(ням. Praktizismus, ад гр. praktikos = дзейны, актыўны)
1) залішняе захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы тэорыі;
2) дзелавы падыход да справы; уменне ўладкоўваць справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прыміты́ўны
(лац. primitivus)
1) нескладаны, залішне проста зроблены (напр. п. механізм);
2) недастаткова глыбокі, спрошчаны (напр. п. падыход);
3) грубы, з вузкім абмежаваным поглядам (напр. п. чалавек);
4) першабытны, які знаходзіцца на нізкіх ступенях развіцця (напр. п-ыя плямёны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
attitude
[ˈætətu:d]
n.
1) ста́ўленьне n., падыхо́д -у m.
attitude toward school — ста́ўленьне да шко́лы
2) паста́ва, по́за f.
the attitude of a boxer ready to fight — паста́ва баксёра, гато́вага да бо́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗЯМЕ́СТВЕННЫ СПЕЎ, дзямества,
аднагалосы спеў у правасл. царкве. Найб. ранняе ўпамінанне датуецца 1441 (Васкрасенскі летапіс), у пеўчых кнігах — канцом 15 — пач. 16 ст. З 16 ст. пашыраны ў Ноўгарадзе, на Беларусі і Украіне. Напачатку спеў запісвалі стаўповай натацыяй, у сярэдзіне 16 ст. выпрацаваны арыгінальны тып безлінейнай дзямественнай натацыі (камбінацыя знакаў стаўповага і пуцявога знамені; гл.Крукі). У наш час выпрацаваны ўстойлівыя пісьмовыя і пеўчая традыцыі Дз.с. Яго характэрныя прыкметы: адсутнасць тайназамкнёнасці ў графічных і рытмічных варыянтах; непадпарадкаванасць сістэме асмагласся; больш свабодны падыход да патрабаванняў тэксту, падпарадкаванне яго мелодыі; мелізматычны тып спеву; адсутнасць уніфікацыі яго спісаў; адыход ад строгіх канонаў знаменнага спеву, шматварыянтнасць графікі і рытмікі. У богаслужэнні Дз.с. выкарыстоўваюць толькі ва ўрачыстых выпадках (найб. важныя песнапенні ўсяночнай і літургіі, велічанне, асвячэнне храмаў, вянчанне і інш.). Раней абмежаваны рэпертуар Дз.с. ў 18 ст. ўзбагаціўся, пашырылася аднагалосая дзямественная натацыя (па расшыфроўцы дзямественнай натацыі позняга перыяду існуюць азбукі 2-й пал. 18—19 ст., даследаванні Г.Пажыдаевай, С.Фралова і інш.). Стараж.бел. дзямественныя манодыі змешчаны ў Супрасльскім ірмалоі 1598—1601 (каля 30 песнапенняў з усяночнага няспання, літургій Раней асвячоных дароў і Васіля Вялікага, велікодных свят; некат. ўзоры выкладзены ў некалькіх напевах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́МА жанравы тып паэмы, які ўзнік на мяжы паэзіі і драматургіі. Развіваецца на аснове арган. зліцця эпічнага і драм. пачаткаў. Выпрацавала і замацавала ўстойлівыя жанравыя прыкметы: канфліктна-напружанае сутыкненне характараў, маральна-этычных пазіцый, ідэалаў, страсцей, што складае асн.драм. «спружыну» твора, якому ўласціва маналагічна-дыялогавая форма, разгортванне дзеі, набліжанай да сцэнічнай падачы.
