Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Адчуваць крыўду, прымаць што‑н. за крыўду. Крыўдзіцца за непавагу. Крыўдзіцца на сябра. □ Мікалай крыўдзіцца пачаў, крычаць на Костуся, што той не паклікаў яго.Чорны.Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы.Колас.— Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі.Мележ.Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ачуча́ць ’прыводзіць у стан свядомасці пасля амярцвення’ (Нас.), ачуча́цца, ачу́чывацца ’прыходзіць у прытомнасць’ (Нас.), рус.смал.очуча́ть, ц.-слав.ощущать ’адчуваць’ з ст.-слав.оштоуштати, польск.ocucać ’прыводзіць у прытомнасць’. Гл. ачуціць, параўн. Фасмер, 3, 180; Праабражэнскі, 1, 673 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумнява́цца ’адчуваць няўпэўненасць, быць няпэўным, вагацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС, Касп.), сумнева́цца ’тс’ (Цых.). Укр.сумніва́тися, рус.сомнева́ться, дыял.сумнева́ться, серб.-харв.су́мњати ’сумнявацца, падазраваць’, балг.съмня́вам се ’сумнявацца’. Ітэратыў да прасл.*sǫmьněti (гл. сум, сумненне) з суф. ‑eva‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
beféindenvt варагава́ць (з кім-н.), адчува́ць варо́жасць (да каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ánfühlenvt
1) абма́цваць; нама́цваць
2) (D) адчува́ць (па чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.
1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.
Дзіця туліцца да маці.
2.перан.Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.
Хлопчык больш туліўся да бацькі.
3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.
У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.
4.перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.
Вёска тулілася каля лесу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сумі́цца ’ўсумніцца’ (Нас.), незак. тр. сумля́цца (там жа), сумі́цца ’звар’яцець’ (Касп.). Параўн. макед.суми ’адчуваць’. Відаць, непасрэднае ўтварэнне са спалучэння *sъ umъ, параўн. рус.сойти с ума ’з’ехаць з глузду’ (гл. з, ум) або вынік “аднаўлення” формы зак. тр. ад сумля́цца (гл. сумленне).