тэа́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэа́тр тэа́тры
Р. тэа́тра тэа́траў
Д. тэа́тру тэа́трам
В. тэа́тр тэа́тры
Т. тэа́трам тэа́трамі
М. тэа́тры тэа́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.

Музычны т.

Захапляцца тэатрам.

2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.

Калектыў тэатра.

Працаваць у тэатры.

3. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.

Т. ваенных дзеянняў.

4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.

Т.

Шэкспіра.

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

|| прым. тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэа́тр м., в разн. знач. теа́тр;

драматы́чны т. — драмати́ческий теа́тр;

т. вае́нных дзе́янняў — теа́тр вое́нных де́йствий;

анатамі́чны т. — анатоми́ческий теа́тр;

акадэмі́чны т. — академи́ческий теа́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэа́тр, ‑а, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом. Драматычны тэатр. Тэатр оперы і балета. Музычны тэатр. Тэатр сатыры. □ Беларускі тэатр мае сваю багатую гісторыю развіцця ад першапачатковых форм (скамарохаў, народнай брамы, лялечнага тэатра — «батлейкі») да стварэння ў савецкі перыяд першакласных прафесійных тэатраў Савецкага Саюза. «Беларусь». Паяўленне камедыі «Паўлінка» стала важнай вяхой у гісторыі развіцця беларускага тэатра. Ярош.

2. Установа, арганізацыя, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі. Працаваць у тэатры. □ Усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Можна верыць, што гэты тэатр хутка будзе, бо талентаў тут вельмі многа. Кулакоўскі.

3. Будынак са сцэнай і залай для гледачоў, дзе адбываецца тэатральны паказ, а таксама сам паказ, спектакль. Прыгожа прыбраная вала гарадскога тэатра з раніцы пачала запаўняцца людзьмі. Васілевіч. / у перан. ужыв. Разм. [Сімон:] — Ну, што ж, Арцём!.. Можа і сёння ты будзеш паказваць тэатры і абражаць маё імя перад людзьмі, якія нічога не ведаюць? Самуйлёнак.

4. перан.; чаго. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія‑н. значныя падзеі, ваенныя дзеянні і пад. За два гады вайны я добра вывучыў геаграфію тэатра ваенных дзеянняў. Навуменка.

5. Кніжн. Сукупнасць драматычных твораў (пісьменніка або літаратурнай школы). Тэатр Астроўскага.

•••

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

Анатамічны тэатр — памяшканне, у якім праводзяцца заняткі па анатоміі.

Зялёны тэатр — летні тэатр, размешчаны ў зялёнай зоне, парку і пад.

Кірмашовы тэатр гл. кірмашовы.

[Ад грэч. théatron — месца для відовішча; відовішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэа́тр м

1. (мастацтва) Theter n -s -;

2. (установа) Theter n -s -;

3. (будынак) Theter n;

о́перны тэа́тр pernhaus n -es, -häuser, per f -, -n;

зялёны тэа́тр Frilichttheater n, Frilichtbühne f -, -n;

ля́лечны тэа́тр Pppentheater n;

4.:

тэа́тр вае́нных дзе́янняў Kregsschauplatz m -(e)s, -plätze;

анатамі́чны тэа́тр Anatome f -, -¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэатр

т. 16, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тэа́тр ‘род мастацтва, прадстаўленне відовішчаў’, ‘памяшканне са сцэнай і залам’, ‘месца важных падзей’ (ТСБМ, Пятр.), тэа́тар, тэа́тр (Некр. і Байк.), ст.-бел. театръ, театрумътэатр, сцэна, памост’ (1638 г). Запазычана або са ст.-польск. teatr, teatrum, якія праз лац. theātrum узыходзяць да ст.-грэч. θέατρου, іян. υέητρον ‘гледачы, публіка ў тэатры’, ‘прадстаўленне’, або непасрэдна ад лац. theātrum, пра што сведчыць ранняя фіксацыя ў старабеларускай мове формы театрумъ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Прысутнічае не ва ўсіх славянскіх мовах, параўн. чэш. divadlo, славац. divadlo, харв. gledalîšte, што тлумачаць уплывам пурыстычных тэндэнцый (Чарных, 2, 231–232; ЕСУМ, 5, 534; Скок, 1, 568; Фасмер, 4, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэа́тр

(фр. théâtre, ад гр. theatron = месца для відовішча)

1) род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з’яўляецца сцэнічнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом;

2) установа, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама будынак са сцэнай і залай, дзе адбываецца тэатральны паказ;

3) перан. месца, дзе разгортваюцца якія-н. значныя падзеі (напр. т. ваенных дзеянняў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шо́у-тэа́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шо́у-тэа́тр шо́у-тэа́тры
Р. шо́у-тэа́тра шо́у-тэа́траў
Д. шо́у-тэа́тру шо́у-тэа́трам
В. шо́у-тэа́тр шо́у-тэа́тры
Т. шо́у-тэа́трам шо́у-тэа́трамі
М. шо́у-тэа́тры шо́у-тэа́трах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ды́нер-тэа́тр

(англ. dinnertheater, ад dinner = абед + theater = тэатр)

тэатр за вячэрай; рэстаран, дзе ў час вячэры і пасля яе адбываюцца тэатральныя прадстаўленні для гасцей, якія сядзяць за сталамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)