Аднак гэта найперш паэма, жанравую сутнасць якой вызначае сіла эпічнай паэтызацыі падзей і герояў, паэт.падыход ад іх увасаблення. Д.п. адметная схільнасцю да асэнсавання вузлавых перыядаў нац. гісторыі, буйных грамадскіх асоб, значных падзей. Яе зместам становіцца барацьба народа ў напружаныя моманты яго сац. і нац. самасцвярджэння. Дасягнула класічных узораў у творчасці Дж.Мільтана («Страчаны рай»), Дж.Байрана («Каін»), Ф.Шылера («Валенштэйн»), П.Б.Шэлі («Раскаваны Праметэй»), А.Міцкевіча («Дзяды»), А.Пушкіна («Барыс Гадуноў»), Л.Украінкі («Лясная песня») і інш. У бел. л-ры пачынальнік яе — Я.Купала, які даў узоры высокіх формаў драматычна-паэмнага мастацтва («Адвечная песня», «Сон на кургане»). Д.п. стварылі П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), А.Куляшоў («Хамуціус»). Нац. традыцыя драматычна-паэмнага асэнсавання жыцця ў апошні час атрымала працяг у паэмах М.Арочкі («Курганне», «Крэва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РНА-ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛАў этнаграфіі,
кірунак у зах.-еўрап. навуцы 1-й пал. 20 ст., у аснове якога ляжыць т.зв. «тэорыя культурных кругоў». Узнікла ў Германіі (Ф.Ратцэль, Б.Анкерман, Ф.Грэбнер) і Аўстрыі (Венская каталіцкая школа, якая прапагандавала тэорыю першабытнага боскага прызначэння і культу адзінага бога, абвяргала заканамернасці гіст. развіцця культуры; В.Коперс, В.Шміт і інш.). Была скіравана супраць эвалюц. кірунку (гл.Эвалюцыйная школа ў этнаграфіі). Яе метадалагічныя прынцыпы выкладзены Грэбнерам у кн. «Метад этналогіі» (1911). Паводле яго, кожная з’ява культуры ўзнікае аднойчы і ў адным месцы, наяўнасць яе ў розных народаў тлумачыцца распаўсюджваннем з першапачатковага цэнтра шляхам кругавога перамяшчэння, пашырэння і накладкі кругоў. Такім чынам, гісторыя культуры зводзілася да ўтварэння культ. кругоў, якія не мелі нац. асаблівасцей. К.-г.ш. падвяргалася рэзкай крытыцы прадстаўнікамі інш. кірункаў у этнаграфіі, асабліва функцыяналізму. Тэорыю культ. кругоў у адносінах да археал. матэрыялаў развіваў аўстр. археолаг О.Менгін. Сав. этнолагі (М.Левін, С.Токараў і інш.) пад К.-г.ш. разумелі дыялектычны падыход да вывучэння народаў усіх кантынентаў, іх нац. складу і культуры розных перыядаў ад першабытна-абшчыннага ладу да сучасных этнічных працэсаў у гіст. ракурсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІ́ЛЬЧЫК Леў Мітрафанавіч (н. 1.4.1931, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык; пачынальнік даследаванняў па электрадынаміцы магн. зарадаў на Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1985). Скончыў БДУ (1954). З 1957 і з 1970 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1987 заг. лабараторыі), у 1963—70 вучоны сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па крышталяоптыцы, электрадынаміцы, фізіцы элементарных часціц. Пабудаваў фенаменалагічную тэорыю аптычных уласцівасцей паглынальных магн. крышталёў. Распрацаваў сіметрыйныя і дынамічныя аспекты тэорыі магн. манаполя, арыгінальны геам.падыход да апісання сістэм моцна звязаных часціц. Абгрунтаваў праграму эксперым. пошуку магн. зараду. Аўтар прац па гісторыі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разам з В.І.Стражавым);
Описание составных систем в терминах неевклидова относительного пространства (разам з У.В.Кудрашовым. В.І.Мурзовым) // Проблемы физики высоких энергий и теории поля. М., 1988;
Вальтер Ритц как физик-теоретик и его исследования по теории атомных спектров (разам з М.А.Ельяшэвічам, Н.Г.Кемброўскай) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛІІ (ад лац. universalis агульны, усеагульны),
агульныя паняцці. Праблема анталагічнага і гнасеалагічнага статусу У. займае адно з цэнтр. месцаў у гісторыі філасофіі і звязана з пытаннямі пра сутнасць быцця, суадносін абстрактнага і канкрэтнага, агульнага і адзінкавага, мыслення і рэчаіснасці.
