4. ку́чка, гру́па, набо́р (часта ў адмоўным сэнсе);
a pack of lies суцэ́льная хлусня́
5. згра́я; ба́нда;
a pack of wolves во́ўчая згра́я;
a pack of thieves ша́йка зладзе́яў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бок1 ’бок’. Рус.бок, укр.бік, польск.bok, серб.-харв.бо̑к і г. д. Прасл.bokъ ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з герм. мовамі: англ.back ’спіна’ (Махэк₂, 60, лічыць слав. і герм. слова «праеўрапейскім»). Іншыя версіі не пераконваюць. Бернекер, 68; Фасмер, 1, 185; Махэк₂, 60; Слаўскі, 1, 39.
Бок2 ’маўляў’: Што, бок, ты ляжыш цэлае ранне? (Некр., 218); Ці твая, бок, шапка знашлася? (Янк. I, 43). Частка гэта, мабыць, тая самая, што і ўкр.бак, пак, польск.bak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.
2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы.Галавач.За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́рад ’карытца для рэзкі сечкі’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць, недакладнасць у дэфініцыі. У Сцяшк. Сл., 209 прыводзіцца наступны прыклад: «Наш кʼерад зусʼим сапсаваўся, нама Пак резац свечку», з якога відаць, што гаворка ідзе аб прыладзе для рэзкі сечкі. Назва гэтай прылады таго ж паходжання, што і керат (гл.) ’конны прывад да малатарні’ («Коні цягнулі нерат, а ён круціў малацілку»). Апошняе з польск.kierat ’гарызантальнае зубчатае кола, якое круцілі коні, а яно пры-водзіла ў рух розныя сельскагаспадарчыя машыны’. Польск.kieraKням.Kehrrat ’тс’ (Rad kehren ’круціць кола’) (гл. Слаўскі, 2, 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўпа́кі ’насуперак, наадварот; паўторна’ (Гарэц.), каўпакі, наопакі, навбпакі ’надварот; навыварат; насуперак’ (ТС). З на і опакі ’ў адваротны бок, наадварот’ (прасл.*оракъ ’тс’), параўн. у закляцці, калі робяць завітку: Кручу, верчу на опакі, шоб у его не было ні семʼі, ні товару, ні хлеба, ні мукі (на опакі значыць наадварот, бо закручвалі жыта, збожжа, расліну з захаду на ўсход) (пін., Кольб., 444). Параўн. укр.на опаки, рус.на́пако, чэш.naopak, славац.näpaky (Махэк₂, 415), серб.-харв.наопак, наопако, славен.набрак (Фасмер, 3, 42; Бязлай, 2, 213–214), балг.наопако, макед.наопаку, наопачки. Гл. опакі. Значэнне ’паўторна’, відаць, да пак ’яшчэ’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КІ́ПЛІНГ ((Kipling) Джозеф Рэдзьярд) (30.12.1865, г. Бамбей, Індыя — 18.1.1936),
англійскі пісьменнік; адзін з прадстаўнікоў неарамантызму. Вучыўся ў каледжы ў Вествард-Хо (Англія, 1876—81). Дэбютаваў зб. вершаў «Школьная лірыка» (1881). Аўтар кніг паэзіі «Песні казармы» (1892), «Сем мораў» (1896), «Пяць нацый» (1903), раманаў «Святло пагасла» (1890), «Кім» (1901), зб-каў апавяд. «Простыя апавяданні з гор» (1888), «Горад Страшнай ночы», «Сватанне Дзіны Шад» (абодва 1890), «Жыццё дае фору» (1891) і інш. У творах увасабляў ідэі актыўнага дзеяння, служэння закону і імперыі, пераўтварэння свету. Лірыка вызначаецца эмацыянальнасцю, дынамічнай рытмікай, блізкасцю да нар. балад і песень, грубаватым гумарам. Лепшы лірычны цыкл для дзяцей — кнігі пра Маўглі («Кніга джунгляў», 1894; «Другая кніга джунгляў», 1895), а таксама кнігі «Адважныя мараплаўцы» (1897), «Казкі проста так» (1902), «Пак з узгорка Паха» (кн. 1—2, 1906—10) і інш. Яны прывабліваюць сюжэтнай займальнасцю, майстэрствам абмалёўкі экзатычных жывёл і раслін, дакладнасцю. Аўтар аўтабіягр.кн. «Сёе-тое пра сябе» (1936), дарожных нарысаў, рэпартажаў. Паўплываў на развіццё жанраў балады, песні, маршу. Нобелеўская прэмія 1907. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Я.Маўр, В.Хомчанка, С.Міхальчук, М.Багун.
Тв.:
Бел.пер. — Рыкі-Цікі-Таві. Мн., 1938;
Казкі. Мн., 1939;
Чаму ў слоніка доўгі нос. Мн., 1974;
Маўглі: Апавяданні, казкі. Мн., 1994;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—6. М., 1996.
Літ.:
Аникин Г.В., Михальская Н.П. История английской литературы. 2 изд. М., 1985;
Судленкова О.А., Кортес Л.П. 100 писателей Великобритании. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́шчапкаізашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або пласцінкі з прораззю, якое накладваецца на прабой. Заперці дзверы на зашчапку. □ Штурхнуў [Сымон] дзверцы з усёй сілы, — Бразь там зашчапка-кручок!Колас.Бразнула зашчапка, і ў хату зайшоў сын.Федасеенка.
2.Разм. Тое, што і прышчэпка. — Трымай бялізну, я буду адшчэпліваць зашчапкі, — узяўся .. [Антон] памагаць.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1. Прылада для змацавання, сашчэплівання папер. — Вось яны, пісьмы! — [Малашанка] узяў стос аркушаў з вучнёўскіх сшыткаў і канвертаў, змацаваных сашчэпкай.Шамякін.[Шугай] выцягнуў з папкі некалькі аркушаў, змацаваных вялізнай сашчэпкай.Асіпенка.
2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счапляюць што‑н. Моцна націскаюць адзін на адзін вагоны, абвісае кручча, [якім] сашчэплены паміж сабою вагоны.. Міколка, павісшы над крукамі, раскручвае сашчэпку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.да топкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)