КАЗЛО́ЎСКІ (Мікалай Кузьміч) (15.12.1917, в. Гапонавічы Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.10.1943),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сызранскае танк. вучылішча (1942). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Варонежскім франтах. Вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Кіеўскай вобл. Танкавая рота пад камандаваннем лейтэнанта К. 26 вер. фарсіравала Дняпро каля в. Зарубінцы; 28—29 вер. каля в. Вял. Букрын адбіла 6 контратак, падбіла 6 танкаў і самаходных гармат, знішчыла 2 мінамётныя батарэі, 50 станковых кулямётаў ворага. Загінуў у баі. На радзіме помнік.

М.К.Казлоўскі.

т. 7, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)