по́ўным-по́ўна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
по́ўным-по́ўна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

«Аб поўным пераходзе да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі ў Беларускай ССР» (пастанова) 12/381

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

по́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́ўны по́ўная по́ўнае по́ўныя
Р. по́ўнага по́ўнай
по́ўнае
по́ўнага по́ўных
Д. по́ўнаму по́ўнай по́ўнаму по́ўным
В. по́ўны (неадуш.)
по́ўнага (адуш.)
по́ўную по́ўнае по́ўныя (неадуш.)
по́ўных (адуш.)
Т. по́ўным по́ўнай
по́ўнаю
по́ўным по́ўнымі
М. по́ўным по́ўнай по́ўным по́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пансіё́н

‘утрыманне на поўным забеспячэнні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пансіё́н
Р. пансіё́ну
Д. пансіё́ну
В. пансіё́н
Т. пансіё́нам
М. пансіё́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць поўным, тоўстым.

Р. за зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сур’ё́з, -у, м. (разм.).

Сур’ёзнасць.

На поўным сур’ёзе — сур’ёзна, без жартаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пансіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў.

П. шляхетных дзяўчат.

2. Тое, што і пансіянат (уст.).

3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

Пакой з пансіёнам.

Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напу́шыць

‘зрабіць поўным, надуць, узрыхліць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напу́шу напу́шым
2-я ас. напу́шыш напу́шыце
3-я ас. напу́шыць напу́шаць
Прошлы час
м. напу́шыў напу́шылі
ж. напу́шыла
н. напу́шыла
Загадны лад
2-я ас. напу́ш напу́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час напу́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.

1. чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.

Поўнае вядро вады.

Поўная хата людзей.

2. перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.

Вочы, поўныя спачування.

3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.

Апісаць п. круг.

П. збор твораў.

Поўная свабода выбару. 3 поўным правам.

4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.

Поўных васямнаццаць гадоў.

У поўным росквіце сіл.

Уключыць поўную скорасць.

Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).

5. Тоўсты, мажны.

П. мужчына.

Гімнастыка для поўных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплатво́рнасць, -і, ж.

1. гл. цеплатворны.

2. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога-н. рэчыва пры поўным згаранні (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)