Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́ла ’вяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фаршла́г
(ням. Vorschlag, ад vor = перад + Schlag = удар)
1) муз. меладычнае ўпрыгожанне з аднаго або двух хутка выкананых перад асноўнай нотай гукаў (гл. мелізмы);
2) мар. вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вяро́вачны ’зроблены з вяроўкі’ (БРС), вяро́вычный ’тс’ (Бяльк.), укр. вірьовочный, рус. верёвочный, ст.-рус. веревочный. Усходнеславянскае. Утворана ад ст.-рус. вьрвък‑а і суф. ‑ьнъ. Да вяроўка (гл.). Гл. яшчэ вяроўчаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паперадня́, попырыдне ’моцная кароткая вяроўка (або ланцуг) у пярэдняй частцы воза, за якую умацоўваецца рубель пры ўвязванні сена, саломы, снапоў’ (драг., Лучыц-Федарэц), попырыдей (Шатал.), паперадзень (Сл. ПЗБ) ’тс’. Гл. перадня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбро́нак ’вяроўка, за якую зачэплены плуг’ (астрав., Сцяшк.). Значэнне, відаць, няпэўнае ці змененае, таму што корань яўна да *бро́на ’барана’, запазычанага з польск. brona. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на беларускай дыялектнай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.
1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам. Машара. Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам. Асіпенка.
2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.
[Ням. Spagat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фал
(гал. val)
1) трос для падымання на караблі парусоў, сігнальных флажкоў і інш.;
2) вяроўка для раскрыцця парашута без удзелу парашутыста, якая прымацоўваецца адным канцом да самалёта, а другім — да выцяжнога кольца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Стрык 1 ‘прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’ (ТС), ‘дрот або вяроўка, што праходзіць пад возам з задка ў перадок да ручак’ (Маслен.). Праз старое польск. stryk ‘матуз’, сучаснае stryczek ‘тс’, з ням. Strick ‘вяроўка’, звязанага з stricken ‘завязваць, плясці’ (Брукнер, 522; ЕСУМ, 5, 444).
Стрык 2 ‘ціпун’ (Арх. Федар.): stryk tobie na jazyk! (жартам, Федар. 4). Магчыма, ад стрык ‘пстрычка’ (Нас.), што да стрыкаць (гл.).
Стрык 3 ‘сажань, прылада мераць зямлю’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, да стры́каць (гл.), тут у значэнні ‘скакаць, перакідацца’, што адлюстроўвае працэс вымярэння пры дапамозе такой прылады.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).
Вяроўка раскруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).
Пакунак раскруціўся.
3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.
Раскруцілася цэлая шпулька нітак.
4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).
Кола раскруцілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.
Адтуліна раскруцілася.
6. перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).
|| незак. раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кре́пче сравнит. ст.
1. нареч. мацне́й;
бери́тесь кре́пче за́ руки бяры́цеся мацне́й за ру́кі;
2. прил. мацне́йшы; дужэ́йшы;
э́та верёвка кре́пче гэ́тая вяро́ўка мацне́йшая;
он кре́пче его́ ён дужэ́йшы за яго́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)