МА́РМЫШ Генадзь Рыгоравіч (н. 14.1.1953, в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі. Д-р мед. н., праф. (2000). Скончыў Гродзенскі мед. ун-т (1980), дзе і працуе (з 2000 дэкан). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, колапракталогіі.

Тв.:

Общая хирургия. Мн., 2002 (у сааўт.);

Хирургическая операция: расстройство гомеостаза, предоперационная подготовка, послеоперационный период. Мн., 2002 (у сааўт.);

Хирургические болезни. Гродно, 2003 (разам з П.​В.​Гарэлікам, І.​Я.​Макшанавым).

т. 18, кн. 1, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)