Плі́хнуць ’пырснуць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’выліць, лінуць’ (Варл.), ’ударыць’ (Юрч. СНЛ), плюхаць ’страляць’ (Юрч. Вытв.). пліхацець ’плюхаць, плюхцець, хлюпаць’ (Бяльк.), Гукапераймальнае пліх! — пра стрэл (Нар. лекс.). Роднаснае з плюхаць, плёскаць, плёхаць (гл.). Параўн. славен.plfhati ’плёскаць, плюхаць’, plihniti ’пералівацца праз край’, харв.plihati ’плысці, плаваць, разлівацца’, plikimui ’знікнуць’. Сной (Бязлай, 3, 57) рэканструюе *plixali з *рГухаіі (інтэнсіў да * plyt і ’плыць, плаваць’), у якім /’, як у *рГшкаїі, роднасным інтэнсівам якога з’яўляецца *pliskati. Ён дапускае і іншае развіццё *plixati < *pltk‑sa‑li побач з *pliskałi < plik‑skö‑ti. Варбат (Этимология–1978, 29–31) далучае сюды і ўкр.шшхати ’вісець, развявацца, пырхаць’, польск.рііхас/ plechtać ’распырскваць ваду пры мыцці’, што дае падставы рэканструяваць *plixati, варыянт *рІьхЫаІі < *pol‑, гл. спол ’чарпак для вады’ (Міклашыч, 254). Гл. наступнае слова.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Выпускаючы пару, газ, ствараць адрывістыя гукі. Пыхкалі парай паравозы ля дэпо.Лынькоў.Трактар.. завыў, як сірэна, потым пачаў пыхкаць і страляць газам.Кулакоўскі.Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар.П. Ткачоў.// Час ад часу выпускаць дым (пры курэнні). Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком.Колас.// Ствараць гукі, падобныя на пых-пых, пх-пх. Не бяжыць [Алесь], а, здаецца, коціцца, пыхкае, як вожык, стараецца не адстаць ад таварышаў...Ваданосаў.Дрыжачай рукою націскае Андрэй на бліскучы рэгулятар, напружваецца сам, як магутны паравоз, і, радасны, прыслухоўваецца.., як пыхкае пара з-пад бліскучых, гарачых поршняў цыліндра.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страляні́на, ‑ы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл.страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. У пачатку трэцяй гадзіны з таго боку, куды пайшла група Сашы, пачулася аўтаматная страляніна, ды неўзабаве заціхла.Васілёнак.А страляніна разлягалася па лесе, шырылася, мацнела.Кулакоўскі.// Хаатычная частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад. Раніцай горад зноў закалаціўся ад выбухаў і страляніны.Якімовіч.З абодвух канцоў вёскі ўзнялася страляніна.Шарахоўскі.//перан.Разм. Бесперапыннае, вельмі хуткае гаварэнне. А .. [Мар’яна] без затрымкі пускала ў ход сваю страляніну: — Бо ці ж няпраўду я кажу? Я ж цэлыя атрады тваіх партызан карміла, даглядала і цябе [генерала] самога.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Шыць, вышываць суцэльным швом. Страчыць рукаў. Страчыць сукенку.// і без дап.Разм. Шыць на швейнай машыне. Шкуркі белыя дастаў, Ніткі і машыну: Шые, строчыць... Хутка стаў І краўцом хлапчына.Бялевіч.
2.перан.; і без дап.Разм. Хутка, паспешна пісаць. Пытаюць анкеты: калі я і дзе нарадзіўся? Калі я вучыўся? І з кім і калі ажаніўся?.. І строчым адказы... Старанна!..Кірэенка.// Хутка гаварыць. Жанчына трухае побач, строчыць несупынна, звягліва.Савіцкі.
3.без дап.Страляць (пра частую стрэльбу з аўтаматычнай зброі). Бесперапынна сакаталі два ручныя партызанскія кулямёты, страчылі аўтаматы.Васілеўская.Каля чыгуначнага моста .. чуваць рэдкія чэргі. Гэта на правым флангу .. строчыць Яша Шакурка.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што‑н. — Не ўздумайце страляць, — крыкнуў праваднік. — Мы партызаны. Вядзіце нас да начальства.Новікаў.Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць.Шахавец.// Надумаць. — З інспектарам аблана Віктарам Кучэрыным нам даводзілася ездзіць даволі часта, і паміж намі ўстанавілася такая блізкасць, пры якой кожны меў права распытваць другога, што толькі ўздумае.Карпюк.
2.каго-што і здадан.сказам. Разм. Успомніць, прыпомніць. Маці .. ніяк не магла ўспомніць і выгаварыць сынава імя. Возьме дзіця на рукі, а як зваць, не ўздумае.Васілевіч.Хацела [Алена] запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, — Ядзя павінна запрашаць.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
púffenvt
1) падштурхну́ць, даць грымака́ (каму-н.)
2) рабі́ць бу́фы
3) разм.страля́ць, палі́ць (у паветра); рабі́ць гук, падо́бны на стрэл;
◊
er lügt, dass es nur pufft≅ ён хлу́сіць без уся́кага со́раму
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
счита́ть со вчера́шнего дня лічы́ць з учара́шняга дня;
◊
счита́ть воро́н лічы́ць (страля́ць) варо́н;
счита́ть звёзды лічы́ць зо́ркі;
счита́ть дни лічы́ць дні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рага́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Прыстасаванне для перагароджвання доступу куды‑н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса. [Людзі] усхапіліся з зямлі, падмялі пад сябе вартавых, .. раскідалі калючыя рагаткі і ў адзін момант зніклі ў густым хмызняку.Лынькоў.//перан.; звычайнамн. (рага́ткі, ‑так). Перашкода, замінка. Рагаткі царскай цэнзуры. Бюракратычныя рагаткі.
2. Рагулька з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання. Страляць з рагаткі. □ У .. [Кастуся] рагатка ёсць, зручная такая, з жоўтай гумы...Рылько.
3. Палка з развілінай для падтрымання якіх‑н. прадметаў. Падбеглі [мужчыны] бліжэй, убачылі .. кацёл, падвешаны на дзвюх нізкіх рагатках.Кулакоўскі.
4.Уст. Жалезны нашыйнік з доўгімі вастрыямі ўнутры, які надзявалі на шыю каму‑н. як пакаранне за правіннасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)