італьянскі дыпламат і падарожнік. У 1474 накіраваны да правіцеля Зах. Ірана Узун-Хасана з прапановай пачаць вайну супраць Турцыі ў саюзе з Венецыяй. На адваротным шляху наведаў ВКЛ: у лют. 1477 прыняты ў г. Трокі каралём Казімірам IV, быў у Слоніме, Варшаве. У крас. 1477 вярнуўся ў Венецыю. У 1487 апублікавана апісанне яго падарожжа, у якім змешчаны каштоўныя звесткі пра Іран, Расію, Польшчу, ВКЛ, Грузію, Азербайджан, Крым і Астраханскае ханства.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие А.Контарини, посла светлейшей Венецианской республики к знаменитому персидскому государю Узун-Гассану // Библиотека иностранных писателей о России. Отд. 1. СПб., 1836.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁЎ (Павел Міхайлавіч) (29.7.1915, в. Крыцкія Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл — 1.3.1998),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу ў Ленінградзе (1947). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч.вайну з жн. 1941 на Зах., Бранскім, 1-м Укр. франтах. Вызначыўся ў баях на рубяжы р. Одэр: з 27.1 да 4.2.1945 батарэя пад камандаваннем капітана К. ў раёне г. Алава (Польшча) адбіла 11 контратак пяхоты і танкаў праціўніка; 5 лютага, знаходзячыся ў акружэнні ворага, у крытычны момант бою К. выклікаў агонь сваёй артыл. на сябе, адбіў 14 контратак і ўтрымаў плацдарм. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н (Уладзімір Рыгоравіч) (14.3.1914, в. Кухцічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 25.6.1998),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Мінскі трансп.-эканам. тэхнікум (1933), Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1939).
У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч.вайну з крас. 1943 на Паўд., 4-м Укр., 3, 1 і 2-м Прыбалт., Ленінградскім франтах. Камандзір авіяэскадрыллі штурмавікоў, капітан. К. зрабіў 133 баявыя вылеты на разведку і бамбардзіроўку войск праціўніка, знішчыў 27 танкаў, 112 аўтамашын з грузам і жывой сілай, 3 самалёты на аэрадромах і 2 у паветр. баі, шмат інш. тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі, падпалкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ (Вікенцій Паўлавіч) (20.1.1914, пас. Калодзішчы Мінскага р-на — 12.4.1996),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Мінскі пед.ін-тнац. меншасцей (1937), Барысаглебскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен.-паветр. акадэмію каманднага і штурманскага саставу ВПС (1944). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч.вайну з 22.6.1941 на Паўд., 2-м Укр. франтах. Лётчык-знішчальнік, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Малдавіі, Украіны, г. Растоў-на-Доне, баёў за Берлін, вызвалення Прагі. Зрабіў 263 баявыя вылеты, правёў 35 паветр. баёў, збіў 8 самалётаў праціўніка. 16.3.1942 цяжка паранены прывёў самалёт на свой аэрадром. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЙТЭЛЬ, Кайтэль (Keitel) Вільгельм (22.9.1882, Гельмшэродэ, цяпер у складзе г. Бад-Гандэрсгайм, Германія — 16.10.1946), германскі ваен. дзеяч, адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў 2-й сусв. вайны. Ген.-фельдмаршал (1940). У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1934 зблізіўся з нацыстамі. У 1935—38 нач.ваен.-паліт. аддзела ваен.мін-ва. З 4.2.1938 да 8.5.1945 нач. штаба вярх. галоўнакамандавання вермахта. У 2-ю сусв.вайну кіраваў ням.-франц. перагаворамі аб перамір’і (1940), падпісаў акт аб капітуляцыі вермахта (8.5.1945). Пакараны смерцю паводле прыгавору Нюрнбергскага працэсу.
