Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малаце́льнік, молоце́льнік, молотэ́лнык, молоті́лнык ’малацьбіт’ (гродз., Сл. ПЗБ; стол., пруж., бяроз., Выг.; мазыр., калінк., Шатал.; пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.). Беларускае. Утворана ад прыметніка ⁺малацельны (< прасл. molt‑ělb‑nъ і суфікса ‑ьkъ. Аналагічна малаце́ннік ’тс’ (лоеў., браг., Мат. Гом.; Сцяц.) ад molt‑ělb‑nъ. Да малаціць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праўшня́к ’вушак у дзвярэй’ (Тарн.), прушня́к ’тс’ (ваўк., слуц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), проўшня́к, прушня́к, прыўшэ́нь ’вушак’ (пін., івац., Нар. сл.), про́ўшаваць ’змацоўваць бярвенне ў плыце’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да правушына (гл.), параўн. рус. проу́шина ’праём, адтуліна’. Да пра-2 і вуха. Семантычную матывацыю гл. вушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раска́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі посуд з ядой’, ’ручнік (для посуду)’ (пін., ЛА, 4, 5). Дээтымалагізацыя ў выніку размоўнага сцяжэння формы раскарач (гл.). Паводле Непакупнага (Связи, 195), у выніку метатэзы балтызма скарач (гл.), што малаверагодна. Хутчэй да раскі ’завязкі ў фартуху’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кампанава́ць1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск. komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац. compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).

Кампанава́ць2 компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіку́н1 ‘мачавы пузыр’ (пін., Дразд., Сл. ПЗБ), ‘хто мочыцца пад сябе’ (ашм., Стан., Пятк. 2). Укр. палес. сіку́н ‘тс’. Да сікаць (гл.).

Сіку́н2 ‘братаўка дубраўная, Melampyrum nemorosum L.’ (Маш.). Мабыць, да сікаць (гл.), таму што насенне расліны мае мешкавідны прыдатак, які падобны на мачавы пузыр. Параўн. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэруя́ ‘пацяруха ад сена’ (пін., Нар. лекс.). Да папярэдняга слова шляхам далучэння да праславянскай асновы *ter‑ суфікса *‑ьja, што дало *terьja> teraja, гл. церая́; у з’явілася пад уплывам фанетычных змен у слове: зацвярдзенне r у спалучэнні *‑rьja магло выклікаць змену галоснага ў слабай пазіцыі. Параўн. труя2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ралля́

1. Узаранае поле (БРС). Тое ж ралле́ (Мсцісл. Бяльк.), раллё (Віц. Шэйн БП., 783, Крыч., Слаўг.), ральба́, ра́ліва, раццё (Слаўг.), ралья (Воран., Жытк., Кап., Навагр., Нясв., Рэч., Сал., Стол., Шчуч.), раля́ (Зэльв., Рэч., Хойн.), роля (Ваўк. Сцяшк., Нас., Пін. Булг., 198), ролья (Пін. Булг., 198), роль (Нас. АУ, Я. Колас. Паэмы, 1946, 281).

2. Пар, зямля, якую не аралі на працягу года (Бых.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)