Вучэнне пра У. акрэслілася ў філасофіі Платона, які лічыў, што У. адпавядае сапраўднае (ідэальнае) быццё, а адзінкавыя, канкрэтныя рэчы эмпірычнага свету — вынік драблення і абмежаванасці ідэальнага пры яго ўзаемадзеянні з небыццём. Арыстоцель сцвярджаў, што агульнае мае другаснае значэнне і для пазнання выяўляецца толькі ў першасных сутнасцях (адзінкавых аб’ектах, даступных пачуццёваму вопыту). У сярэдневяковай схаластыцы ў вырашэнні праблемы У. вылучыліся 3 супрацьлеглыя кірункі: наміналізм, рэалізм і канцэптуалізм; т.зв. «спрэчкі пра У.» адыгралі важную ролю ў развіцці анталогіі, логікі і сістэматызацыі тэалогіі. Новы падыход да праблемы У. распрацаваў І.Кант, які разглядаў У. як элемент сінтэзу, што стварае прадмет пазнання, а не як самаст. сутнасць. З 20 ст. ў распрацоўцы праблемы У. развіваюцца традыц. падыходы (наміналістычны ў неапазітывізме, кантыянскі ў фенаменалогіі, платонаўскі ў неарэалізме і інш.) і вылучаюцца новыя трактоўкі У., якія фіксуюць моўныя і сац.-камунікатыўныя (У. ван О.Куайн, Л.Вітгенштэйн) і культуралагічныя (Э.Касірэр, Ж.Дэлёз і інш.) аспекты У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́БІН Фядот Іванавіч (28.5.1740, в. Цючкоўская Архангельскай вобл., Расія — 24.5.1805),
рускі скульптар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў асветніцкага класіцызму ў рус. мастацтве. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ у Н.Жыле (1761—67), з 1774 акад. у ёй, з 1794 прафесар. Пенсіянер АМ у Парыжы (1767—70), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Ж.Б.Пігаля, і Рыме (1770—72). З 1773 у Пецярбургу. Творча пераасэнсаваў лепшыя дасягненні партрэтнай пластыкі франц. ракако, архітэктоніку партрэтнага бюста рус. класіцызму і стварыў уласны варыянт стылю, абумоўлены асветніцкімі ідэямі 18 ст. Раннія творы створаны пад уплывам ант. мастацтва: партрэты І.Шувалава, Ф.Галіцына (абодва 1771). Больш познім творам уласцівы аналіт.падыход да натуры, падкрэсленая шматгранная характарнасць, арганічнасць маст. вобраза: партрэты З.Чарнышова (1774), А.Галіцына (1775), М.Панінай, «Невядомага» (абодва сярэдзіна 1770-х г.), Р.Пацёмкіна-Таўрычаскага (1791), М.Ламаносава (1792), А.Безбародкі (каля 1798). Аўтар 58 медальёнаў з выявамі рус. князёў і цароў (1774—75), статуй і рэльефаў для Мармуровага палаца (1775—82) і Троіцкага сабора Аляксандра-Неўскай лаўры (1786—89), статуі «Кацярына II — заканадаўца» (1789—90) для Таўрычаскага палаца ў Пецярбургу.
Літ.:
Лазарева О.П. Русский скульптор Ф.Шубин. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЕЎ Павел Лук’янавіч (н. 14.6.1938, в. Дулава Яраслаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны і арганізатар вытв-сці ў галіне кар’ернага аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (2003). Акад.Бел.інж.-тэхнал. акадэміі (1995). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1998). Герой Беларусі (2001). Ганаровы грамадзянін г. Жодзіна (2002). Скончыў БПІ (1972). У 1956—57 тэхнік-канструктар Уральскага аўтамаб. з-да. З 1959 на Бел.аўтамаб. з-дзе: з 1980 гал. інжынер, з 1992 дырэктар. З 1995 ген. дырэктар ВА «БелАЗ». Навук. працы па даўгавечнасці, трываласці і металаёмістасці буйнагабарытных дэталей і канструкцый машын. Распрацаваў і рэалізаваў у серыйнай вытв-сці новую канцэпцыю павышэння канструкцыйнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей і зварных канструкцый кар’ерных самазвалаў вял. і асабліва вял. грузападымальнасці. Распрацаваў асновы структурнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей машын, рэалізаваў новы падыход да стварэння высокатрывалых адлівак з уласцівасцямі пракату і атрымання літазварных роўнатрывалых канструкцый нясучых сістэм самазвалаў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляецца буйная мадэрнізацыя вытв. комплексу прадпрыемства.
Тв.:
Повышение долговечности несущих конструкций карьерных автосамосвалов. Якутск, 1991;
Основы структурной равнопрочности стали и элементов крупногабаритных деталей машин. Мн., 1999 (разам з У.І.Майсеенкам);
Повышение констуркционной равнопрочности крупногабаритных деталей и сварных узлов карьерных самосвалов. Мн., 2001.