1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).
2. Металічная пасудзіна з ручкай, роўная прыблізна гэтай меры.
3. У музыцы: чацвёртая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае чатыры ступені.
|| памянш.ква́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).
|| прым.ква́ртачны, -ая, -ае (да 2 знач.) іква́ртавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЕ́ДЫУМ (ад лац. medius сярэдні),
1) у спірытызме — пасрэднік паміж светам «духаў» і людзьмі, праз якога ў стане трансу перадаюцца «паведамленні» памерлых; у парапсіхалогіі — чалавек з незвычайнымі («медыумічнымі») здольнасцямі, напр., да звышадчувальнага ўспрымання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІТАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад полі... + танальнасць),
адначасовае выкладанне розных гукавышынных пластоў, кожны з якіх належыць да розных канкрэтных танальнасцей (або арыентуецца на розныя танальнасці) адзінай танальна-гарманічнай сістэмы. П. — складаны сінтэз некалькіх танальнасцей, спец. драматургічны эфект у сістэме выразных сродкаў музыкі 20 ст.Гіст. перадумовы і аснова для ўзнікнення П. — храматызаваная ладатанальная структура з шматгучнай дысананснай акордыкай, якая пры ўспрыняцці падзяляецца на больш простыя акорды (субакорды) часта тэрцавай будовы. Існуюць П. акордавыя (аб’яднанне рознатанальных акордаў), меладычная (аб’яднанне рознатанальных меладычных ліній), мяшаная (рознатанальнае аб’яднанне акордаў і меладычных ліній).
Мяркуюць, што ўпершыню П. выкарыстаў амер. кампазітар Ч.Айвз у сімф. мініяцюры «Пытанне, якое засталося без адказу». Пазней П. выкарыстоўвалі Б.Бартак (п’еса для фп. «Стаката» з цыкла «Мікракосмас»), І.Стравінскі (тэма Пятрушкі з аднайм. балета), С.Пракоф’еў (у цыкле для фп. «Мімалётнасці»), Рысы П. сустракаюцца ў музыцы В.А.Моцарта («Музычны жарт»), М.Мусаргскага («Два яўрэі» з «Карцінак з выстаўкі»), у нар.музыцы (літоўскі сутарцінес).
У бел.музыцы П. шырока прадстаўлена ў выглядзе цэласных ладавых фармацый і прыёмаў ва ўсіх разнавіднасцях: П. акордавая — у музыцы А.Мдывані («Ванька-ўстанька»), В.Помазава («Батлейка»), меладычная — у творчасці Я.Глебава (1-я сюіта з балета «Выбранніца»), мяшаная — у В.Войціка (канцэрт для цымбалаў), Н.Усцінавай (канцэрты для скрыпкі з арк.), С.Картэса (канцэрт для фп. «Капрычас»). Маст. функцыі П. разнастайныя. Так, у «Капрычас» Картэса — дынамічны фактар, у араторыі «Ванька-ўстанька» — сродак стварэння вобразнай 2-планавасці, у канцэрце для скрыпкі з арк. Г.Гарэлавай — сродак вытанчанай экспрэсіі і інш.
