кут, ‑а, М куце, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі. Хадзіць з кута ў кут. □ Валерый ужо сам звярнуў увагу на фатаграфіі, што займалі ўвесь кут і яшчэ далей разбягаліся па сцяне. Б. Стральцоў. // Самае пачэснае месца за сталом на покуці. Сівой барадзе Месца на куце. Лось. — Кут дарагому госцю, — гаварыў [поп] ужо ў пакоі і піхаў сілком Шклярскага на кут за сталом. Галавач.

2. Частка пакоя, якая здаецца ў наймы. Заўсёды ў .. [Альбіны Сільвестраўны] жыла дзяўчына або дзве, спалі на адным ложку. І выбірала сабе яна пераважна студэнтак. Цяпер гэты кут пуставаў. Ракітны.

3. Жыллё, прыстанак, месца жыхарства (звычайна ў спалучэннях «свой кут», «мець кут» і пад.). І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

4. перан. Мясцовасць, звычайна глухая, далёкая. Глухі кут. □ — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут Сядзець. Маўр.

•••

Мядзведжы кут (куток) — пра аддаленае, маланаселенае, глухое месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засце́нак1месца жорсткіх катаванняў у Маскоўскай Русі’ (> ’месца катаванняў’). Рус. засте́нок ’тс’, дыял. ’перагародка’, ’месца каля дома’, польск. уст. zaścianek ’засек’, ’часовы карцэр, адгароджаны ў хаце’. Параўн. засценак2, дзе іншыя слав. адпаведнікі. Бел. засце́нак1 з рус., дзе адбывалася семантычная спецыялізацыя на базе ’месца за сценкай’, Шанскі, 2, З, 64.

Засценак2 ’хутар дробнай шляхты, якая арэндавала землі, што не ўвайшлі ў сялянскія надзелы ў Рэчы Паспалітай пасля 1557 г.’ Рус. смал. засте́нок ’неакрэсленая мера плошчы’, ’палоска нівы’, валаг. смал.месца каля дома’, польск. zaścianek ’вёска, хутар, у якой жыве дробная шляхта’, чэш. zástěnek ’закутак, месца за сценкай, тэраса’. Ст.-рус. застѣнокъ ’частка царквы’ (XI ст.), ’месца паміж дзвюма сценамі ўмацаванага горада’ (XVII ст.). Значэнне засценак2 указвае на польск. як крыніцу запазычання з далейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль (ě > e). Утворана, відаць, у зах.-слав. ад stěna (гл. сцяна) конфіксам *za‑ + ‑ъkъ (параўн. завулак, засенак, закамінак, застрэшак, Сцяцко, Афікс. наз., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кальва́рыя

(ад лац. calva = чэрап)

святое месца ў католікаў Польшчы, Беларусі і Літвы, куды сцякаліся набожныя, хворыя, калекі, старцы на пакаянне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́нта

(ісп. venta = заезджы двор)

1) арганізацыя і месца збораў карбанарыяў у Францыі і Іспаніі 19 ст;

2) карчма ў Іспаніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плаз

(фр. plase = месца)

памяшканне на суднабудаўнічым заводзе, у якім на гладкай падлозе робяць у натуральную велічыню чарцёж знешніх абрысаў судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бу́кта ’глыбокае вірыстае месца ў рацэ на самым яе павароце, якое крыху ўдаецца ў сушу’ (Яшкін), буко́та ’тс’ (Яшкін), бу́кта ’глыбокае месца ў рацэ’ (Мат. Гродз.), ’шырокае і глыбокае месца на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Як і бу́хта2 (гл.), утварэнне ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati, дакладней ад яго экспрэсіўнай суфіксальнай формы *bukъtěti. Форма буко́та — ад *buk‑ot‑ěti (параўн. буко́та ’ўзгорак’). Форма бу́кча ’глыбокае месца ў рацэ; затока’ (жыт., Яшкін) утворана па мадэлі *bukъti̯a. Параўн. бу́хта2, буко́т1, бу́чаё, бук2, бу́ка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́чаёмесца, пакрытае каменнем, некалькі ўзвышанае’ (Янк. Мат., Яшкін). Зборны назоўнік да у́чай ’тс’, які, марыць, з’яўляецца ўтварэннем да *bukati, *bučati ’гучаць, шумець і да т. п.’ (суф. ‑ай < *‑ějь?, параўн. слав. *ručajь, *ob(v)yčajь). Назвы ўзвышаных месц нярэдка ўтвараюцца ад гукапераймальных дзеясловаў. Параўн., напр., укр. бе́лебень ’узвышанае адкрытае месца; глыбокае месца ў вадзе’ < белебе́нити ’балбатаць’. Матывацыя: *’адкрытае месца, дзе шуміць вецер’ (гл. Балецкі, SSlav., V, 183–184). Параўн. яшчэ бук2, бу́ка2, буко́та, бо́хат. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

site

[saɪt]

1.

n.

1) ме́сца n., разьмяшчэ́ньне n.

This home has one of the best sites in town — Гэ́ты дом знахо́дзіцца ў адны́м з найле́пшых ме́сцаў го́раду

2) ме́сца, пляц для пабудо́вы

site of an ancient town — гарадзі́шча n

3) Comput. сайт -у m.

2.

v.t.

1) выбіра́ць ме́сца

2) ста́віць, будава́ць, зьмяшча́ць

They sited the new building on a hill — Яны́ паста́вілі но́вую буды́ніну на ўзго́рку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АШАРЫ́Т (ад назвы месца знаходкі каля г. Ашэрслебен у Германіі),

сайбелііт, мінерал класа баратаў, Mg2(OH)[B2O4(OH)]. Мае прымесі жалеза, марганцу. Вядомы дзве манаклінныя і адна рамбічная мадыфікацыі. Крышталі рэдкія, часцей тонкавалакністыя агрэгаты, шчыльныя і зямлістыя масы, канкрэцыі. Колер белы, шараваты, жаўтаваты. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 2,69 г/см³. Пашыраны мінерал эндагенных радовішчаў борных рудаў і саляносных асадкавых тоўшчаў. Борная руда.

Ашарыт.

т. 2, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РАВЕЦ,

горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.

т. 3, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)