шпага́т, ‑у,
1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі.
2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.
[Ням. Spagat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)