Літ.:
Паисов Ю.И. Политональность в творчестве советских и зарубежных композиторов XX в. М., 1977;
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІ́НІ ((Bellini) Вінчэнца) (3.11.1801, г. Катанія, Італія — 23.9.1835),
італьянскі кампазітар. Вучыўся ў неапалітанскай кансерваторыі «Сан-Себасцьяна» (1819—25 ці 27) у Н.А.Цынгарэлі. Музыцы Беліні ўласцівы рамант. ўзнёсласць, мяккі лірызм. У яе аснове экспрэсіўная вак. мелодыка шырокага дыхання, неперарыўнасць развіцця, віртуозны бляск. Зрабіў вял. ўклад у развіццё опернага жанру, стылю бельканта, імкнуўся да натуральнага ўвасаблення ў музыцы моўных інтанацый, надаў драм. выразнасць опернаму рэчытатыву. Аўтар 11 опер, у т. л. «Пірат» (1827), «Чужаземка» (1829), «Капулеці і Мантэкі» (1830), «Самнамбула», «Норма» (1831), «Беатрычэ ды Тэнда» (1833), «Пурытане» (1835), кантаты «Ісмена», 7 сімфоній (1818—24), духоўнай музыкі, рамансаў, канцанет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРНАМЕ́НТЫКА,
спосабы ўпрыгожвання вакальнай і інструментальнай мелодыі; сукупнасць гукаў, якія аплятаюць асн. лінію мелодыі. Вытокамі звязана з мастацтвам імправізацыі, пашырана ў аўтэнтычным фальклоры. Адрозніваюць мелізмы і свабодную арнаментыку — апяванне гукаў асн. мелодыі рознымі фігурацыямі, фіярытурамі, пасажамі. Маст. функцыі і выразныя магчымасці арнаментыкі ў значнай ступені залежаць ад асаблівасцяў муз. Інструментаў, вышыні і рухомасці пеўчых галасоў і інш. Багаццем арнаментыкі вызначаюцца дзямественныя спевы ў старарус. пеўчым мастацтве, франц. клавесінная музыка 17—18 ст. («галантны стыль»), італьян. оперы 18 ст. Для сучаснай прафес. музыкі мала характэрная, за выключэннем твораў, заснаваных на стылізацыі. Вылучаюць суразмерную арнаментыку (перыяд. паўтор меладычных груп, пераважае ў інстр.музыцы) і несуразмерную ў характары rubato (акцэнтаванне асобных гукаў мелодыі, павышэнне экспрэсіі; пераважае ў вак.музыцы).
аўстрыйскі музыказнавец. Вучыўся ў Пражскім і Венскім (з 1856 выкладаў у ім) ун-тах. Трактатам «Аб музычна-прыгожым» (1854) пачаў дыскусію аб праграмнай і «чыстай» («абсалютнай») музыцы. Яго асн. ідэя — «муз. змест ёсць рух гукавых формаў» — сцвярджала муз. мастацтва як асобую, ізаляваную галіну духоўнай дзейнасці, пры тлумачэнні якой не прыдатныя немуз. асацыяцыі. Крытыкаваў палажэнне афектаў тэорыі і погляды франц. асветнікаў, што лічылі вызначальным пачаткам муз. выразнасці інтанацыі чалавечай мовы. Прынцыповы прыхільнік інструментальнай музыкі (у асн. І.С.Баха, венскіх класікаў, І.Брамса), адмоўна выказваўся аб рамантычнай праграмнай і опернай музыцы, пераважна Ф.Ліста і Р.Вагнера. Яго працы і крытычная дзейнасць стымулявалі паглыбленае вывучэнне ўнутр. заканамернасцей музыкі, у т. л. стварэнне тэорыі муз. стыляў Т.Рымана і Т.Адлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРМЕ́ЦЦА (італьян. intermezzo літар. перапынак, ад лац. intermedius тое, што пасярэдзіне, прамежкавы),
1) інструментальная п’еса прамежкавага значэння ў цыклічным творы (санаце, сюіце) або сярэдняя частка (трыо) у трохчасткавай інстр. кампазіцыі. У бел.музыцы І. ёсць у сімф. сюітах Г.Вагнера, А.Клумава, фп. сюіце Я.Касалапава, сюіце для эстр.арк. У.Чараднічэнкі. Сустракаецца і ў оперы, дзе часта наз.інтэрмедыяй, інтэрлюдыяй («Матухна Кураж» С.Картэса).
2) Невял. інстр. п’еса, пераважна для фп. Упершыню ўведзена Р.Шуманам (6 І. для фп.). Шырока вядомы І. для фп. І.Брамса, А.Лядава, В.Каліннікава, для сімф.арк. — М.Мусаргскага. У бел.музыцы І. стварылі Л.Абеліёвіч, М.Аладаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, Я.Глебаў, А.Залётнеў, Дз.Смольскі, А.Туранкоў і інш.