ку́заў Тып паселішча, у якім двары размешчаны ўроскідку (Слаўг.).

ур. Кузаў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

антыкато́д

(ад анты- + катод)

дадатны электрод рэнтгенаўскай трубкі, размешчаны супраць катода.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вярхо́выразмешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр. верхови́й ’тс’, рус. верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл. vьrx‑ov‑ъ ’верхні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́заў1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў2.

Ку́заў2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыазёрны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны паблізу возера. Кастусь адразу адчуў, што сена свежае, нядаўна прывезенае сюды з прыазёрнага лугу. Марціновіч. Зранку да вечара ў густым прыазёрным чароце крычалі дзікія качары. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гарадны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны недалёка за горадам. Загарадны дом творчасці. // Звязаны з ваколіцамі горада, з тэрыторыяй за горадам. Загарадная экскурсія. Загарадная маёўка. // Які курсіруе за межамі горада. Загарадны аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохра́дны, ‑ая, ‑ае.

1. З трыма радамі клавішаў (пра гармонік). Трохрадны гармонік.

2. Размешчаны трыма радамі, у тры рады. Трохрадная клёпка.

3. Прызначаны для высеву насення трыма радамі. Трохрадная сеялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэ́рыя

(фр. mairie, ад лац. major = старшы)

орган гарадской выканаўчай улады, а таксама будынак, дзе ён размешчаны.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл. папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. Чорны.

•••

Падоўжная піла гл. піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)