Гню́сны ’гнюсны’ (БРС, Нас., Шат.). Рус. гну́сный, польск. gnuśny ’інертны, вялы’, балг. гну́сен, серб.-харв. гну̏сан, ст.-слав. гнѫсьнъ і г. д. Прасл. *gnusьnъ. Вытворнае ад *gnus‑, якое параўноўваецца са ст.-ісл. gnúa ’церці’, грэч. χναύω > ’скрэбці, драпаць’. Формы тыпу гню́сны (з палатальным нʼ) тлумачацца экспрэсіўным характарам слова. Гл. Фасмер, 1, 422; Трубачоў, Эт. сл., 6, 184; Брукнер, 147; Слаўскі, 1, 305–306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́дзі ’грудзі’. Параўн. рус. грудь, укр. грудь, гру́ди, ст.-польск. grędzi, чэш. hruď, балг. гръд, гърди серб.-харв. гру̑д, гру̑ди, ц.-слав. грꙋдь, грѫдь. Прасл. *grǫdъ. Лічыцца роднасным этымалагічна са слав. *grǫda і *gręda (гл. града́). Назва *grǫdь з’яўляецца слав. інавацыяй (архаічная слав. назва *pьrsь, *pьrsi). Трубачоў, Эт. сл., 7, 148–149; Фасмер, 1, 463; Бернекер, 1, 356; Слаўскі, 1, 342–343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэ́баць, грэбці ’грэбці’. Рус. греба́ть, польск. grzebać, чэш. hřebati, серб.-харв. грѐбати, балг. гре́бам. Прасл. *grebati, *grěbati ’тс’, далей *grebti. Агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109, 109–110. Прасл. *greb‑ да і.-е. *ghrebh‑ (літ. grė́bti ’грэбці’, лат. grebt ’капаць’, ст.-в.-ням. graban ’тс’ і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 454; Бернекер, 1, 347–348; Траўтман, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэх, грэ́шны. Прасл. *grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус. грех, укр. гріх, польск. grzech, чэш. hřích, серб.-харв. гри̏јех, балг. грехъ́т, ст.-слав. грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grěti ’грэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат. grèizs ’крывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарагі́ ’дарагі’. Рус. дорого́й, укр. дороги́й, польск. drogi, чэш. drahý, серб.-харв. дра̑г, балг. драг, ст.-слав. драгъ. Прасл. *dorgъ ’тс’. Лат. dā̀rgs ’дарагі’, з якім параўноўваюць слав. слова, магчыма, запазычана са слав. моў. Іншыя версіі таксама вельмі няпэўныя. Трубачоў (Эт. сл., 5, 77) думае пра слав. інавацыю (можа. сувязь з *dьržati). Агляд праблематыкі ў Трубачова, там жа. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 531.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Два, дзве. Рус. два, две, укр. два, дві, польск. dwa, dwie, чэш. dva, dvě, балг. два, две, ст.-слав. дъва, дъвѣ. Прасл. *dъva, *dъvě. Параўн. літ. , dvì, ст.-інд. duvā́u, duvā́, грэч. δύω, лац. due, гоц. twai, twos. І.‑е. *d(u̯)uō, *d(u)u̯oi ’два’. Параўн. Брукнер, 105; Траутман, 64; Фасмер, 1, 486; Трубачоў, Эт. сл., 185–186.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́бры ’добры’ (БРС). Рус. до́брый, укр. до́брий, польск. dóbry, чэш. dobrý, серб.-харв. до̏бар, ст.-слав. добръ і г. д. Прасл. *dobrъ. У аснове ляжыць і.-е. *dhabhro‑ (ад асновы *dhabh‑): лац. faber ’рамеснік’, арм. darbin ’каваль’, ст.-в.-ням. taphar ’моцны; смелы’. Фасмер, 1, 520–521; Трубачоў, Эт. сл., 5, 45–46; Махэк₂, 122; Бернекер, 1, 205; Слаўскі, 1, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насос1 ’запаленне неба (у коней)’ (Гарэц., Бяльк.), насосы ’пухліна дзёснаў за пярэднімі зубамі’ (Клім., Пятк.), рус. насосы ’тс’, ’малочніца ў дзяцей’, польск. nasosy ’запаленне дзёснаў у коней’. Да ссаць (гл. Фасмер, 3, 47).

Насос2 ’нагар (у люльцы)’ (ТС). Гл. ссаць ’смактаць’, параўн. нассацца ’насмактацца’ (ТС).

Насос3 ’сала, якое соліцца ў расоле’ (Сл. ПЗБ). Да насса́ць ’насядуць’, гл. ссаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ням, ням‑ням ’есці (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ня́маць ’тс’ (Юрч. НВС), ня́маць, ня́мняць ’тс’ (ТС), ням, нямачкі, ня́мы ’пабуджэнне дзіцяці да яды’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. рус. ням‑ням, што перадае шум жавання (у дзіцячай мове), адкуль нямкать ’есці, жаваць’ (Фасмер, 3, 94), параўн. ня́мкаць ’жаваць (пра бяззубага)’ (ТС), (г)амкаць ’есці’ ад (г)ам і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)