1) спосаб пазнання, тэарэтычнага даследавання з’яў прыроды і грамадскага жыцця (напр. эксперыментальны м.);
2) прыём, сістэма прыёмаў у якой-н. дзейнасці (напр. м. навучання, мастацкі м.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БОРН ((Born) Макс) (11.12.1882, г. Вроцлаў, Польшча — 5.1.1970),
нямецкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны чл. Расійскай (1924) і АНСССР (1934) і інш. акадэмій. Скончыў Гётынгенскі ун-т. Праф. ун-таў у Берліне і Гётынгене (1915—33), у Кембрыджы і Эдынбургу (1933—53). Навук. працы па дынаміцы крышт. рашоткі, квантавай і кінетычнай тэорый кандэнсаваных газаў і вадкасцяў, атамнай фізіцы і тэорыі адноснасці, філас. праблемах фізікі і тэорыі пазнання. Упершыню (1926) даў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі, прапанаваў спосаб разліку электронных абалонак атама, распрацаваў метад рашэння квантава-мех. задач аб сутыкненні часціц, заснаваны на тэорыі ўзбурэнняў (борнаўскае прыбліжэнне), разам з Н.Вінерам увёў у квантавую механіку паняцце аператара. Заснаваў гётынгенскую школу тэарэт. фізікі. Нобелеўская прэмія 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’Е́КТ (ад лац. objectum прадмет),
філасофская катэгорыя, якая ў аб’ектыўнай рэальнасці выражае тое, на што накіравана прадметна-практычная і пазнавальная дзейнасць суб’екта. Аб’ект не тоесны аб’ектыўнай рэальнасці, апошняя выступае для суб’екта як аб’ект не «ў чыстым выглядзе», а ў формах дзейнасці, мовы і ведаў, выпрацаваных гіст. развіццём грамадства. У найб. канцэнтраваным выглядзе гэта адлюстроўваюць існуючыя тэорыі пазнання, сярод якіх можна вылучыць: тыя, у якіх сцвярджаецца, што аб’ект, які пазнаецца, непасрэдна дадзены суб’екту і дзейнасць суб’екта заўсёды вядзе да адыходу ад аб’екта і не вызначаецца прыродай самога аб’екта (сузіральны матэрыялізм, сучасны рэалізм, пазітывізм, фенаменалогія), і тыя, дзе аб’ект ёсць канструкцыя суб’екта, «аб’ектывацыя» ўнутр. зместу суб’екта (кантыянства, неакантыянства, прагматызм).
Літ.:
Субъект и объект как философская проблема. Киев, 1979;
Лекторский В.А. Субъект, объект, познание. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ СТУДЭ́НЦКІ САЮ́З (БСС),
арганізацыя студэнтаў-беларусаў Віленскага ун-та ў 1920—39. Створаны 1.12.1920. У розны час БСС узначальвалі А.Абрамовіч, Т.Куніцкі, І.Гагалінскі, М.Марцінчык і інш. Меў 4 секцыі (культ.-асветную, навуковую, выдавецкую, працы), бібліятэку. Друкаваныя органы — час.«Новы шлях», «Студэнцкая думка». Гал. мэты: аб’яднанне сваіх членаў на грунце навук.пазнання Беларусі, выхавання нац. самасвядомасці народа. Вёў асв.-прапагандысцкую дзейнасць, у аснове якой было чытанне сярод насельніцтва Зах. Беларусі лекцый рознай тэматыкі. Пры БСС працавалі завочныя каап. Курсы, адкрыта студэнцкая сталовая. Быў арганізатарам суботнікаў, экскурсій, дыскусійных вечарын, канцэртаў, тэатр. пастановак. Існаваў на ахвяраванні розных арг-цый, т-ваў, асобных грамадзян. Спыніў дзейнасць у сувязі з закрыццём ун-та ў вер. 1939.
Хор Беларускага студэнцкага саюза (у цэнтры Р.Шырма і М.Забэйда-Суміцкі). Вільня.Члены Беларускага студэнцкага саюза. Вільня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАМАРФІ́ЗМ І ГОМАМАРФІ́ЗМу логіцы,
паняцці, якія характарызуюць адносіны паміж структурамі аб’ектаў, сістэм, вобразаў і інш. Сістэмы ізаморфныя, калі кожнаму элементу адной з іх або кожнай аперацыі (сувязі) у адной сістэме адпавядае элемент, аперацыя (сувязь) у другой і наадварот. Поўны ізамарфізм можа быць толькі паміж абстрактнымі аб’ектамі (гл.Абстракцыя). Ізамарфізм звязаны не з усімі, а толькі з некаторымі ўласцівасцямі і адносінамі аб’ектаў, што параўноўваюцца; інш. ўласцівасцямі і ў інш. адносінах яны могуць адрознівацца. Калі адпаведнасць адназначная толькі ў адзін бок, сістэмы гамаморфныя. Гамаморфны вобраз — гэта няпоўнае, прыблізнае адлюстраванне структуры арыгінала (напр., адносіны паміж картай і мясцовасцю, паміж грамзапісам і гукавымі ваганнямі паветра). У тэорыі пазнання паняцці І. і г. выкарыстоўваюцца пры аналізе адпаведнасці паміж вобразам і прадметам, тэорыяй і аб’ектам, пры аналізе пераўтварэння інфармацыі. Паняцці І. і г. цесна звязаны з паняццем мадэліраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ (Пётр Дзмітрыевіч) (20.12.1919, в. Падоры Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.2.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1948), БДУ (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1955).З 1955 у Мінскім ін-це нар. гаспадаркі. З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (нам.гал. рэдактара). З 1973 дырэктар Ін-та філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялектыкі як тэорыі пазнання, логікі, філас. праблемах прыродазнаўства. Адзін з аўтараў і рэдактараў кн. «Навука: арганізацыя і кіраванне» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Философские основы эволюционного учения Дарвина. Мн., 1959;
3) перан. сродак для дасягнення чаго-н. (напр. і. пазнання).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кантыя́нства
[ад ням. I. Kant = прозвішча ням. філосафа (1724—1804)]
ідэалістычны філасофскі кірунак, які сваім вытокам мае вучэнне нямецкага філосафа І. Канта; адмаўляе магчымасць пазнання навакольнага свету (гл.агнастыцызм), лічыць прастору, час, прычыннасць, заканамернасць спрадвечнымі формамі нашай свядомасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)