Літ.:
Митчелл С.В., Мюллер Д. Командиры Третьего рейха: Пер. с англ. Смоленск, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕТЛІ́НСКАЯ (Вера Казіміраўна) (11.5.1906, г. Севастопаль, Украіна — 23.4.1976),
расійская пісьменніца. Друкавалася з 1928. Раманы «Рост» (1934), «Мужнасць» (1938), «Дні нашага жыцця» (1952), «Інакш жыць не варта» (1960), аповесці «Натка Мічурына» (1928), «Плато вышэй за хмары» (1964), зб.апавяд. «Дзень, пражыты двойчы» (1964) пра маладых горадабудаўнікоў, вучоных-наватараў, студэнтаў з іх светам думак, пачуццяў, праблем. Раман «У аблозе» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948) прысвечаны гераічнай абароне Ленінграда ў Вял.Айч.вайну. Аўтар камедыі «Так, вось яно, каханне» (1954), аўтабіягр. аповесці «Вечар. Вокны. Людзі» (1972), рамана «Дзень добры, маладосць!» (1975), артыкулаў па л-ры і мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д.
Засн ў 1896 у в. Радзівілімонты (цяпер в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на Мінскай вобл.). Вырабляў патаку, крухмал, спірт, павідла, кансерваваныя агуркі. У 1939 рэканструяваны. У Вял.Айч.вайну разбураны, у 1944 адноўлены як крухмала-патачны камбінат «Чырвоная Зорка». У 1953 перайменаваны ў клецкі кансервавы завод «Чырвоная Зорка». У 1961—75 на яго базе ў г. Клецк пабудаваны кансервавы завод з цэхамі агульных кансерваў і дзіцячага харчавання. З 1976 кансервава-вінаробны з-д. Сучасная назва з 1987. Аск. прадукцыя (1998) — кансервы дзіцячага харчавання (да 65 назваў) і агульныя (агароднінныя і пладова-ягадныя кансервы, марынады, соусы, сокі, кампоты, джэмы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1978 у г. Клімавічы Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў краязн. музея гар. сярэдняй школы № 3. Адкрыты ў 1984. Пл. экспазіцыі 282 м², больш за 3,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Мае калекцыі пісьмовых крыніц, прадметаў археалогіі, нумізматыкі, зброі, ткацтва, нар. побыту, твораў выяўл. мастацтва Клімавіцкага р-на. Сярод экспанатаў бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., «Трэбнік» 2-й пал. 19 ст., мінея на крас. 1868, узоры нар. адзення, тканыя посцілкі, ручнікі, матэрыялы пра Клімавіцкія гімназіі, дзейнасць падполля ў Вял.Айч.вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.7.1892, Масква —9.9.1962),
расійскі вучоны ў галіне авіяц. маторабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943), ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Працаваў на кіруючых пасадах у НДІ і на авіяц. з-дах, выкладаў у ВНУ. З 1935 гал. канструктар авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя рухавікі для знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял.Айч.вайну. У пасляваен. перыяд распрацаваў шэраг паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС ДОБРААХВО́ТНІКАЎ СВАБО́ДЫ,
аб’яднанне партыз. сіл Руху Супраціўлення ў акупіраванай ням.фаш. войскамі Італіі ў 2-ю сусв.вайну. 9.6.1944 у г. Мілан па ініцыятыве кампартыі пры К-це нац. вызвалення (КНВ) Паўн. Італіі ўтворана аб’яднанае камандаванне К.д.с. з прадстаўнікоў антыфаш. партый на чале з камуністам Л.Лонга, членам Партыі дзеяння Ф.Пары і беспартыйным ген. Р.Кадорна. 29.3.1945 КНВ Паўн. Італіі ператварыў партыз. фарміраванні К.д.с. (150 тыс.чал.) на беспарт. аснове ў адзіную армію (104 дывізіі, 52 брыгады) на чале з галоўнакамандуючым Кадорна (намеснікі Лонга і Пары). У крас. 1945 часці К.д.с. вызвалілі большасць гарадоў Паўн. Італіі. Расфарміраваны пасля завяршэння Італьянскай кампаніі 1943—45.