Трэ́фы ‘ масць у картах’ (ТСБМ). Праз рускую мову (треф), у якой праз ням. Treff ‘тс’ з франц. trèfle ‘канюшына’ — адзін з чорных колераў у картах, які абазначаецца стылізаваным лістком канюшыны < ст.-грэч. τρίφυλλον ‘канюшына’ (Фасмер, 4, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрозь прысл. і прыназ. ‘усюды, кругом’, ‘заўсёды, праз увесь час’, ‘праз, цераз што-небудзь; навылёт’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.), скрузь ‘тс’ (Мат. Гом.), скрозьпраз’, ‘супроць’ (Ян.); а таксама крозь, кроз, круз, крызьпраз, скрозь’, ‘усюды’ (ТС). Укр. скрізь, рус. скрозь, польск. skroś, wskroś, чэш., славац. skrz, skrze, серб.-харв. скро̑з, славен. skrọ̀z, балг. дыял. скръз; таксама ўкр. крізь, славац. krez, kroz, серб.-харв. кро̏з, кро̏за, балг. кроз, кръз, ст.-слав. скръзѣ. Прасл. *(s)kъrъ > *(s)kъrsъ ‘насупраць, праз’, параўн. літ. sker̃sas ‘папярок’. Далей дапускаюць кантамінацыю *kers‑ і *skvozě (рус. сквозь), а корань *kers‑ узводзіцца да і.-е. *kerts‑ ад *kert‑ ‘рэзаць’. Гл. Фасмер, 3, 658 з літ-рай; БЕР, 6, 805; Махэк₂, 549 (< прасл. *skrozě); ESSJ SG, 1, 237–238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка, як ні выкручваўся, эканомячы, дзе можна, а грошы цяклі, нібы праз пальцы. Хадкевіч.

2. перан. Берагчы, ахоўваць. [Маці] павінна была пільнаваць, ашчаджаць [Міколку] сон. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгнуцца.

2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.

3. Зал. да выгінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін; нядобразычлівае выступленне, дзеянне. Непрыстойная выхадка. □ Малодшыя камандзіры глядзелі праз пальцы на ўсе выхадкі курсанта. Дамашэвіч. Кандрат.., схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны. Не спадабалася Рэйтану гэта Кандратава выхадка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агіта́цыя, ‑і, ж.

1. Вусная або праз друк дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджванне сярод іх пэўных ідэй і лозунгаў. Камуністычная агітацыя. Масавая палітычная агітацыя. Наглядная агітацыя. Перадвыбарчая агітацыя. Сродкі агітацыі.

2. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. агітаваць (у 2 знач.).

[Ад лац. agitatio — прывядзенне ў рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірмашава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

Разм. Прымаць удзел у кірмашы. І хоць не з такім хваляваннем сягоння За свет, у краіны заморскія еду, Як некалі ехаў праз родныя гоні Па дровы, па сена, кірмашаваць з дзедам. Танк. Усё кірмашуе, пакуль грош за пазухай чуе. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імжа́, ‑ы, ж.

Тое, што і імгла. Зарана насунуліся з захаду хмары, нізка аселі над зямлёй, і дождж пайшоў то дробнай, лянівай імжой, то буйнымі пырскамі. Хадкевіч. Густая імжа, як праз сіта, сыпалася і сыпалася зверху, нібы нехта высокі на злосць трос намоклай шапкай-вушанкай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)