папрыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Прынесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Каб сабраць гэты сход, сюды папрыносілі крэслы з канторы, перацягнулі канапу. Скрыган. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыхо́дзіць, ‑даіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Прыйсці, прыбыць куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цягнікі ўсе папрыходзілі. □ Рана вы нешта сёння папрыходзілі, — сказаў.. [Юрка], перш чым прывітацца. Пальчэўскі. К нам з чужых і далёкіх краёў Папрыходзілі хлопцы з вайны. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыязджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Прыехаць, з’ехацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. [Няміра:] — Арандаваць зямлю папрыязджалі нетутэйшыя людзі. Чорны. Госці ахвотна пацягнуліся з усіх бакоў. Папрыязджалі нават і тыя сваякі ды знаёмыя, што жылі за сто і больш вёрст. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразляга́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Разлегчыся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Па-рознаму людзі і паводзілі сябе: адны вольна, нібыта дома, паразлягаліся па матах і спакойна спалі..; другія сядзелі, насцярожана, ціхенька, да ўсяго прыглядаліся, прыслухоўваліся. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Упіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лямкі з рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Карпюк. Трава — мядзведзь мядзведзем. У яе, Як у мядзведжую поўсць калючыя дзяды, Паўпіваліся пчолы... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Уперціся — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
2. Упірацца некаторы час. Камень паварушыўся, паўпіраўся трохі, а тады перакуліўся на другі, сыраваты ад зямлі, бок. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.
1. што. Намазаць, памазаць або абмазаць што‑н. яшчэ раз.
2. што. Намазаць, памазаць або абмазаць усё, многае. Перамазаць усе падшыпнікі салідолам.
3. каго-што. Запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх; запэцкаць у многіх месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.
2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Пасля буйнага, разгульнага жыцця, свавольства ўціхамірыцца, стаць спакойным, разважлівым, сталым. Часам сябе цешыў .. [Сяргей Іванавіч] надзеяй, што Таіса ўрэшце перашалее і адумаецца, таму і цяпер шанаваў яе, купляў ёй падарункі. Марціновіч.
2. Ашалець — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)