горад у Расіі, у Растоўскай вобл., на рэках Тузлаў і Аксай (правы прыток р. Дона). 189 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (электравозы, станкі), хім., харчасмакавая. 2 ВНУ. Тэатр. Музей Данскога казацтва. Каля Н. — Новачаркаская ГРЭС.
Засн. ў 1805 атаманам М.І.Платавым як новы адм. цэнтр Зямлі (з 1870 вобласці) Войска Данскога замест Чаркаска (цяпер станіца Старачаркаская). У 19 ст.паліт. цэнтр данскога казацтва. У 1870-я г. злучаны чыгункай з Растовам-на-Доне і пачаў хутка развівацца. У пач. 20 ст. важны цэнтр адукацыі і культуры Дона. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі (1942—43), моцна пашкоджаны. У Н. адбыліся Новачаркаскія падзеі 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРСЕЛ ((Purcell) Генры) (каля 1659, Лондан — 21.11.1695),
англійскі кампазітар. Быў прыдворным музыкантам у Лондане. Аўтар першай нац.англ. оперы «Дыдона і Эней» (1689, паводле «Энеіды» Вергілія), у якой спалучэнне традыцый англ.рэаліст.т-ра, жанру масак, нац. паэзіі, англ. і шатл.нар. песні і танца, быт.інстр. музыкі. Сярод інш. твораў: «паўоперы» (драм. п’есы з муз. нумарамі) «Кароль Артур» (1691), «Каралева фей» (1692, паводле камедыі «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), «Бура» (паводле аднайм. трагікамедыі Шэкспіра), «Каралева індзейцаў» (абедзве 1695), адна- і шматгалосыя песні (каля 100), харавыя (у т. л. культавыя) і інстр. творы (струнныя фантазіі, трыо-санаты, п’есы для клавесіна і аргана), музыка да тэатр. пастановак (каля 50).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ЕЎ (Грыс) (Рыгор Дзамбалатавіч; 15.10.1913, с. Рук, Паўднёвая Асеція — 17.11.1999),
асецінскі паэт, драматург, перакладчык. Нар. паэт Паўн. Асеціі (1973). Скончыў Маск. тэатр.ін-т (1935), вучыўся на Вышэйшых літ. курсах пры Літ. ін-це імя М.Горкага (1955—57). З 1935 акцёр Паўн.-Асецінскага драм.т-ра, у 1946—48 яго дырэктар. Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў вершаў «У крылатыя гады» (1933), «Салдат» (1948), «Жыццё і смерць» (1963), «Сем чэркесак» (1967) і інш., драм. твораў у вершах (трагедыя «Чэрмен», 1949). Паэзія П. адметная музыкальнасцю, кампазіцыйнай стройнасцю, дакладнай апрацоўкай формы. Пераклаў на асецінскую мову асобныя вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, некат. творы У.Шэкспіра, А.Пушкіна, М.Лермантава.
Тв.:
Рус.пер. — Стихи. М., 1959;
Пятый кинжал: Стихи. Баллады. Поэмы. Орджоникидзе, 1972.
рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Нар.арт. Беларусі (1934). Вучыўся ў драм. школе кіеўскага т-ра «Салаўцоў» (з 1908). Працаваў акцёрам у т-рах Кіева, Харкава і інш., гастраліраваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўр.тэатр. трупу, на базе якой створана яўр. секцыя Бел.драм. студыі ў Маскве. З 1922 маст. кіраўнік гэтай секцыі, з 1926 — Дзярж.яўр.т-раБССР і адначасова ў 1933—35 студыі пры т-ры. Яго пастаноўкам уласцівы сац. абагульненасць, тыпізацыя псіхал. характарыстык, яркасць сцэн. відовішча, выкарыстанне фалькл. і этнагр. элементаў: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вявюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). У 1937 рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНС ((Robbins) Джэром) (11.10.1918, Нью-Йорк, ЗША — 1998),
амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Творчую дзейнасць пачаў у 1937 як драм. артыст. З 1940 артыст, з 1944 балетмайстар у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (у 1949—63 адначасова нам.маст. кіраўніка). З 1969 у трупе Нью-Йоркскі гарадскі балет (з 1983 яе кіраўнік). Напачатку ставіў жанравыя балеты, у 1970-я г. развіваў творчы прынцып бессюжэтных балетаў Дж.Баланчына, пазней ствараў сучасныя па духу балеты на аснове класічнай музыкі. Сярод лепшых пастановак: «Век трывог» на муз. Л.Бернстайна (1950), «Канцэрт» на муз. Ф.Шапэна (1956), «Вяселейка» на муз. І.Стравінскага (1965), «Вячэрнія вальсы» на муз. С.Пракоф’ева (1973), «Чатыры сезоны» на муз. Дж.Вердзі (1979) і інш. Ставіў мюзіклы (лепшы «Вестсайдская гісторыя» Бернстайна, 1957; экранізаваны ў 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗАНАЎ (Сяргей Рыгоравіч) (29.9.1894, Масква — 9.1.1957),
рускі пісьменнік, рэжысёр, педагог. Займаўся тэорыяй і практыкай маст. выхавання дзяцей (кн. «Тэатр для дзяцей», 1925, з Н.Сац, і інш.). Аўтар п’ес «Будзь гатоў» (паст. 1924), «Негрыцяня і малпа» (паст. 1927, з Сац), аповесцей «Прыгоды Траўкі» (1928), «Неспакойны характар» і «Ізумрудныя берагі» (1942) і інш. У 1928—30 маст. кіраўнік БДТ-2 і педагог студыі пры т-ры. Зрабіў значны ўплыў на развіццё т-ра ў перыяд яго станаўлення, паставіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (1928), «Рэйкі гудуць» (1929, з Саннікавым), «Горад вятроў» (1930, з М.Міцкевічам), «Цудоўны сплаў» (1934) У.Кіршона, а таксама «Авангард» В.Катаева (1930, з Саннікавым), «Гонар» А.Траецкага і Р. (1934); у БДТ-3 — «Рыкашэт» У.Галубка (1935).
бел. балетмайстар, дзеяч самадз. мастацтва. Нар.арт. Беларусі (1959). Вучыўся ў тэатр. студыі пры Гомельскім траме (1931—35) пад кіраўніцтвам Е.Міровіча і К.Алексютовіча. У 1935—37 акцёр Гомельскага калгасна-саўгаснага т-ра, адначасова ў 1936—41 і 1945—58 кіраўнік танц. калектыву Гомельскага клуба чыгуначнікаў, у 1958—82 балетмайстар і маст. кіраўнік Гомельскага нар. ансамбля песні і танца, у 1945—82 адначасова маст. кіраўнік Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Яго пастаноўкі адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага нар. мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю. Сярод іх: вак.-харэагр. кампазіцыі, у т. л. «Над светам голуб міру пралятае», «Беларусь — мая песня», «Непераможная і легендарная», «З песняю — у дарогу»; тэматычныя праграмы; танцы, у т. л.бел.нар. «Лявоніха», «Мяцеліца», «Таўкачыкі».