МАСЛІ́НА, аліўкавае дрэва (Olea),

род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Характэрны элемент цвердалістых хмызнякоў і рэдкастойных лясоў. У культуры М. вядома з 3—2-га тыс. да н.э.

Вечназялёныя дрэвы ці кусты выш. 10—15 м. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белаватыя, духмяныя, у пазушных суквеццях. Плод — касцянка цёмна-фіялетавага ці чорнага колеру. Плады алейнай расліны М. культурнай. ці еўрапейскай (O. europaea), маюць 25—80% невысыхальнага алею; іх соляць, кансервуюць (зялёныя і спелыя). Са свежых алівак атрымліваюць мед., харч. (лепшы сорт праванскі), тэхн. алей. Макуха — корм для жывёл, драўніна ідзе на сталярныя і такарныя вырабы.

Масліна культурная.

т. 10, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСЛЁНАВЫЯ (Solanaceae),

сямейства двухдольных раслін. Каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. На Беларусі найб. вядомыя П.: харч.баклажан, бульба, памідор, перац струкавы; дэкар.петунія, фізаліс; тэхн.махорка, тытунь.

Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невял. дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае або перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка. Многія П. маюць алкалоіды і інш. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.

Літ.:

Травянистые растения СССР. Т. 2. М., 1971;

Жизнь растений. Т. 5, ч. 2. М., 1981.

т. 12, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

użytkowy

użytkow|y

спажывецкі; утылітарны; ужытковы;

rośliny ~e — сельскагаспадарчыя расліны;

powierzchnia ~a — карысная плошча;

program ~y — камп. прыкладная (ужытковая, дастасоўная) праграма;

lokal ~y — нежылое памяшканне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odcisk, ~u

м.

1. адбітак;

odcisk rośliny skamieniałej — адбітак акамянелай расліны;

2. мазоль; вадзянік; муляк; падбой;

nastąpić (nadepnąć) komu na odcisk — наступіць каму на мазоль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

krzyżować

krzyż|ować

незак.

1. крыжаваць;

2. перакрыжоўваць;

3. бат. скрыжоўваць;

botanicy ~ują rośliny — батанікі скрыжоўваюць расліны;

4. псаваць; разбураць;

~ować plany — разбураць (перакрэсліваць) планы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

загі́нуць mkommen* vi (s); ntergehen* vi (s), zu Grnde [zugrnde] ghen*;

загі́нуць на вайне́ (im Krieg) fllen*; (пра расліны) ingehen* vi (s);

загі́нуць ад няшча́снага вы́падку tödlich vernglücken;

загі́нуць сме́рцю му́жных den Hldentod strben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расквітне́ць

1. (пра кветкі, расліны) ufblühen vi (s);

2. перан. (стаць прыгожым) ufblühen vi (s);

3. перан. (выявіцца з большай сілай) gedihen* vi (s), ufblühen vi (s), blühen vi (s), inen ufschwung erlben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ма́рны

1. (бескарысны) vergblich, nnütz;

ма́рная пра́ца vergbliches Bemühen;

гэ́та ма́рная пра́ца da ist Hpfen und Malz verlren (разм.);

2. (змарнелы) (пра чалавека і г. д.) siech, kränklich, bgezehrt; (пра расліны) verkümmert; spärlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус. яско́лка, параўн. балг. роговка ’тс’, серб. птичја трава, рожац. Ад рог1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы той жа раслінывагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печані́ца ’сіняквет звычайны, Echitim vulgare L.’ (віц., маг., Кіс.). Відаць, утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад печань (гл.), як і іншыя назвы раслін на аснове іх падабенства да адпаведных прадметаў: жыціца, мятліца, ігліца, у прыватнасці, на аснове падабенства колеру сіне-бардова-чырвоных кветак расліны і пячонкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)