Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bank4[bæŋk]v.
1. нава́льваць, зграба́ць у ку́чы;
bank snow зграба́ць снег у ку́чы
2. акружа́ць ва́лам, рабі́ць на́сып
3. рабі́ць віра́ж (пра самалёт)
bank on[ˌbæŋkˈɒn]phr. v. разлі́чваць (на каго-н.), спадзява́цца;
I am banking on you to help me. Я спадзяюся на вашу дапамогу.
bank up[ˌbæŋkˈʌp]phr. v.падтры́мліваць аго́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Fréundschaftf -, -en дру́жба, сябро́ўства;
~ hálten*падтры́мліваць сябро́ўства;
j-m die ~ kündigen парва́ць сябро́ўства з кім-н.;
aus ~ па дру́жбе, па сябро́ўству;
◊
~ hin, ~ her! дру́жба дру́жбай, а слу́жба слу́жбай
2) зборн. сябры́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
віта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Звяртацца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Толькі.. [Алесь] зноў узяўся за рычагі, як у другі раз пачуўся свіст і з-за алешыны, смеючыся і вітаючы яго паднятай рукой, выйшаў Васіль.Краўчанка.Цябе я, мора, не вітаю, Дзень добры не прыношу ў дар.Хадыка.
3. Віншаваць. Вітаць з надыходзячым святам. □ [Пятрусь:] — Цяпер можаш мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна».Краўчанка.
4.без дап.Абл. Заходзіць, наведвацца. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Весці размову, гутарку; гаварыць з кім‑н. Ніколі не бачыла [Марыя] раней гэтага чалавека, нічога не ведала пра яго, а размаўляла ўсю дарогу як з даўнім знаёмым.Кулакоўскі.Я ведаў з уласнага вопыту, што ў такім выпадку найлепш размаўляць з селянінам сам-насам, без сведак.Карпюк.//Разм.(звычайназадмоўем). Падтрымліваць сувязь, мець зносіны з кім‑н. Спрачаліся на пераменках, спрачаліся пасля ўрокаў, хто-ніхто ўжо дэманстрацыйна адварочваўся ад суседа па парце, не жадаючы размаўляць.Б. Стральцоў.Іншы раз .. [Кашыны] не размаўлялі па два-тры дні і трымалі сябе так, нібы ў доме нікога не было наогул.Карпаў.//Разм. Гаварыць, выказваючы незадаволенасць, пярэчыць. — Чакай, чакай, кіпяток ты гэтакі! Дзе тут рукі выцягнеш? — Не размаўляць! Вылазь, пакуль не прыстрэліў! — і лейтэнант тыцкаў у грудзі аўтамат.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.
1. Адносіцца са спачуваннем, жалем да чыйго‑н. гора, няшчасця; выказваць спачуванне. Ганна Сяргееўна спачувала.. [бацьку] і падзяляла яго бацьк[а]ўскае гора.Няхай.Марынка адчувала, як глыбока перажывае гора малодшы брат, як ён любіць яе і спачувае ёй.Хадкевіч.
2. Адносіцца са спагадай да каго‑, чаго‑н.; спагадаць каму‑н. Гаманёк усяляк спачуваў моладзі, і Пранас Парэчкус быў ненавісны яму.Броўка.Тут мог даць рады толькі сапраўдны сябра, які б табе верыў, спачуваў, спагадаў.Сабаленка.
3. Добразычліва ставіцца да каго‑, чаго‑н.; ухваляць што‑н. Маці не спачувала імкненням бацькі і жыла адной гаспадаркай.Карпюк.Судакоў усміхнуўся і тым самым адказаў: абсалютна згодзен, спачуваю вам.Радкевіч.//Падтрымліваць якую‑н. дзейнасць, быць ідэйна блізкім да яе. Група «Папросту» спачувала рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе нацменшасцей панскай Польшчы.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lansować
lans|ować
незак. рэкламаваць, папулярызаваць, падтрымліваць, распаўсюджваць, пускаць у ход;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Злучаць, звязваць што‑н. з чым‑н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку.Кляшторны.
2. Злучаць, збліжаць каго‑, што‑н. з кім‑, чым‑н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям’ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй.Шамякін.// Змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганічна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.Рагойша.
3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей.Сташэўскі.Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату.Хведаровіч.
4. Ствараць паміж кім‑н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. І дружба верная з табой, І роднасць нас яднае.Камейша.Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыві́цца, жыўлю́ся, жы́вішся, жы́віцца; незак.
1. Карміцца, харчавацца. [Родны:] Што ж, тыгр — звер, як звер. Яму так прыродай вызначана — жывіцца мясам.Крапіва.Наступалі голад і смага. Байцы жывіліся жменяй макухі, дзесяткам гарошын.«Звязда».// Здабываць сродкі для існавання. Людзі з трох вёсак займаліся вырабам гонты і гэтым жывіліся.Чорны.Што зарабіць Эльза, шыючы сукенкі пападзянкам, тым толькі і жывілася з бацькамі.Гарэцкі.
2. Забяспечвацца тым, што неабходна для нармальнага існавання, развіцця, дзейнасці. Ірвецца [расток] да святла, расце бясконца І п’е зямлі сыры духмяны сок, І жывіцца магутнай сілай сонца...З. Астапенка.Маторы ў майстэрнях жывяцца электрычнай энергіяй.Шахавец.//перан.Падтрымліваць, узмацняцца чым‑н. (пра разумовую і творчую дзейнасць, псіхічны стан і пад.). [Беларуская] сатыра ўрастала ў народную глебу, жывілася яе сокамі.Казека.У многіх аўтараў паэзія жывіцца ўспамінамі.«ЛіМ».
3.Разм. Атрымліваць для сябе выгаду, карысць; нажывацца, абагачацца. — Не было ў нашым родзе людзей, якія б з чужога мазаля жывіліся.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)