прако́п Пракапанае паглыбленне, канава (Слаўг.). Тое ж прокап (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Зато́ка ’невялікі заліў’. Рус. смал. зато́ка ’багністы луг, месца, якое затапляецца паводкай’, цвяр. заток ’заліў’, укр. затока ’тс’, польск. zatoka ’заліў’, ’паглыбленне, паварот’, чэш., славац. zátoka ’заліў’, славен. zatòk ’невялікі заліў’, ’пухліна’, серб.-харв. за̑токи ’заліў’, балг. дыял. за́ток ’тс’. Ст.-рус. затокъ, затока ’тс’ (XVII ст.). Прасл. бязафіксны назоўнік ад za‑tek‑ti (гл. цячы) з чаргаваннем галосных е — о. БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Юркоўскі, Ukr. hydrogr. 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,

бел. эміграцыйная газета. Выдавалася з 31.10.1947 да снеж. 1966 у Мюнхене на бел. мове. З 1955 бел. тыднёвік палітыкі, культуры і грамадскага жыцця. Выдавец У.Бортнік (з 1955). Асн. задачай лічыла развіццё і паглыбленне патрыятызму ў эмігранцкім асяроддзі. Друкавала інфармацыю пра міжнар. жыццё, навіны, карэспандэнцыі пра паліт. становішча на Беларусі, матэрыялы па гісторыі, культуры, мастацтве. Выдавала дадаткі: дзіцячы «Каласкі», літ., жаночы. Пры «Бацькаўшчыне» дзейнічала выдавецтва, якое выпусціла творы Я.Купалы, Я.Коласа, Л.Калюгі, К.Чорнага і інш. Мела прадстаўніцтвы і распаўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргенціне і інш. краінах.

т. 2, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛІ́ШКАЎСКІ ВАЛУ́Н,

помнік прыроды ў Беларусі. На паўд.-ўсх. ускраіне в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружовага буйназярністага граніту (рапаківі) даўж. 4,9 м, шыр. 3 м, выш. 1,7 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 25 м³, маса 66 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. На паўд. баку мае паглыбленне памерам 0,5 х 0,6 м са згладжанымі і адшліфаванымі сценкамі, якое нагадвае крэсла, каля яго ямка глыб. 3 см, у папярочніку 5 см. У стараж. часы валуну пакланяліся.

В.Ф.Вінакураў.

т. 4, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іме́рсія

(лац. immersio = паглыбленне, апусканне)

1) астр. уваход аднаго нябеснага цела ў цень другога;

2) увядзенне кроплі вадкасці паміж аб’ектывам мікраскопа і прадметам, які разглядаецца, для ўзмацнення яркасці і атрымання больш выразнага малюнка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калдо́біна, ‑ы, ж.

Выбоіна, ямка на дарозе. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка. Адзін з грузавікоў.., заходзячыся сіплым выццём, спрабаваў выбрацца з калдобіны, але калёсы буксавалі. Мележ. // Паглыбленне, упадзіна на мясцовасці або на дне вадаёма. Прыходжу нарэшце з кошыкам па грыбы — зноў свежыя калдобіны чарнеюць. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катла́віна Паглыбленне, у якім стаіць вада і расце трава (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лу́мка

1. Паглыбленне ў зямлі (Чашн.).

2. Палонка (Чашн. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

упа́дзіна Паглыбленне на паверхні зямлі (БРС). Тое ж упа́д (Нас.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

кры́пта

(гр. krypte = круты падземны ход, тайнік)

1) падземнае памяшканне са скляпеннямі ў старажытных грэкаў і рымлян;

2) капліца пад храмам для пачэсных пахаванняў у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры;

3) мед. паглыбленне ў паднябенных міндалінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)