горад на Пн Лівіі, на ўзбярэжжы Міжземнага м.Засн. ў 5 ст. да н.э. У 1951—75 — адна з дзвюх (разам з Трыпалі) сталіц Лівіі. 446 тыс.ж. (1988). Порт., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр усх.ч. краіны (гіст.правінцыі Кірэнаіка). Харчасмакавая (аліўкавы алей, кансервы і інш.) прам-сць. Воўнапрадзільная ф-ка, вытв-сць электраправадоў, кабелю, зварных трубаў. У Бенгазі і наваколлі — вытв-сць будматэрыялаў. Саматужнае дыванаткацтва. Асобныя ф-ты Лівійскага ун-та. Музей. Нац.б-ка. Арх. помнікі 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВА-ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі на рэгіёны, якія адрозніваюцца складам глеб і характарам глебавага покрыва. Неабходна для вырашэння пытанняў спецыялізацыі і канцэнтрацыі с.-г. вытв-сці, распрацоўкі занальных сістэм аховы і рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў, павышэння іх прадукцыйнасці. На Беларусі вылучаны 3 глебавыя правінцыі, якія падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у складзе якіх 20 аграглебавых раёнаў. Назвы правінцый і акруг адпавядаюць іх геагр. становішчу, назвы раёнаў — назвам раённых цэнтраў краіны і пераважных глеб.
Літ.:
Смеян Н.И., Соловей И.Н. Почвенно-географическое районирование территории Белорусской ССР // Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАНАБО́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1566,
антыкаталіцкае паўстанне ў Нідэрландах, першы этап Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Праходзіла пад сцягам кальвінізму. Пачалося 11 жн. ў гарадах Хондсхарт, Арманцьер і Касель, хутка ахапіла амаль усе правінцыі Нідэрландаў. Паўстанцы разграмілі каля 5,5 тыс. цэркваў і манастыроў. 23.8.1566 ісп. намесніца ў Нідэрландах Маргарыта Пармская выдала маніфест, у якім абяцала змякчыць дзейнасць інквізіцыі, дазволіць кальвінісцкія пропаведзі, амнісціраваць членаў антыісп. «Саюза дваран». Маніфест паспрыяў расколу ў лагеры паўстанцаў, частка іх пайшла на пагадненне з намесніцай. Да вясны 1567 паўстанне задушана, а маніфест абвешчаны несапраўдным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі сушы на адносна аднародныя рэгіёны (раёны, правінцыі, падзоны, зоны) паводле асаблівасцей ландшафтнай структуры; адзін з відаў прыроднага раянавання. Праводзіцца на падставе вынікаў ландшафтнага карціравання і складання ландшафтнай карты. Асн. прынцыпы Л.р.: адносная аднароднасць, комплекснасць, генет. і тэр. супольнасці. Тэр. Беларусі падзяляецца на 2 падзоны, якія вылучаюцца з улікам біякліматычных фактараў: падтаежных (мяшана-лясных) і палескіх (шыракаліста-лясных) ландшафтаў; 5 правінцый, якія аб’ядноўваюць раёны, блізкія па структуры ландшафтаў; 55 ландшафтных раёнаў — тэрыторый, дзе спалучаюцца аднародныя ландшафты, што сфарміраваліся ў аднатыпных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКУЎРО́Р ((Lecouvreur) Адрыена) (5.4.1692, Дамеры, каля г. Эпернэ, Францыя — 20.3.1730),
французская актрыса. Вучылася дэкламацыі ў акцёра Леграна (Парыж). Выступала ў правінцыі, з 1717 у т-ры «Камеды Франсэз» у Парыжы. Пад уплывам М.Барона першая з франц. актрыс унесла ў акцёрскае выкананне рэаліст. рысы, адмовілася ад напеўнай, знешне эфектнай класіцысцкай дэкламацыі, імкнулася да натуральнасці пластычнага малюнка ролі, рэфармавання сцэн. касцюма. Лепшыя ролі ў трагедыях П.Карнеля — Эмілія («Цына»), Раксана («Іфігенія»), Карнелія («Смерць Пампея») і Ж.Расіна — Федра («Федра»), камедыях Мальера — Анжэліка («Жорж Дандэн»), Алкмена («Амфітрыён») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РМА (Parma),
