МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (Глафіра Антонаўна) (н. 2.1.1911, в. Кабылянка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д мед. н., праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыла Маскоўскі пед. (1933) і Віцебскі мед. (1940) ін-ты. У 1948—69 заг. кафедры, адначасова ў 1961—65 рэктар Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па ролі нерв. сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, вострай ныркавай недастатковасці.

Тв.:

Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях (разам з Р.​М.​Прусам) // Вестн. хирургии им. Грекова. 1951. Т. 71, № 4.

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Генадзь Аляксеевіч) (н. 22.2.1935, г. Усурыйск Прыморскага краю, Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Томскі ун-т (1957). З 1974 у БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей, матэм. статыстыцы і кібернетыцы. Распрацаваў метады ацэньвання параметраў выпадковых працэсаў і палёў, якія апісваюцца рэгрэсіўнымі і аўтарэгрэсіўнымі мадэлямі, прапанаваў рэкурэнтныя ацэнкі па залежных назіраннях, якія паступаюць у рэжыме рэальнага часу.

Тв.:

Вероятностные методы исследования экстремальных систем. М., 1967 (разам з У.​П.​Тарасенкам);

Справочник по теории автоматического управления. М., 1987 (у са аўт.);

Начальный курс финансовой математики. М., 2000.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Рыгор Фёдаравіч) (н. 12.2.1938, в. Харошаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1964 у БСГА (у 1987—88 заг. кафедры). Навук, працы па вет. прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхнал. метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі вет. кантролю ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Послеродовые изменения в половых органах коров // Ветеринария. 1981. № 1;

Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. Мн., 1997 (разам з К.​Дз.​Валюшкіным).

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 12.6.1947, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н., праф. (1992). Сын М.У.Мяцельскага. Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук, працы па камбінаторнай аптымізацыі, выліч. геаметрыі і абагульненнях выпукласці. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння шэрагу задач камбінаторнай аптымізацыі, тэарэт. асновы частковай выпукласці ў канечнамернай прасторы.

Тв.:

Размещения изотетических блоков, оптимальные по оболочечным критериям (разам з В.​С.​Крыкуном) // Докл. АН СССР. 1991. Т. 317, № 2;

Частичная выпуклость (разам з В.​М.​Мартынчыкам) // Мат. заметки. 1996. Т. 60, вып. 3.

т. 11, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГІБА́РАЎ (Вілен Раманавіч) (9.1.1935, пас. Рашкава, Малдова — 9.10.1977),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1971), праф. (1972). Скончыў Казанскі ун-т (1959). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па квантавай оптыцы і квантавай акустыцы, фізіцы цвёрдага цела. Прадказаў з’яву фатоннага эха (разам з У.​Х.​Копвілемам; 1962), якую ў 1964 эксперыментальна назіралі амер. фізікі.

Тв.:

Световое эхо на парамагнитных кристаллах (разам з У.​Х.​Копвілемам) // Физика металлов и металловедение. 1963. Т. 15, № 2;

Сверхбезызлучательное состояние вещества (з ім жа) // Физика твердого тела. 1967. Т. 9, вып. 5.

т. 11, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЧА́Й (Фёдар Макаравіч) (9.3.1905, в. Дзяражычы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.12.1990),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1965), праф. (1966). Скончыў пед. ін-т у Растове-на-Доне (1937). Дэкан гіст. ф-та (1941—43), нам. дырэктара (1943—45) Чувашскага пед. ін-та (г. Чэбаксары). З 1945 у БДУ: дэкан гіст. ф-та (1946—53), заг. кафедры гісторыі стараж. свету (1953—55), кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў (1961—77), праф. гэтай кафедры (1977—83). Даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма.

Тв.:

Рим и италики. Мн., 1963;

Образование римского государства. Мн., 1972.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛАМАРЧУ́К (Анатоль Сямёнавіч) (25.5.1920, с. Вярхоўка Барскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 23.6.1979),

бел. вучоны ў галіне батанікі. Д біял. н. (1965), праф. (1966). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1942). З 1969 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук. працы па марфалогіі, генезісе і тэратагенезе, біялогіі і экалагічнай радыебіялогіі караняплодаў, фізіялогіі росту раслін, насенняводстве і селекцыі с.-г. культур. Кіраваў складаннем гербарыя Палесся (35 тыс. аркушаў).

Тв.:

Заповедник на Припяти Мн., 1976 (у сааўт);

Гербарий Белорусского Полесья кафедры ботаники Гомельского университета (разам з Г.​Л.​Паламарчук) // Ботанич. журн. 1978. Т. 63, № 7.

т. 11, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕ́ШКА (Дзмітрый Віктаравіч) (7.2.1907, Кіеў — 15.8.1996),

бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д мед. н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк. ун-т у г. Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.

Тв.:

Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.​С.​Паляковай);

О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.​А.​Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.

т. 11, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІЯТЛО́Н,

спартыўнае комплекснае зімовае і летняе мнагабор’е. Уключае практыкаванні з лёгкай атлетыкі, лыжнага спорту, кулявой стральбы і плавання. Міжнар. асацыяцыя П. заснавана ў 1992. Летнія чэмпіянаты свету праводзяцца з 1992, зімовыя — з 1993, спаборніцтвы на Кубак свету — з 1995. Каманда Беларусі — сярэбраны прызёр летніх (1993, 1997) і зімовага (1994) чэмпіянатаў свету. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіёны свету па летнім П.: П.​Варатынскі (1999), Г.​Галаўнёва (1993, 1997, 1998), Л.​Гісаў (1996), Н.​Лункіна (1999), А.​Няфёдаў (1997), Дз.​Парахневіч (1997), А.​Прыгажаеў і па зімовым П. — Н.​Бабкова (1994), Д.​Шаплыка (1993, 1994).

т. 12, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЛЬЧЫК (Эдуард Міхайлавіч) (н. 11.1.1939, в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. матэматык. Д. фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1960). З 1967 у Магілёўскім маш.-буд.

ін-це (у 1985—90 заг. кафедры). З 1992 у Полацкім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі канечных групп.

Тв.:

р-фактор-группы конечных групп // Весці АН БССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1981. № 2;

(Z, J)-факторизация конечных p-скованных групп // Там жа. 1985. № 1;

(Z, J) свойства конечных р-локальных групп // Алгебра и анализ. 1991. Т. 3, вып. 1.

т. 12, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)