СТАРАЖЫ́ТНЫ СВЕТ,

прынятае ў гістарыяграфіі абазначэнне першага і найб. працяглага перыяду ў гісторыі чалавецтва ад пачатку фарміравання грамадства (800—100 тыс. да н.э.) да пачатку сярэдневякоўя (першыя ст. н.э.). Ахоплівае 2 перыяды: першабытнага грамадства і стараж. дзяржаў (Стараж. Усход і антычнасць). У сучаснай гіст. навуцы ў больш вузкім сэнсе С.с. — стараж. цывілізацыі. Навука, якая вывучае С.с., — стараж. гісторыя, а таксама спец. гіст. дысцыпліны; гісторыя Стараж. Грэцыі, гісторыя Стараж. Рыма, асірыялогія, егіпталогія, індалогія, іраністыка, семіталогія, сіналогія, усходазнаўства, хеталогія і інш. У часы антычнасці пад старажытнасцю разумелі паданні і міфы пра подзвігі багоў і герояў. У сярэдневякоўі ў развіцці чалавецтва вылучалі 2 эпохі — язычніцтва і хрысціянства. Паняцце стараж. гісторыі з’явілася і пачало набываць сучасны змест у эпохі Адраджэння і Асветніцтва. У 18—19 ст. С.с. вывучаўся гал. чынам праз творы ант. аўтараў. З 2-й пал. 19 ст. новыя звесткі пачалі прыносіць археал., этнаграфічныя і інш. даследаванні. Сучасная гісторыя С.с. вылучае 2 гал. групы цывілізацый — Усходу і Захаду і вывучае іх механізм і развіццё.

А.​Г.​Зельскі.

т. 15, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грама́дства, ‑а, н.

1. Сукупнасць людзей, аб’яднаных пэўнымі адносінамі, якія абумоўлены спосабам вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Чалавечае грамадства. Гісторыя грамадства. // Эканамічны лад і адпаведная яго надбудова. Капіталістычнае грамадства. Сацыялістычнае грамадства. Камуністычнае грамадства.

2. Кола людзей, аб’яднаных чым‑н. агульным (паходжаннем, інтарэсамі і г. д.). Дваранскае грамадства.

3. Тое, што і грамадскасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атра́мант ’чарніла’ (БРС: устар., Нас., Шпіл., Касп., Шн. і інш.). Укр. атра́ме́нт, польск., славац. atrament ’тс’. Фіксуецца з 1710 (Булыка, Запазыч.); з лац. atramentum (Вясноў, Праблемы філал., 30); паводле Булыкі — праз польскую. У новы час на ўжыванне беларускага слова ўплывала польская мова: у савецкі час гэты дублет паступова знікае (Шакун, Гісторыя, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«Гісторыя: праблемы выкладання»

т. 18, кн. 1, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трагікаме́дыя

(ад гр. tragikos = трагічны + komodia = камедыя)

1) драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і камедыі;

2) перан. гісторыя, падзея, становішча, у якіх да сумнага прымешваецца смешнае.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДРО́ЙЗЕН (Droysen) Іаган Густаў (6.7.1808, г. Трэптаў, цяпер г. Тшабятаў, Польшча — 19.6.1884),

нямецкі гісторык. Праф. Берлінскага (у 1835—40 і з 1859), Кільскага (з 1840) і Іенскага (з 1851) ун-таў. Удзельнік антыдацкага паўстання ў Шлезвіг-Гольштэйне і чл. Франкфурцкага парламента ў Рэвалюцыю 1848—49 у Германіі, выступаў за аб’яднанне герм. зямель вакол Прусіі. Увёў у гіст. навуку паняцце элінізм (разумеў яго як працэс «распаўсюджвання грэч. дзяржаўнасці і адукаванасці» сярод стараж.-ўсх. народаў). Заснавальнік пруска-малагерм. гіст. школы. Аўтар прац «Гісторыя Аляксандра Вялікага» (1833), «Гісторыя элінізму» (т. 1—2, 1836—43 ; 2 выд., т. 1—3, 1877—78), «Гісторыя прускай палітыкі» (т. 1—14, 1855—86) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — История эллинизма. [Т.] 1—3. Ростов н/Д. 1995.

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ШАЛЬ Пётр Агеевіч (н. 20.4.1946, г. Слуцк Мінскай вобл.),

расійскі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1979). Друкуецца з 1963. Зб-кі паэзіі «Лістота» (1979), «Гарадская зорка» (1981), «Рака Жыццё», «Такі як ёсць» (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Аўтар кніг дакумент. прозы «Гісторыя пакаранняў у Расіі. Гісторыя расійскага тэрарызму» (1995), «Гісторыя вышуку ў Расіі» (т. 1—2, 1996). Пераклаў на рус. мову кнігі выбраных вершаў Р.​Баравіковай «Светнік» (1982) і Цёткі «Выбранае» (1986), пераклаў і склаў анталогіі бел. паэтаў 1920—30-х г. «Час ветравея» (1987) і бел. дзіцячай л-ры «Чарадзейная крынічка» (1997). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Т.​Бондар, С.​Законнікаў, У.​Някляеў, Я.​Янішчыц.

т. 8, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІШЫ́МАВА Аляксандра Восіпаўна (16.1.1805, г. Кастрама, Расія — 16.6.1881),

руская дзіцячая пісьменніца. Друкавалася з 1831. Выдавала час. для дзяцей «Звездочка» (1842—63) і «Лучи» (1850—60). Аўтар кніг «Гісторыя Расіі ў апавяданнях для дзяцей» (ч. 1—6. 1837—40), «Апавяданні бабулькі» (1839), «Свяшчэнная гісторыя ў размовах для маленькіх дзяцей» (1841), «Рускім дзецям» (1881) і інш., большая частка якіх была пераказам гіст. твораў (напр., М.​М.​Карамзіна).

т. 7, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Арга́н (БРС), арга́ны (Нас., Касп.). Рус., укр. орган. Ст.-слав. оръганъ з грэч. ὄργᾰνον (Саднік-Айцэтмюлер, HdWb, 77). Ст.-рус. органъ, органи (XI–XVI ст.), пазней тлумачыцца ў Бярынды, 225, таму можна лічыць, што ст.-бел. арганы (Шакун, Гісторыя, 106) працяг ст.-рус. органы, а сучаснае беларускае — працяг старабеларускага. Аб форме варган гл. варганіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

генеало́гія

(гр. genealogia, ад genos = род + logos = слова)

1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і сваяцкія сувязі гістарычных асоб, родаў;

2) гісторыя чыйго-н. роду, радаслоўе (напр. г. сям’і).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)