горад на Пн Італіі, на р. Парма, прытоку р. По. Адм. ц.правінцыі Парма. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Першапачаткова этрускае, затым гальскае паселішча. Каля 180 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., хім., фармацэўтычная, парфумерная, харч., у т. л. сыраварная. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т (з 1065). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі, кансерваторыя. Пінакатэка. Музеі. Тэатры. Арх. помнікі: раманскі сабор (11—12 ст.), раманска-гатычны баптыстэрый (1196—1307), рэнесансавыя цэрквы (15—17 ст.) і інш. Штогадовыя міжнар. выстаўкі кансерваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́САЛАЎ (Леанід Іванавіч) (13.4.1875, г. Енісейск Краснаярскага краю, Расія — 13.1.1954),
расійскі вучоны ў галіне глебазнаўства і геаграфіі. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1931). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1898). У 1908—14 кіраваў глебавымі даследаваннямі ў экспедыцыях у Сярэднюю Азію, Сібір. У 1915—18 кіраваў Данской глебавай экспедыцыяй. З 1926 у Глебавым ін-це АНСССР (у 1937—48 дырэктар). Навук. працы па генезісе, геаграфіі, картаграфіі і класіфікацыі грунтоў. Распрацаваў вучэнне пра глебавыя правінцыі, прапанаваў прынцып глебава-геагр. раянавання, правёў падлік глебавых рэсурсаў свету і асобных краін. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЦЫ́НЫ (італьян. cappuccino ад cappuccio капюшон),
каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў Італіі ў 1525 як адна з трох галін ордэна францысканцаў. Заснавальнік Матэо Серафіні з Баскіо імкнуўся надаць ордэну характар аскетызму часоў св. Францыска Асізскага (13 ст.), пашырыць уплыў на ніжэйшыя слаі грамадства. У 1619 папа Павел V зацвердзіў ордэн як самастойны. У апошняй чвэрці 16 ст. К. распаўсюдзіліся ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, у 17 ст. праніклі ў Бразілію, Цэнтр. Амерыку, Індыю і інш. У адрозненне ад адукаваных езуітаў К. вялі місіянерскую дзейнасць сярод простага люду, іх называлі пралетарыямі сярод манахаў. У ВКЛ яны аселі ў Любяшове (1756, цяпер Валынская вобл. Украіны) і Юравічах (1781, цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 ст. дзейнасць К. у Рас. імперыі стала затухаць, у 1888 іх кляштары зачынены. Жаночая галіна ордэна — капуцынкі — засн. ў 1538. Іх кляштары былі ў Германіі, Швейцарыі, Перу. У 2-ю сусв. вайну ордэн моцна пацярпеў, але аднавіўся. У 1965 у свеце былі 93 адм.-тэр. адзінкі К. (правінцыі, віцэ-правінцыі і інш.). З 1940 у Рыме дзейнічае Гістарычны ін-т, які даследуе гісторыю францысканцаў, у т. л. К.; з 1931 выдаецца квартальнік «Collectanea Franciscana» («Францысканскія зборнікі»).
Літ.:
Dydycz A.P. Dzieje zakonu braci mniejszych Kapucynów na Litwie (1756—1993). Rzym, 1994;
Kdscioł katolicki w Polsce 1918—1990: Rocznik statysiyczny. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДУ́НГ (Bandung),
горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц.правінцыіЗах. Ява. 2 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Тэкст. і харч.прам-сць; эл.-тэхн., гумаватэхн., металаапр. і зборныя прадпрыемствы, авіяц.з-д. Ун-т, нац. ін-ты: хіміі, фізікі, геалогіі, металургіі, электратэхнікі; ін-ты: тэкстыльны, тэхнікі і тэхналогіі, батыка і саматужных вырабаў; даследчы цэнтр па ядз. энергетыцы. Геал. музей. Музей выяўл. мастацтваў. Абсерваторыя. Горны курорт.
Засн. ў 1810. У 1942—45 акупіраваны Японіяй. У 1955 у Бандунгу адбылася канферэнцыя краін Азіі і Афрыкі (гл.Бандунгская канферэнцыя 1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСКО́ВІЧ (Уладзімір Ігнатавіч) (н.в. Гасцілавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у Мінскім трамвайна-тралейбусным упраўленні, на радыё, у прэсе, выдавецтвах. Пераклаў з балг. мовы раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981), А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» (1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» (1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), творы для дзяцей Б.Апрылава, І.Мілева, І.Радзічкава, А.Стаянава, Н.Хайтава і інш. Выступае з артыкуламі па пытаннях бел. л-ры, праблемах прозы.