спатрэ́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

Стаць патрэбным, неабходным.

Часопісы яшчэ спатрэбяцца, асабліва сучасныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрамбава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́ецца; зак.

Стаць утрамбаваным.

Дарога ўтрамбавалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРХА́Т,

у будыйскай міфалогіі хінаяны чалавек, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню духоўнага развіцця, т.зв. нірваны. У міфалогіі махаяны стан архата лічыцца не канчатковай мяжой у развіцці асобы, і таму архаты павінны працягваць шлях удасканалення як бадхісатвы (той, хто вырашыў стаць будай).

т. 1, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stardom [ˈstɑ:dəm] n. вяду́чае стано́вішча зо́ркі ў тэа́тры, кіно́;

reach stardom стаць зо́ркаю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lame [leɪm] adj. кульга́вы;

go lame стаць кульга́вым;

a lame excuse неперакана́ўчая адгаво́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разрэ́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

1. Стаць рэдкім (у 2 знач.), радзейшым, утварыўшы прамежкі.

Пасевы разрэдзіліся.

2. Стаць менш шчыльным, менш густым.

Змрок разрэдзіўся.

|| незак. разрэ́джвацца, -аецца.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛІ́ХТЭР (галанд. lichter літар. аблягчальнік),

грузавое несамаходнае судна тыпу баржы. Выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў з дапамогай буксірных суднаў, а таксама для беспрычальнай (на рэйдзе) пагрузкі-разгрузкі глыбокасядзячых суднаў, якія не могуць увайсці ў порт або стаць да прычала. Самі Л. перавозяцца ліхтэравозамі.

т. 9, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cast anchor, come to an anchor

кі́нуць я́кар, стаць на я́кар

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

get up on one’s hind legs

стаць на ды́бкі, узью́шыцца, узлава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛАГ (ад галанд. log адлегласць),

1) навігацыйная прылада для вымярэння скорасці руху карабля (судна) і пройдзенай ім адлегласці.

Найб. пашыраны Л., якія вымяраюць скорасць руху адносна вады. Яны бываюць механічныя (з крыльчаткай, якая верціцца ў вадзе пры руху судна), гідрадынамічныя (заснаваныя на залежнасці паміж скорасцю і ціскам патоку вады, што абцякае карабель), індукцыйныя і інш. Ёсць таксама Л., якія даюць паказанні адносна зямлі (дна) — доплераўскія гідраакустычныя і геамагнітныя.

2) Становішча карабля (судна) бортам да ветру, хвалі, прычала і да т.п. (напр., «стаць Л. да хвалі» азначае «стаць бортам да хвалі»).

Лагі: а — механічны (1 — крыльчатка, 2 — днішча судна); б — гідрадынамічны (1, 6 — адтуліны для прыёму статычнага і сумарнага ціскаў; 2, 5 — трубаправоды статычнага і сумарнага ціскаў; 3 — дыяфрагма; 4 — сільфонны апарат; pдын, pст — дынамічны і статычны ціскі).

т. 9, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)