паве́рхню;
surface transport назе́мны тра́нспарт
2. зне́шні вы́гляд;
surface impressions павярхо́ўныя ўра́жанні
♦
on the surface зво́нку, з вы́гляду
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
traffic1[ˈtræfɪk]n.
1. рух; тра́нспарт;
heavy/light traffic вялі́кі/невялі́кі рух;
a line of traffic чарада́ машы́н;
traffic regulations пра́вілы даро́жнага ру́ху;
They were stuck in traffic. Яны заселі ў дарожнай пробцы.
2. га́ндаль (не законны);
traffic in drugs га́ндаль нарко́тыкамі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГЕАГРА́ФІЯ ТРА́НСПАРТУ,
навука, якая вывучае тэр. структуру транспарту, заканамернасці і спецыфічныя асаблівасці яго размяшчэння, ступень трансп. забяспечанасці тэрыторый. Падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную геаграфію транспарту. Агульная даследуе гіст. заканамернасці развіцця трансп. сістэм краін і раёнаў, уплыў на транспарт прыродных умоў (рэльеф, клімат, гідраграфія і інш.) і ландшафтных комплексаў, месца транспарту ў эканоміцы, трансп.-эканам. сувязі і грузапатокі, трансп. пункты і вузлы, геагр. праблемы пасаж. транспарту. Галіновая выяўляе спецыфіку тэр. арганізацыі кожнага віду транспарту (аўтамаб., чыг., рачнога, марскога, авіяц., трубаправоднага і інш.). Рэгіянальная вывучае арганізацыю сістэм узаемадзейных відаў транспарту на вызначанай тэр. (кантынент, краіна, адм.-тэр. адзінка і інш.). Выкарыстоўвае метады прасторавага аналізу, матэм. праграмаванне, а таксама параўнальны, картаграфічны і гіст.-геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́НАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага веку (3-е тыс. — 9 ст. да нашай эры) у басейне Сярэдняй Волгі. Назва ад могільніка каля в. Баланава ў Чувашыі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, магчыма, земляробствам, мела ўласную металургію медзі, колавы транспарт. Жыло пераважна ў зрубных дамах на ўмацаваных паселішчах. Пахавальны абрад — адзіночныя і парныя трупапалажэнні ў грунтавых магілах (ранні этап), калектыўныя трупапалажэнні пад курганамі. Нябожчыкаў хавалі ў драўляных скрынях ці кашолках, у скурчаным стане. У кераміцы пераважаў шарападобны посуд, упрыгожаны геам. арнаментам, адбіткамі штампаў. Сярод вырабаў з каменю — свідраваныя і клінападобныя сякеры, матыкі, цёслы, наканечнікі стрэл; пашыраны медныя наканечнікі коп’яў, сякеры, упрыгожанні. Некаторыя вучоныя адносяць Баланаўскую культуру да шнуравой керамікі культур, іншыя лічаць лакальнай групай фацьянаўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІННЕЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для зразання і пагрузкі ў транспартбацвіння коранеклубняплодаў. Магчыма таксама здрабненне бацвіння і збіранне масы ў бункер ці прычэп. Бацвіннеўборачныя машыны бываюць самаходныя і напаўнавясныя, працуюць у комплексе з коранеўборачнымі і бульбаўборачнымі машынамі.
У асн. зоне буракасеяння краін СНД выкарыстоўваюць 6-радковыя (у арашальнай зоне 4-радковыя) бацвіннеўборачныя машыны прадукцыйнасцю 1,3—1,6 га/гадз, якія агрэгатуюцца з колавымі і гусенічнымі трактарамі. У пераўвільготненай зоне буракасеяння выкарыстоўваюцца 6-радковыя самаходныя бацвіннеўборачныя машыны замежных фірмаў (прадукцыйнасць да 1,1 га/гадз). Для ўборкі бацвіння бульбы, кармавых караняплодаў і траў выкарыстоўваюць бацвіннеўборачныя машыны з спец. бункерам для збору здробненай масы (прадукцыйнасць 0,8—1,2 га/гадз, агрэгатуецца з колавымі трактарамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАЗВАРО́Т,
цыркуляцыя крыві ў чалавека і жывёл, што забяспечвае абмен рэчываў паміж арганізмам і навакольным асяроддзем. Апісаны англ. фізіёлагам У.Гарвеем (1628). Асн. функцыі сістэмы К.: транспарт рэчываў, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці (антыцелы, гармоны, вада, пажыўныя рэчывы, кісларод і інш.); адвядзенне метабалітаў (канчатковыя прадукты абмену, вуглякіслы газ, таксіны); гумаральная (праз вадкасць) сувязь органаў і тканак; абмен цяпла; адаптацыя арганізма да змены ўнутр. і знешняга асяроддзя; падтрыманне гамеастазу. Адрозніваюць вялікае (кантакт з органамі і тканкамі) і малое (лёгачнае, кантакт з навакольным асяроддзем) колы К. Забяспечвае працэсы жыццядзейнасці на 3 узроўнях: цыркуляцыя крыві ў сістэме (арганізм); органны К. (кровазабеспячэнне органаў і тканак); мікрацыркуляцыя — транскапілярны абмен (забеспячэнне метабалічнай функцыі сасудаў). Рэгуляцыя К. — нерв. і гумаральная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МБРЫЯ (Umbria),
адм. вобласць у Цэнтр. Італіі, на Апенінскім п-ве. Уключае правінцыі Перуджа і Тэрні. Пл. 8,4 тыс.км². Нас. каля 830 тыс.чал. (2000). Адм. цэнтр — г.Перуджа. Рэльеф горны і ўзгорысты. На У. — Умбра-Маркскія Апеніны (выш. да 2478 м). Клімат міжземнаморскі, у гарах умераны. Ападкаў каля 800 мм за год. Гал.р. Тыбр; Тразіменскае возера. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, электраэнергетыка (каскад ГЭС Ле-Мармарэ на р. Веліна і інш.), машынабудаванне (цяжкае), хім., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, трыкат., швейная), харч., керамічная. Рамёствы (карункі, вышыўка, вырабы з металу). У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкі. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Транспартчыг. і аўтамабільны, міжнар. турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ТАР-ПРА́ДЭШ,
штат на Пн Індыі. Пл. 238,6 тыс.км². Нас. каля 165 млн.чал. (2001), пераважна хіндустанцы. Адм. ц. — г.Лакхнаў. Гал. гарады: Канпур, Варанасі, Агра, Алахабад. Займае цэнтр.ч. Гангскіх раўнін. Гал.р. Ганг з прытокам Джамна. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Раўніны пераважна ўзараныя. У эканоміцы гал. роля належыць сельскай гаспадарцы. Вял. плошчы арашальных зямель. Вырошчваюць цукр. трыснёг, пшаніцу, бабовыя і алейныя культуры, бульбу. Пладаводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу. Развіта апрацоўка с.-г. сыравіны (цукр., алейная галіны). Традыц. галіны — тэкст. (баваўняная, шарсцяная) і гарбарна-абугковая. Вытв-сць паперы, мінер. угнаенняў, каўчуку, эл.-тэхн. вырабаў, с.-г. машын і інш. Саматужныя промыслы. Транспартчыг., аўтамаб., водны. Турызм. Алахабад, Варанасі — месцы рэліг. паломніцтва індуістаў.