ПЕСТРА́К (Піліп Сямёнавіч) (27.11.1903, в. Сакоўцы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.8.1978),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ.Беларусі (1968). Вучыўся ў Самарскім ун-це (1920—21). З 1921 у Зах.Беларусі. Удзельнік рэв. руху (з 1927 сакратар Косаўскага падп. райкома, чл. Слонімскага акругкома КПЗБ, у 1933—34 інструктар ЦККПЗБ). Амаль 11 гадоў быў зняволены ў турмах. З 1939 сакратар гаркома КП(б)Б у Гродне, з 1940 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНКБССР, у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АНБССР, літ. кансультантам СП БССР. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў вершаў «На варце» (1940), «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэмы «Слова пра Мінск» (1968), зб-каў апавяд. «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (1958), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970). Гіст.-рэв. эпапея «Сустрэнемся на барыкадах» (1951—54) — летапіс жыцця і барацьбы нар. мас Зах.Беларусі за сац. і нац. вызваленне. У цэнтры ўвагі аўтара — рост рэв. свядомасці рабочых і сялян, дзейнасць камуністаў-падпольшчыкаў, змаганне паліт. вязняў у астрогах. У рамане «Серадзібор» (1961—63, Літ. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1964) на матэрыяле пасляваен. жыцця вёскі ўславіў стваральную працу народа. Раман «Лесавічанка» (не закончаны, часткова апубл. ў 1980) пра станаўленне новага жыцця ў Зах.Беларусі ў першыя гады пасля ўз’яднання. Аўтар літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Ю.Славацкага, У.Бранеўскага, С.Дабравольскага, Е.Путраманта, А.Чэхава, І.Франко, Л.Украінкі, М.Рыльскага, П.Тычыны, У.Сасюры, Л.Первамайскага і інш.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1969—71;
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1984—86.
Літ.:
Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1966;
Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак. Мн., 1960;
Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўстанне 1794 (у Польшчы, на Беларусі і ў Літве) 2/57, 158; 3/88, 352, 416, 578; 5/487, 505, 506; 6/77, 78; 7/55, 378; 8/348—349, 428, 504; 11/342
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўстанне 1830—31 (у Польшчы, на Беларусі і ў Літве) 2/158, 574; 3/416; 4/14, 569; 5/428, 487, 531; 7/222; 8/349—350, 504; 9/505; 11/342; 12/107
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кардына́л
(польск. kardynał, ад лац. cardinalis = галоўны)
1) вышэйшы пасля рымскага папы духоўны сан у каталіцкай царкве;
2) пеўчая птушка сям. аўсянкавых з ярка-чырвоным пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы;
3) рыба сям. карпавых, якая водзіцца на поўдні Кітая; на Беларусі вядома як акварыумная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арга́н
(лац. organum, ад гр. organon = прылада, інструмент)
1) духавы му зычны клавішны інструмент складанай будовы (уключае сістэму труб, паветранагнятальных мяхоў, клавіятур і рэгістравых ручак), па гукавым аб’ёме роўны сімфанічнаму аркестру;
2) шматствольная артылерыйская гармата 16—18 ст. у Еўропе, у т.л. на Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бюро́
(фр. bureau)
1) кіруючая або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. Бюро Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);
2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. канструктарскае б., б. даведак);
3) пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
віка́рны
(лац. vicarius = які замяшчае)
замяшчальны;
в-ыя віды — сістэматычна блізкія віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя арэалы ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах (напр. дуб скальны, вядомы на паўднёвым захадзе Беларусі, і дуб звычайны, пашыраны на ўсёй тэрыторыі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шафра́н
(с.-лац. safranum, ад ар. za’farān)
1) травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная;
2) высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і як харчовая прыправа;
3) сорт яблыкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖЫВАПІ́СЕЦ (лац. Pictor),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,3 візуальнай зорнай велічыні. На тэр.Беларусі не відаць. Гл.Зорнае неба.