сямейства насякомых падатр. караткавусых круглашыўных атр. двухкрылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. Найб. трапляюцца каля вады на кветках, травяністых раслінах, лісці дрэў і інш. На Беларусі найб. вядомыя Ж.: бугрыстая (Eumerus tuberculatus), цыбульная (E. strigatus), чмелявідка празрыстая (Volucella pelluceus), шараноска (Sphaerophoria scripta).
Даўж. 5—15 мм, радзей да 25 мм. Цела часта ярка афарбаванае; многія вонкавым выглядам нагадваюць джалячых перапончатакрылых — пчол, вос, чмялёў. Крылы празрыстыя з 3 радыяльнымі жылкамі. Вусікі 3-членікавыя. Вочы самцоў пераважна судакранаюцца, самак падзелены лбом. Добра лётаюць. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуць у сцёкавых водах, гнаі, у гнёздах пчол, мурашак і інш. Лічынкі — драпежнікі, дэтрытафагі, расліннаедныя. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Апыляльнікі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДА ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА, паны-рада,
найвышэйшы орган дзярж. улады ў ВКЛ. У раду ўваходзілі вышэйшыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, некат. старосты і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у 15 ст. набыла большую самастойнасць. Была пастаянна дзеючым выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантралюючым і суд. органам. Да яе кампетэнцыі належалі: выбранне вял. князя, абарона дзяржавы, міжнар. справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых суд. спраў. Для вырашэння гэтых пытанняў рада збіралася ў поўным складзе ці выносіла іх на разгляд сойма. Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506; у Статуце ВКЛ 1588 яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.
Літ.:
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газ¹, -у, мн. га́зы, -аў, м.
1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой і якое здольна распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.
Кісларод — гэта г.
2. Газападобнае паліва, а таксама абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.
Кватэра з газам.
Выключыць г.
3.мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.
4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.
◊
Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.
На поўным газе — на самай вялікай скорасці.
|| прым.га́завы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Газавая пліта.
Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іскры́ць, ‑рыць; незак.
1. Выпускаць, даваць іскры. Жалеза іскрыць пад наждаком.// Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы. Рубільнік іскрыць. Кантакты іскраць. □ — Сыплюцца іскры каторы дзень, і не бачаць. — Гм, хай іскрыць, — адмахваецца рукою тата. — Перагарыць, дык паладзяць.Мыслівец.
2. Тое, што і іскрыцца. На выкаўзаным снезе так іскрыла сонца, што аж рэзала ў вачах.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела.Сіўцоў.— Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець.Васілёнак.
2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tilt1[tɪlt]n.
1. нахі́л;
be on/at a tilt нахіля́цца;
give smth.a tilt нахіля́ць што-н.
2. суты́чка;
have a tilt at smb. напада́ць на каго́-н.
♦
at full tiltпо́ўным хо́дам, з усяе́ мо́цы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сэнс (род. сэ́нсу) м., в разн. знач. смысл;
у по́ўным сэ́нсе сло́ва — в по́лном смы́сле сло́ва;
глыбо́кі с. — глубо́кий смысл;
с. жыцця́ — смысл жи́зни;
◊ у пэ́ўным сэ́нсе — в не́котором (изве́стном) смы́сле (ро́де)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ато́р ’вузкі загон, узараны ўроскідку, пры другім поўным загоне’, ’частка загона, узараная асобна’ (Сцяшк., Сцяц., Лекс. Палесся, 51, 54 з картай). У блізкіх значэннях зафіксавана на ўсходнім Палессі атора, аторка (Лекс. Палесся, 54), аторак, аторыч (Выг. дыс.). Утворана, магчыма, як аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова *атараць з коранем *or‑ і прэфіксам *ot‑, Лекс. Палесся, 54; параўн. адор, адорак ’вузкая градка бульбы’ (Шчарб.), якія маюць адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах. Параўн., аднак, літ.atarà, ãtaras ’канец нівы, папярочная баразна’, лат.atara ’тс’, atar̂t ’паварочваць плуг’, што робіць магчымым таксама запазычанне з балтыйскай на гродзенска-палескім арэале.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаўні́к1 ’орган руху ў рыб і водных жывёл’ (ТСБМ). З рус.плавни́к ’тс’, якое ўзнікла нядаўна як навуковы тэрмін, яшчэ ў “Поўным руска-польскім слоўніку” (Варшава, 1894 г.) польск.pletwy (сучаснае płetwa) адпавядае рус.пла́вательные перья, як і ў Даля (3, 118).
Плаўні́к2 ’вуда’ (Жд. 3). Няясна. Малаімаверна, каб слова ўтварылася з польск.pławnik ’паплавок у вуды’ — наватвор з 1908 г. (Банькоўскі, 2, 621), у выніку пераносу значэння з часткі на цэлае.
Плаўні́к3 ’рыбацкі човен’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑(н)ік ад польск.pławny ’прыдатны да плавання’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЬШЭ́ЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (гл.Румянцаўскі летапіс). У 19 ст. захоўваўся ў б-цы А.Хамінскага ў маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі р-н). Датуецца 1550.
У Альшэўскім летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да сярэдзіны 15 ст.Найб. падрабязна асветлены перыяд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535. Альшэўскі летапіс — самы ранні пераклад на польскую мову бел.-літ. летапісу. Зберагаецца ў Нац. б-цы ў Варшаве. Апубл. С.Пташыцкім асобным выданнем (Вільня, 1907) і ў Поўным зборы рус. летапісаў (т. 17, 1907), перавыдадзены М.М.Улашчыкам тамсама (т. 35, 1980).