КАСЦЮКО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (22.11.1937, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гідрагеолаг. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т.(1960). З 1993 у БПА. Навук.працы па дынаміцы падземных вод, тэорыі і метадалогіі атрымання зыходнай інфармацыі аб ваданосных пластах і ўзбуральных свідравінах.
Тв.:
Гидрологические основы вертикального дренажа. Мн., 1979.
вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1903). Скончыў Страсбурскі ун-т (1889). У 1892—1901 ва ун-тах г. Чыкага і г. Сент-Луіс (ЗША). У 1904—17 хірург Мінскай губ. бальніцы. Навук.працы па пытаннях пераахаладжэння жывёльнага арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РСАКАЎ (Дзмітрый Аляксандравіч) (22.7.1843, Масква — 1920),
расійскі гісторык. Чл.-кар.Рас.АН (1917; чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1905), праф. (1881). Скончыў Казанскі ун-т (1814). Працы па гісторыі Растова-Суздальскай зямлі, рас. дваранства 18 ст., артыкулы пра рас. гісторыкаў К.Дз.Кавеліна, М.І.Кастамарава, К.М.Бястужава-Руміна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАВЕ́НКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 2.3.1950, г. Кіраў, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1996). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук.працы па функцыян. аналізе, дыферэнц. ураўненнях, спектральнай тэорыі лінейных аператараў.
Тв.:
О Lp-существенных спектрах некоторых классов несамосопряженных обыкновенных дифференциальных операторов. [Ч.] 1—2 / Дифференциальные уравнения. 1996. № 8—9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛІ́НСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 23.1.1929, в. Калінаўка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). У 1965—75 працаваў у ім. Навук.працы па клініка-эксперым. даследаваннях імуналогіі і спецыфічнай дыягностыцы рэўматызму, пытаннях этыялогіі, патагенезу і прафілактыкі гэтай хваробы.
рускі батанік і аграном. Акад. Пецярбургскай АН (1857). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1838). З 1847 праф. Маскоўскага ун-та, у 1861—69 арганізатар і дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве. З 1858 першы прэзідэнт Рас.т-ва садоўніцтва. Навук.працы па раслінаводстве, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЎРЫЕЎ (Віктар Рыгоравіч) (29.12.1907, г. Уфа, Башкортастан — 14.3.1976),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1959), праф. (1960). З 1961 у БДУ. Навук.працы па тэорыі і практыцы комплекснага фізіка-геагр. раянавання горных краін. Даследаваў фізіка-геагр. раёны і ландшафты Азербайджана, В’етнама, займаўся праблемаю Каспійскага м. і вусцямі рэк, якія ўпадаюць у яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук.працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ-ЗАГАРО́ДСКІ,
група стаянак каменнага веку каля в. Пагост-Загародскі Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Датуецца 8—4-м тыс. да н.э. Ёсць стаянкі эпохі мезаліту, большасць належыць да нёманскай культуры. Знойдзены мікралітычныя вырабы, прылады працы з крэменю, у т. л. шліфаваныя сякеры, дробныя кавалкі і фрагменты ляпных гаршкоў. Выяўлены рэшткі жытлаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ (Вацлаў Юльянавіч) (н. 14.11. 1933, в. Ніўкі Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Маскоўскі ун-т геадэзіі і картаграфіі (1956). З 1998 гал.навук. супрацоўнік Навук.-ўкараняльнага цэнтра па землеўпарадкаванні. Навук.працы па геадэзіі і фотатапаграфіі.
Тв.:
Технологическое проектирование аэрофотосъемки. М., 1991.