Разм. Утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад. [Дзед] сек.. [дровы] з такой лютасцю, што які аскабалак ламачыны аж узлятаў у паветра, свірчэў якую хвіліну, як.. добры прапелер, і з размаху плюхкаўся ў рэчку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалазу́бы, ‑ая, ‑ае.
1.Разм.З выскаленымі зубамі. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Барана патрошыць, губіць У кустах.Шушкевіч.
2.узнач.наз.скалазу́быя, ‑ых. Сямейства марскіх рыб з тоўстым, кароткім, часам шарападобным, целам і выцягнутымі накшталт дзюбы сківіцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.
Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго.Хомчанка.Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансля́цыя, ‑і, ж.
1. Перадача па далёкія адлегласці маўлення, музыкі, відарысаў па радыё або тэлебачанні непасрэдна з месца дзеяння (тэатра, стадыёна і пад.). Трансляцыя канцэрта. Трансляцыя оперы з тэатра. Трансляцыя хакейнага матча.
2.Разм. Тое, што перадаецца такім чынам. Слухаць трансляцыю.
[Ад лац. translatio — перадача.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франт, ‑а, М ‑нце, м.
Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў.Брыль.[Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам.Ваданосаў.
[Польск. frant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэзло́нг, ‑а, м.
Лёгкае рассоўнае крэсла, у якім адпачываюць паўлежачы. Шыковіч адышоў ад парэнчаў і паваліўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі.Шамякін.На карме за басейнам збіраюцца, грэюцца ў шэзлонгах на сонцы.Мележ.
[Фр. chaise longue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбаро́дак, ‑дна, м.
1. Месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе. Галаву [Лізавета Назараўна] прыкрыла танюткай квяцістай хусцінкай, завязанай пад падбародак.Корбан.Яна падцягнула да сябе сваю чарку, прыкусіла дрыжачую губу, нервова развязваючы пад сухім падбародкам вузел святочнай хусцінкі.Дуброўскі.
2. Тое, што і барада (у 1 знач.). Свірын злёгку падняў за падбародак Грышаву галаву і зірнуў у яго вільготныя вочы.Пальчэўскі.Як раней, так і цяпер, быў пажылы мужчына з шырокім зухаватым тварам, з глыбока запалымі вачамі, з выступаючым уперад вострым падбародкам.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальнае княства, якое вылучылася зПолацкага княства пасля смерці Усяслава Брачыславіча (1101). Цэнтр — г. Віцебск. У 1130—40-я г. належала, верагодна, полацкаму кн.Васільку Святаславічу, потым полацкім князям Васількавічам, з 1165 — Давыду Расціславічу, у 1170-я г. — Усяславу Васількавічу. У пач. 1180-х г. належала Брачыславу Васількавічу і выйшла з-пад уплыву Смаленска. З 1186 Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска, што выклікала незадаволенасць полацкіх і чарнігаўскіх князёў, якія ў 1195 выступілі супраць смаленскіх князёў, у выніку Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пач. 13 ст. Віцебскае княства зблізілася з Уладзіміра-Суздальскім княствам. У 1220—30-я г. яно падпарадкоўвалася полацкаму кн.Брачыславу. У 1229, верагодна, знаходзілася падпаліт. уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 віцебскі кн.Канстанцінз наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр’еў. У 1263—65 княства залежала ад полацкіх князёў Гердзеня, потым Ізяслава, які быў васалам новагародскага кн.Войшалка. У 1280 Віцебскае княства ўпамінаецца як тэрыторыя, залежная ад смаленскага кн. Фёдара Расціславіча. У канцы 13 — пач. 14 ст. тут княжыў Міхаіл Канстанцінавіч, каля 1318 — Яраслаў. Пасля смерці Яраслава (1320) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга з 1377 Віцебскае княства належала яго ўдаве Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393) вял.кн.ВКЛВітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка. Малодшы сын Альгерда Свідрыгайла хацеў аднавіць княжанне і ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пач. 16 ст. на тэр. Віцебскага княства ўтворана Віцебскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Handf -, Hände рука́ (кісць);
~ voll жме́ня;
die fláche ~ дало́нь;
~ in ~ по́руч, ра́зам;
von ~ zu ~з рук у ру́кі;
bei der ~пад рукой;
an ~ (G) кіру́ючыся (чым-н.);
es liegt auf der ~ (гэ́та) я́сна;
fréie ~ háben мець свабо́ду дзе́яння;
das hat ~ und Fuß гэ́та до́бра праду́мана, гэ́та абгрунтава́на;
álle Hände voll zu tun hábenразм. мець про́цьму [бе́зліч] спраў;
die ~ im Spiel háben быць заме́шаным у чым-н.;
◊
von der ~ in den Mund lébenразм. ледзь зво́дзіць канцы́з канца́мі;
unter der ~ 1) выпадко́ва, з наго́ды; з рук (купіць); з-пад крыса́ (прадаць); 2) упо́тай, тайко́м; 3) заадно́, між і́ншым (зрабіць што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хлю́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць). З узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад нагамі хлюпала вадкая гразь, і толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала: там ісці было лёгка і прыемна.Колас.Выцягнеш кій з багны, адтуль падымаюцца над вадой мутныя чорныя бурбалкі, пад нагамі пакрэктваюць кладкі, ды чаўкае, хлюпае дрыгва.Дзенісевіч.//З плёскатам стукацца аб што‑н. (пра хвалі). За бартом лайбы меладычна хлюпалі хвалі.Зарэцкі./убезас.ужыв.У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, дзе пляскаўся волкі вецер, Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна.Карпаў.
2. Рухацца па чым‑н. вязкім, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Па выбоістай гразкай дарозе хлюпалі колы.Шушкевіч.З вуліцы Ваця пачуў нейкую гаману. Па мокрым снезе хлюпалі чобаты і гумавыя бахілы, маленькія боцікі і чаравічкі.Грахоўскі.
3. Плакаць, усхліпваць. [Марына:] Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць!Губарэвіч.// Утвараць носам гукі, падобныя на хлюпат. Кудзін выціраў.. [слёзы] тыльным бокам рукавіц, хлюпаў носам, смаркаўся сабе пад ногі.Радкевіч.